Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ РАБО́ЧЫ КЛУБ.
Існаваў у 1920 у Мінску. Праводзіў культ.-асв. работу, прапагандаваў тэатр. мастацтва. Пры клубе працавалі драм., муз. і харавая секцыі, бібліятэка, курсы беларусазнаўства. Рэжысёры драм. секцыі У.Галубок, Ф.Ждановіч, В.Сташэўскі паставілі спектаклі «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Суд» і «За мураванай сцяной» Галубка, «Міхалка» Далецкіх і інш. 10.8.1920 у клубе спектаклем «Суд» пачала сваю дзейнасць трупа Галубка (гл.Беларускі трэці дзяржаўны тэатр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІНКЕ́ВІЧ (Марыя Міронаўна) (н. 13.3.1924, в. Карзюкі Мінскага р-на),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыла студыю пры т-ры імя Я.Купалы (1948), у якім працавала да 1995. Характарная актрыса камедыйнага плана, майстар эпізадычных роляў: Агата, Адэлька («Паўлінка» Я.Купалы), цётка Каця, Застрамілава («Хто смяецца апошнім», «Брама неўміручасці» К.Крапівы), Сарока («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Аксюта («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.Чарота) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ДРАМАТЫ́ЧНАЯ ДРУЖЫ́НА,
тэатральны калектыў пры Беларускім клубе ў Вільні. Існавала ў 1916—18. Кіраўнік Ф.Аляхновіч. Наладжвала муз.-вак. вечары, паказы тыпу кабарэ, дзе выконвалі куплеты, песні, эстрадны жарт «Пятрук і Петрунэла». Пастаўлены драм. спектаклі: «На Антокалі», «На вёсцы», «Дзед і баба» (з муз. С.Манюшкі) Аляхновіча, «Міхалка» Далецкіх, «У зімовы вечар» і «Хам» паводле Э.Ажэшкі, сцэнічная фантазія «У купальскую ноч» і інш. Спектаклі адбываліся 1—2 разы на тыдзень. Калектыў садзейнічаў станаўленню і развіццю бел.тэатр. мастацтва.
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1991). У 1948 скончыла студыю пры т-ры імя Я.Коласа, у якім і працавала. З 1959 у т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных і драм. роляў: Маланка («Машэка» В.Вольскага), Ягадка («Амністыя» М.Матукоўскага), Кудрыцкая («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Зуйчыха («Страсці па Аўдзею» І.Бутрамеева), Алена («Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага), Нэлі («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага). Дзярж. прэмія Беларусі 1989 (за ролі ў радыёспектаклях «Хамуціус» паводле А.Куляшова і «Рыбакова хата» паводле Я.Коласа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ КЛУБу Вільні.
Існаваў у 1916—20 пад старшынствам І.Луцкевіча. У клубе наладжваліся бел. вечарынкі (1-я 17.9.1916) са спектаклямі, дэкламацыяй, музыкай, танцамі. Спектаклі ставіла Беларуская драматычная дружына пад кіраўніцтвам Ф.Аляхновіча. Паказаны п’есы Аляхновіча «Калісь», «Бутрым Няміра», «Чорт і баба», «На вёсцы», «На Антокалі», «Базілішак», а таксама «Антось Лата» Я.Коласа, «Хам» паводле Э.Ажэшкі, «Міхалка» Далецкіх, «Мядзведзь» А.Чэхава. Ладзілі ў клубе і вечары для дзяцей. Драм. гурток т-ва «Золак» бел. дзіцячага прытулку паставіў невял. п’есу са спевамі «Перахітрылі» С.Корф, 25.12.1917 паказаў батлейку. Месціўся клуб у розных памяшканнях горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕВА (Таццяна Назараўна) (н. 9.10.1922, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
бел. актрыса. Засл.арт. Беларусі (1955). Сцэн. дзейнасць пачала ў Кіеўскім т-ры муз. камедыі (1943). З 1948 на Беларусі: працавала ў Брэсце, Магілёве; з 1952 у Нац. т-ры імя Я.Купалы. Актрыса лірыка-драм. плана, валодае высокай сцэн. культурай, псіхал. распрацоўку ролі спалучае з дакладным вонкавым малюнкам: Вікця («Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Юлія Тугіна, Кручыніна («Апошняя ахвяра», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Луіза («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Джульета і Алена («Рамэо і Джульета», «Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Агнія («Традыцыйны збор» В.Розава). Тонкі гумар уласцівы камед. персанажам: Адэля («Ажаніцца не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Маці («Дзверы стукаюць» М.Фермо), Паўла («Гульня з кошкай» І.Эркеня).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБАШЫ́НСКІ (Павел Піліпавіч) (н. 14.3.1931, в. Гарбуны Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1989). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1955). Працаваў у Бел.рэсп. т-ры юнага гледача, выконваў ролі маладых герояў, характарныя. З 1967 у Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Акцёр яркага і самабытнага таленту, добра адчувае камедыйны жанр. Выкарыстоўвае прыёмы шаржу, пародыі, гратэску. Дасканалае майстэрства выявілася ў ролях: Камендант, Ломцеў («Трыбунал», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Гастрыт («Вечар» А.Дударава), Дабрыян («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Язэп Карыта («Ажаніцца — не журыцца» паводле Далецкіх і М.Чарота), князь К. («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Глахуна («Закон вечнасці» паводле Н.Думбадзе), граф дэ Мірмон («Лесвіца славы» Э.Скрыба) і інш. Здымаецца ў кіна- і тэлефільмах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ МУЗЫ́ЧНА-ДРАМАТЫ́ЧНЫ ГУРТО́Ку Вільні,
культурна-асветнае згуртаванне бел. інтэлігенцыі ў 1911—16. Разгарнуў шырокую культ.-асв. дзейнасць, праводзіў у жыццё ідэі газ. «Наша ніва», садзейнічаў грамадска-паліт. адраджэнскаму руху, станаўленню бел.прафес.драм. і муз. мастацтва. Наладжваў вечары нац. культуры ў форме бел. вечарынак — сінтэтычных канцэртаў, якія ўключалі паказ невял. п’ес, выступленні хору, салістаў, чытальнікаў і танцораў. Удзельнікамі гуртка ўпершыню паст. «Паўлінка» Я.Купалы (1913) і «Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча (1915), а таксама «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Міхалка» Далецкіх, «Як яны жаніліся» А.Валодзьскага, «Хам» і «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі, «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага і інш. Спектаклі ставілі Ф.Аляхновіч і А.Бурбіс. Сярод удзельнікаў Ян Булгак, З.Бядуля, А.Ляжневіч, С.Маркевіч, П.Мядзёлка, Цётка, Л. і Ч.Родзевічы, М.Шыла і інш. Хорам кіравалі Л.Рагоўскі, І.Шыдла, М.Ячыноўская.
А.В.Сабалеўскі.
Беларускі музычна-драматычны гурток. Удзельнікі спектакля «Залёты».