ДАХО́Д,

грашовая сума, якая рэгулярна і законным шляхам паступае ў непасрэднае распараджэнне суб’екта эканомікі. Галоўныя крыніцы Д. — заработная плата, прадпрымальніцкі прыбытак, арэндная плата, асабістая дапаможная гаспадарка, розныя дзярж. выплаты і інш. Гл. таксама Дзяржаўныя даходы, Даходы насельніцтва, Даходы прадпрыемства, Нацыянальны даход.

т. 6, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Народны даход, гл. Нацыянальны даход

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Валавы даход 2/564

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Чысты даход 2/564; 8/574, 592; 11/255

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛАВЫ́ ДАХО́Д,

сукупны даход, створаны жывой працай. У межах прадпрыемства (фірмы) гэта розніца паміж выручкай за рэалізаваную прадукцыю і матэрыяльнымі затратамі на яе вытв-сць. У маштабе краіны валавы даход — нацыянальны даход. Валавы даход без уліку заработнай платы — чысты даход.

т. 3, с. 469

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАХО́Д НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ,

гл. Нацыянальны даход.

т. 6, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Нацыянальны даход 1/525, 527; 2/444, 564; 3/597; 5/19; 7/458460; 10/115, 597, 613; 11/409; 12/347—349

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

чысты даход

т. 17, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Цэнтралізаваны чысты даход дзяржавы, гл. Чысты даход

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ДАХО́Д,

вартасць, нанава створаная за пэўны перыяд часу (звычайна год) нац. эканомікай (галіной); частка валавога ўнутранага прадукту, якая застаецца за вылікам матэрыяльных затрат, зрасходаваных на яго вытв-сць. Н.д. адлюстроўвае ўвесь аб’ём чыстай прадукцыі, створанай у краіне.

т. 11, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)