міжгорная катлавіна каля падножжа паўн. схілу Галоўнага, або Водападзельнага, хр.Вял. Каўказа, каля вытокаў р. Тэберда. Размешчана на выш. 1620 м на тэр. Тэбердзінскага запаведніка. Над Д.п. узнімаюцца горныя вяршыні да выш. 4046 м (г.Дамбай-Ульген). Схілы да выш. 2300 м укрыты лесам (пераважна піхта). Д.п. — раён альпінізму і турызму на Зах. Каўказе. Курортны пас. Дамбай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМБА́Й-УЛЬГЕ́Н,
вяршыня ў зах. частцы Галоўнага, або Водападзельнага, хр.Вял. Каўказа, каля вытокаў р. Тэберда. Выш. 4046 м. Складзена з гнейсаў, крышт. сланцаў, гранітаў. Укрыта вечнымі снягамі і ледавікамі. Каля падножжа гары Дамбайская паляна.