Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Піянеры Беларусі—героі Айчыннай вайны 8/455—456
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАНО́ВІЧ Іосіф Іосіфавіч (н. 9.5.1920, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). У 1967—82 выкладаў малюнак і жывапіс у БПІ. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, а таксама графікі. Героі яго твораў надзелены рысамі грамадз. значнасці, духоўнай чысціні, лірычныя і летуценныя. Асн. творы: «Брэсцкая крэпасць» (1959), «Героі бессмяротныя» (1961), «Памяць» (1969), «Салдаты» (1975), «Хлеб партызанам», «Сустрэча з мінулым» («Поле памяці»; абодва 1978), «Сейбіты» (1980), «Зямля мужнасці» (1981), партрэт М.Багдановіча (1990), «Змоўклі залпы гармат» (1993), «Агрэсія» (1995).
А.С.Наркевіч.
І.Белановіч. Сустрэча з мінулым (Поле памяці). 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КШАСЫ (стараж.-інд. «тыя, хто ахоўвае» або «тыя, ад каго хаваюцца»),
у старажытнаіндыйскай міфалогіі адзін з гал. класаў дэманаў. У адрозненне ад дэманаў асураў — сапернікаў багоў — Р. выступаюць пераважна ворагамі людзей. У эпасах «Рамаяна» і «Махабхарата» Р. і іх цара Равану перамагаюць богападобныя героіРама і Лакшмана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РТЫ,
героістараж. эпічных паданняў (нарцкага эпасу) многіх горскіх каўк. народаў. Як правіла, гэта магутныя воіны-асілкі, якія змагаюцца супраць сіл зла, але займаюцца і мірнай працай, носьбіты пазітыўнага пачатку. Яны ўступаюць у цесныя (часам сваяцкія) адносіны з багамі, што прымаюць непасрэдны ўдзел у іх гераічных здзяйсненнях. Некаторыя Н. змагаюцца супраць злых багоў і перамагаюць іх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУ́ПА (Skupa) Іосеф (16.1.1892, г. Страканіцы, Чэхія — 8.1.1957),
чэхаславацкі тэатр. дзеяч, акцёр, рэжысёр, мастак тэатра лялек. Нар.арт. Чэхаславакіі (1948). З 1916 мастак, лялькавод у Пльзенскім марыянетачным тэатры. У 1930 арганізаваў у Пльзене «Тэатр Спейбла і Гурвінека», гал.героі якога зроблены паводле эскізаў С. З 1945 выступаў у Празе. У 1933—57 прэзідэнт Міжнар. саюза лялечнікаў. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́РТАР,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі бездань, прастора, што знаходзіцца ніжэй за аід, як неба вышэй за зямлю. Лічылася, што ў Т. залягаюць карані зямлі і мора, усе канцы і пачаткі. Тут жыве Нікта — багіня ночы. Нават багі баяцца трапіць у Т., дзе зняволены пераможаныя Зеўсам тытаны. Паводле пазнейшых міфаў, Т. — самае аддаленае месца аіда, дзе нясуць пакаранне дзёрзкія героі: Тантал, Сізіф, Пірыфой і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІКАЎ Пётр Марцінавіч (12.7.1914, в. Крывель Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 9.6.1965),
рус. кінаакцёр. Скончыў Ін-тсцэн. мастацтваў у Ленінградзе (1935). З 1932 здымаўся ў кіно. Яго героі — абаяльныя маладыя хлопцы, нястомныя гумарысты, адданыя сябры, добрыя і высакародныя: Малібога («Сямёра смелых»), Пётр Алейнікаў («Камсамольск»), Ваня Курскі («Вялікае жыццё»), Саўка («Трактарысты»), танкіст («Беларускія навелы») і інш. Творчаму шляху Алейнікава прысвечаны фільм «Пётр Марцінавіч і гады вялікага жыцця».
П.М.Алейнікаў.П.М.Алейнікаў (у цэнтры) у ролі Малібогі (фільм «Сямёра смелых»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯСКУ́РЫ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі сыны Зеўса і Леды, браты Алены, героі-блізняты — смяротны Кастар і бессмяротны Палідзеўк, удзельнікі паходу арганаўтаў. Сімвал братэрскай любві. Культ. Д. першапачаткова існаваў у Спарце, пазней распаўсюдзіўся ва ўсёй Стараж. Грэцыі. У Стараж. Рыме яны былі вядомы як Кастар і Палукс. Міф пра Д. папулярны ў л-ры (Піндар, Тэакрыт, Авідзій), выяўл. мастацтве (вазапіс, П.П.Рубенс, А.Дзюрэр), музыцы (Ж.Ф.Рамо, Дж.Сарці).
Дыяскуры выкрадаюць дачок Леўкіпа. Фрагменты размалёўкі гідрыі. Каля 410 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САХАРЧУ́К Васіль Якаўлевіч (н. 10.7.1953, в. Свадзьбічы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. паэт і перакладчык. Скончыў БДУ (1975). Настаўнічаў. З 1979 працуе ў жабінкаўскай раённай газ. (Брэсцкая вобл.). Друкуецца з 1971. У зб. паэзіі «Даніна» (1988) філас. асэнсаванне складаных праблем сучаснасці. Асвойвае цвёрдыя формы верша — тэрцыны, актавы і інш. Пераклаў з балг. мовы на бел.зб. лірыкі П.Яварава «Апалавы пярсцёнак» (1988, з Н.Гілевічам), зб. нарысаў «Дзеці-героі» (1991), паасобныя творы Л.Даскаловай, Х.Радзеўскага, Ф.Цютчава і інш.