Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНД-КУ́ЛІ (Grand Coulee),
каньён на Пн Калумбійскага плато на ПнЗ ЗША. Даўж. каля 70 км, шыр. 2,5—7 км, глыб. да 270 м. Адкрываецца ў даліну р. Калумбія каля г.Гранд-Кулі. Утвораны патокамі вады ледавікоў, у тоўшчы базальтаў. Рэчышча ў асноўным сухое, месцамі знаходзяцца прэсныя ці саленаватыя азёры. Каля Гранд-Каньёна на р. Калумбія — аднайм.ГЭС з вадасховішчам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНД-РА́ПІДС (Grand Rapids),
горад у ЗША, на р.Гранд-Рывер, штат Мічыган. Каля 200 тыс.ж., з прыгарадамі каля 800 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: мэблевая, металаапр., маш.-буд. (у т. л. станкаінструментальная, радыёэлектронная, аўтамаб.), харч., хім.Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНД-КА́НЬЁН (Grand Canyon),
нацыянальны парк у ЗША, штат Арызона. Засн. ў 1908, да 1919 — нац. помнік. Пл. 493 тыс.га. Створаны з мэтай аховы і рэкрэацыйнага выкарыстання унікальнага прыроднага ўтварэння — цясніны р. Каларада працягласцю да 320 км, глыб. да 1800 м, выпрацаванай у тоўшчы вапнякоў, пясчанікаў і сланцаў. На дне цясніны — тыповы пустынны мексіканскі ландшафт: разнастайныя кактусы, агавы, юкі; на плато Кайбаб — хвойныя лясы. У фауне 60 відаў млекакормячых (у т. л. занесеныя ў Міжнар.Чырв. Кнігу кайбабская белахвостая вавёрка), 100 відаў птушак, 25 відаў паўзуноў і земнаводных. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРНЬЕ́ ((Garnier) Жан Луі Шарль) (6.11.1825, Парыж — 3.8.1898),
французскі архітэктар. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1842—48). З 1860 архітэктар Парыжа. Стваральнік пампезных збудаванняў у духу эклектызму: тэатр «Гранд-Апера» ў Парыжы (1861—67, канчатковая апрацоўка да 1875), Оперны т-р (1878—79) і казіно (1861—1910) у Монтэ-Карла.
Да арт. Ж.Гарнье. Парадная лесвіца тэатра «Гранд-Апера» ў Парыжы. 1861—75.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́НІ (Moroni),
горад, сталіца дзяржавы Каморскія Астравы. Знаходзіцца на в-ве Нгазіджа (б.Гранд-Камор). 30 тыс.ж. (1992). Галоўны марскі порт краіны. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі, харч., парфумерныя, дрэваапр., цэм., металаапрацоўчыя. Цэнтр гандлю ваніллю, какавай, кавай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ТЧЭНЕР (Kitchener),
горад на Пд Канады, у прав. Антарыо, у даліне р.Гранд-Рывер. 334 тыс.ж. з прыгарадамі (1989). Вузел чыгунак. Фін. і прамысл.цэнтр.Прам-сць: маш.-буд., у т. л. аўтамабілебудаванне, металаапр., эл.тэхн., хім., гарбарная, тэкст., гумавая, харчовая. Акадэмія прыгожых мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НСІНГ (Lansing),
горад у ЗША, на р.Гранд-Рывер. Адм. ц. штата Мічыган. Засн. ў 1837. 127 тыс.ж., з прыгарадамі 435 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр аўтамаб. прам-сці. Станкабудаванне, выпуск трактароў, помпаў, с.-г. прылад. Цукр. заводы. Ун-т.