Ніко (Мікалай Асланавіч; 1862?, с. Мірзаані, Грузія — 5.5?.1918), грузінскі мастак-самавук, прадстаўнік інсітнага мастацтва. Працаваў у Тбілісі. Маляваў самаробнымі фарбамі на кляёнцы і блясе шыльды для сталовых-духанаў і забаўляльных устаноў і карціны на тэмы нар. жыцця, пейзажы, нацюрморты, выявы жывёл. Творы вызначаюцца насычаным глыбокім каларытам, кантрастнымі спалучэннямі халодных сіне-чорных і цёплых светлых колеравых плям, пластычнай завершанасцю форм, спалучэннем унутр. драматызму са знешнім спакоем персанажаў: «Дворнік» (1904), «Мядзведзь у месячную ноч» (1905), «Нацюрморт» (1910—12), «Лань» (1916), «Прадавец дроў», «Гулянка трох князёў», «Кампанія Бего», «Рыбак сярод скал» і інш. На радзіме П. адкрыты яго Дом-музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫНЕ́ЦІ ((Marinetti) Эміліо Філіпа Тамаза) (22.12.1876, г. Алесандрыя, Італія — 2.12.1944),
італьянскі пісьменнік; заснавальнік і тэарэтык футурызму ў еўрап. л-ры і мастацтве. Пісаў на італьян. і франц. мовах. Дэбютаваў як паэт свабоднага верша (паэма «Заваяванне зор», 1902). У «Першым маніфесце футурызму» (1909), шэрагу «тэхнічных маніфестаў» выклаў канцэпцыю «дынамічнай літаратуры будучага» («futuro») і яе асн.маст. прынцыпы. Аўтар сатыр. п’есы «Кароль-Гулянка» (1905), рамана «Мафарка-футурыст» (1910), зб. вершаў «Занг-тум-тум» (1914), нарысаў, тэарэт. прац (кн. «Маніфесты футурызму», т. 1—4, 1909—19) і інш.