ДАРО́ЖНЫ (сапр. Серада) Сяргей Міхайлавіч

(25.2.1909, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 19 7.1943),

бел. паэт. Скончыў БДУ (1930). Працаваў на гуце ў Барысаве, у рэдакцыях газет і часопісаў. У 1936 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў на Д. Усходзе, будаваў Камсамольск-на-Амуры. Гам і загінуў. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1925. Аўтар зб. вершаў «Звон вясны» (1926, з І.​Плаўнікам), «Васільковы россып» (1929), «Пракосы на памяць» (1932) Узнёсла-рамантычна славіў сацыяліст буд-ва, пісаў пра рэв. барацьбу працоўных Зах. Беларусі, паэтызаваў родную прыроду. Паэзія Д. вылучаецца спавядальнай шчырасцю, свежасцю метафарычнай вобразнай фактуры, мілагучнасцю радка. У некат. вершах адчуваецца ўплыў паэтыкі У.​Дубоўкі. Пераклаў на бел. мову раман Г.​Караваевай «Лесазавод», вершы Э.​Багрыцкага, С.​Кірсана ва, А.​Твардоўскага, І.​Уткіна, І.​Харыка інш., апавяданні У.​Караленкі, А.​Новікава-Прыбоя і інш.

Тв.:

Выбр. вершы. Мн., 1966.

Літ.:

Наднёманскія былі. Мн., 1968. С 39—41;

Шушкевіч С. Ён песню насіў на грудзях... // Шушкевіч С. Выбр. тв. Мн. 1978. Т. 2.

І.​У.​Саламевіч.

С.Дарожны.

т. 6, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАРО́ЖНЫ ПРАСВЕ́Т, клірэнс,

адлегласць ад найніжэйшага элемент канструкцыі аўтамабіля (акрамя колаў да ўзроўню зямлі (апорнай плоскасці) адзін з паказчыкаў праходнасці машыны. Д.п. легкавых аўтамабіляў 170—211 мм, аўтобусаў 180—340 мм, грузавы: аўтамабіляў 220—540 мм.

т. 6, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дарожны С. 2/210; 4/151; 5/420, 427; 6/320; 10/433; 12/554

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАТО́К ДАРО́ЖНЫ,

прычапная або самаходная машына для ўшчыльнення грунтоў, дарожных асноў і пакрыццяў стальнымі вальцамі (гладкімі, рабрыстымі, кулачковымі, крацістымі) ці апорнымі коламі на пнеўматычных шынах. Пашыраны таксама вібракаткі, у якіх акрамя статычнага дзеяння ўласнай вагі, выкарыстоўваецца ўшчыльняльнае дзеянне вібрацыі. Маса К. д. (часта павялічваецца баластам); самаходных ад 0,5 да 35 т, прычапных да 100 т. Выкарыстоўваюцца ў дарожным, чыгуначным, аэрадромным, гідратэхн. і інш. буд-ве. У Беларусі К.д. выпускаюць акцыянернае т-ва «Амкадор», машынабуд. прадпрыемства «Белдартэхніка».

І.​І.​Леановіч.

Каткі дарожныя вібрацыйныя: 1 — акцыянернага таварыства «Амкадор» (Беларусь); 2 — фірмы «Марыні» (Італія).

т. 8, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Беларускі дарожны НДІ 12/500

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кіеўскі аўтамабільна-дарожны інстытут 1/595

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Харкаўскі аўтамабільна-дарожны інстытут 1/595

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Маскоўскі аўтамабільна-дарожны інстытут 1/595

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дарожны Беларускі навукова-даследчы інстытут 4/151; 12/432, 500

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сібірскі аўтамабільна-дарожны інстытут імя В. У. Куйбышава 1/595

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)