ГАЎРЫІ́Л (свецкае Васкрасенскі Васіль Мікалаевіч; 1795 — 10.5.1868),
багаслоў, гісторык рус. філасофіі. Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1820). У 1821 прыняў манаства і пераведзены ў Пецярбургскую духоўную акадэмію. З 1825 рэктар Арлоўскай, Магілёўскай семінарый, ігумен казанскага Зілантава манастыра. У 1835—50 прафесар Казанскага ун-та. Аўтар «Гісторыі філасофіі» (ч. 1—6, 1839—40), у якой на аснове помнікаў стараж.-рус. пісьменнасці спрабаваў даць сістэматычнае тлумачэнне гісторыі рус. філасофіі. Лічыў, што кожны народ мае свой асаблівы характар і сваю філасофію, «больш ці менш навукападобную ці рассеяную ў паданнях, аповесцях. Павучаннях, вершах і рэлігіі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВО́ЗДЗЕЎ Міхаіл Спірыдонавіч, рускі геадэзіст і падарожнік 1-й пал. 18 ст. Вучыўся ў маскоўскай навігацыйнай школе (1716) і Марской акадэміі (1719). З 1732 на боце «Св.Гаўрыіл» пад камандай І.Фёдарава здзейсніў плаванне да берагоў Берынгава прал. У выніку былі даследаваны і нанесены на карту часткі азіяцкага і амер. ўзбярэжжаў гэтага праліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛАЎ (Гаўрыіл Мікітавіч) (3.4.1880, с. Пакроўскае Маскоўскай вобл., Расія — 16.8.1966),
рускі жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1947), правадз.чл.АМСССР (1953). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1903—11) у І.Рэпіна і Ф.Рубо. Аўтар гіст. карцін («Пакаранне смерцю Пугачова», 1925), партрэтаў (Сталявар завода «Серп і молат» А.С.Субоцін, 1948), напісаных у стрыманай шэра-карычневай гаме. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДАНО́ВІЧ (Гаўрыіл Станіслававіч) (10.4.1900, в. Крывошын Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 6.7.1984),
генерал-маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., Паўд.-Зах., Паўд., Сталінірадскім, Данскім, 3-м, 2-м Укр. і Забайкальскім франтах. Камандзір стралк. дывізіі З. вызначыўся ў жн. 1945 у баях па разгроме Квантунскай арміі Японіі. Да 1953 у Сав. Арміі. Аўтар кн. «Ідзём у наступленне» (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬКЕ́ВІЧ (Мікалай Мікалаевіч) (н. 1.8.1958, в. Бершты Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
рускі пісьменнік. Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайск. вучылішча (1979), Акадэмію Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) Рас. Федэрацыі (1993). Служыў ва Узбекістане, Афганістане, Азербайджане. З 1992 нач. Цэнтра грамадскіх сувязей Упраўлення ФСБ Рас. Федэрацыі па Смаленскай вобл. Аўтар дакумент. твораў пра паліт. рэпрэсіі ў СССР, у т.л. на Смаленшчыне, пра лёсы дзеячаў бел. культуры — М.І.Гарэцкага (кн. «Душа дваілася...», 1997), Г.І.Гарэцкага («Акадэмік Гаўрыіл Гарэцкі», 1998), В.Ластоўскага, Я.Лёсіка, А.Ляўданскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАЎЧЭ́НЯ (Гаўрыіл Антонавіч) (1.5.1907, в. Лескі Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 5.6.1988),
Герой Сав. Саюза (1942). Скончыў Ваен. акадэмію бранятанк. і механіз. войск (1944), Харкаўскі с.-г.ін-т (1956). У Чырв. Арміі з 1929. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім франтах. Нам. камандзіра танк. батальёна капітан П. вызначыўся ў студз. 1942 у баях на тэр. Цвярской вобл. (Расія): на танку прарваўся на 12 км у тыл ворага, знішчыў 12 гармат, 6 агнявых кропак і шмат жывой сілы праціўніка, вызваляў г. Андрэапаль, Таропец. Да 1953 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́КІН (Гаўрыіл Якімавіч) (Іаакімавіч; 6.4.1812, г.п. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія — 21.5.1885),
рускі харавы дырыжор, педагог. Сын прыгоннага. З 1822 спяваў і вучыўся ў капэле графа Дз.М. Шарамецева, адпушчаны ім на волю. З 1830 выкладчык спеваў, у 1850—72 кіраўнік капэлы, з 1874 узначальваў мужчынскі хор С.Дз.Шарамецева. Адначасова ў 1848—59 выкладаў у навуч. установах Пецярбурга. З М.Балакіравым заснаваў Бясплатную муз. школу, яе першы дырэктар і выкладчык (1862—68). Аўтар хар. твораў і пералажэнняў для хору, дапаможнікаў «Кароткая метода спеваў» (1878) і «Кіраўніцтва да навучання спевам у народных школах» (б.г.), «Аўтабіяграфічных запісак» (выд. 1886).