ДАМБА́ЙСКАЯ ПАЛЯ́НА,

міжгорная катлавіна каля падножжа паўн. схілу Галоўнага, або Водападзельнага, хр. Вял. Каўказа, каля вытокаў р. Тэберда. Размешчана на выш. 1620 м на тэр. Тэбердзінскага запаведніка. Над Д.п. узнімаюцца горныя вяршыні да выш. 4046 м (г. Дамбай-Ульген). Схілы да выш. 2300 м укрыты лесам (пераважна піхта). Д.п. — раён альпінізму і турызму на Зах. Каўказе. Курортны пас. Дамбай.

На Дамбайскай паляне.

т. 6, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дамба́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дамба́йскі дамба́йская дамба́йскае дамба́йскія
Р. дамба́йскага дамба́йскай
дамба́йскае
дамба́йскага дамба́йскіх
Д. дамба́йскаму дамба́йскай дамба́йскаму дамба́йскім
В. дамба́йскі (неадуш.)
дамба́йскага (адуш.)
дамба́йскую дамба́йскае дамба́йскія (неадуш.)
дамба́йскіх (адуш.)
Т. дамба́йскім дамба́йскай
дамба́йскаю
дамба́йскім дамба́йскімі
М. дамба́йскім дамба́йскай дамба́йскім дамба́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ДАМБА́Й-УЛЬГЕ́Н,

вяршыня ў зах. частцы Галоўнага, або Водападзельнага, хр. Вял. Каўказа, каля вытокаў р. Тэберда. Выш. 4046 м. Складзена з гнейсаў, крышт. сланцаў, гранітаў. Укрыта вечнымі снягамі і ледавікамі. Каля падножжа гары Дамбайская паляна.

т. 6, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)