ВІНАГРА́ДАРСТВА,

1) галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем вінаграду. Забяспечвае насельніцтва свежым і сушаным вінаградам (разынкамі, кішмішам, карынкай), а вінаробную (гл. Вінаробства) і кансервавую прам-сць сыравінай. Вінаградарства мае 4 вытв. кірункі: сталовае вінаградарства — вытв-сць свежага вінаграду для мясц. спажывання, вывазу і захоўвання; вінаградарства як сыравінная база вытв-сці сушанага вінаграду — вырошчванне кішмішна-разынкавых сартоў; вінаградарства як сыравінная база вінаробнай прамысловасці (выкарыстоўвае каля 80% усяго вінаграду) і кансервавай прамысловасці. Адрозніваюць вінаградарства ўкрыўное і неўкрыўное, арашальнае і неарашальнае, або багарнае, коранеўласнае і прышчэпленае на марозаўстойлівых і філаксераўстойлівых прышчэпах.

Вінаградарства з’явілася ў старажытнасці ў краінах Міжземнамор’я, Б. Усходу, Сярэдняй Азіі. Сусв. вытв-сць вінаграду складае штогод 57—60 млн. т. Больш як палову яго атрымліваюць у Італіі, Францыі, ЗША, Іспаніі, Турцыі. Далей ідуць Аргенціна, Іран, ПАР, Грэцыя, Румынія, Партугалія, Германія, Расія, Чылі, Аўстралія, Азербайджан, Бразілія, Малдова. Прамысл. вінаградарства развіта паміж 34—52° паўн. ш. і 20—40° паўд. ш. У Еўропе паўн. мяжа вырошчвання прамысл. вінаграду праходзіць праз Парыж, Льеж, Дзюсельдорф, Камянец-Падольскі, Саратаў. Прысядзібнае аматарскае вінаградарства пашыраецца далей на поўнач.

На Беларусі вінаград вядомы з 16 ст. Аматарскае вінаградарства адзначана ў большасці раёнаў, невял. вытворчае — у Пінскім, Столінскім, Хойніцкім і Мінскім. Найб. спрыяльныя для яго развіцця паўд. раёны Брэсцкай і Гомельскай абласцей (акрамя раёнаў, забруджаных радыенуклідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС). Доследныя работы па селекцыі вінаграду на Беларусі праводзяцца ў Бел. НДІ пладаводства (в. Самахвалавічы Мінскага р-на). Беларусь атрымлівае вінаград пераважна з Малдовы. Прамысл. вінаградарства характарызуецца інтэнсіўнасцю, патрабуе вял. капіталаўкладанняў і значных затрат працы. У ім выкарыстоўваецца механізацыя многіх працаёмкіх работ: тэрасавання, плантажу, пасадкі, рыхлення міжрадкоўяў, унясення ўгнаенняў, укрывання і адкрывання кустоў, устаноўкі шпалераў, барацьбы са шкоднікамі і хваробамі і інш.

2) Навука аб біял. асаблівасцях вінаграду і спосабах яго вырошчвання; раздзел раслінаводства. Складаецца з агульнага вінаградарства (вывучае пытанні біялогіі, экалогіі і агратэхнікі вінаграду); прыватнага (распрацоўвае агратэхніку вінаграду ў розных глебава-клімат. умовах, для розных вытв. кірункаў, а таксама пры вырошчванні вінаграду ў цяпліцах); ампелаграфіі — навукі аб сартах і відах вінаграду; селекцыі вінаграду — навукі пра вывядзенне новых сартоў.

т. 4, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАКХ, Бахус,

у антычнай міфалогіі адно з імён бога вінаградарства і вінаробства Дыяніса.

т. 3, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ХУС (лац. Bacchus, грэч. Backhos),

адно з імёнаў бога вінаградарства і вінаробства Дыяніса.

т. 2, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕ́ЧКЕМЕТ (Kecskemét),

горад у цэнтр. ч. Венгрыі, у міжрэччы Дуная і Цісы. Адм. ц. медзье Бач-Кішкун. 103 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (у т. л. с.-г., радыётэхнічнае, прыладабудаванне), абутковая, дрэваапр., харчасмакавая. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Цэнтр раёна пладаводства, вінаградарства і перапрацоўкі с.-г. прадукцыі. Традыцыйная с.-г. кірмашы. Музей вінаградарства. Арх. помнікі: касцёлы св. Стэфана (15—18 ст.), францысканцаў (15—18 ст.), евангелічны (17—18 ст.), уніяцкая царква (19 ст.).

т. 8, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САДО́ЎНІЦТВА,

галіна сельскай гаспадаркі, што ўключае пладаводства, вінаградарства, вырошчванне гароднінных, лек., дэкар., трапічных і субтрапічных культур. Часта ўжываецца як сінонім пладаводства.

т. 14, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЭ́НСЕ (Orense),

горад на ПнЗ Іспаніі, у аўтаномнай вобласці Галісія, на рацэ Міньё. Адм. ц. правінцыі Арэнсе. 99,1 тысячы жыхароў (1986). Транспартны вузел. Гандлёвы цэнтр раёна вінаградарства і садаводства. Перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі. Лесапільныя, металаапрацоўчыя прадпрыемствы; аўтамабілебудаванне. Цёплыя серныя крыніцы.

т. 2, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

У́РМІЯ,

горад на ПнЗ Ірана, на З ад воз. Урмія. У 1926—80 наз. Рэзайе. Адм. цэнтр астана Зах. Азербайджан. 298 тыс. ж. (1999). Цэнтр вінаградарства і пладаводства. Вытв-сць цукру, тытунёвых вырабаў, сухафруктаў, дываноў і інш. Саматужныя промыслы. Ун-т.

т. 16, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУНДЫАІ́ (Jundiai). горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Сан-Паўлу. Засн. ў 1655. Каля 350 тыс. ж. (1995). Уваходзіць у склад Вял. Сан-Паўлу. Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: тэкст., хім., металургічная, маш.-буд. (вытв-сць тэкст. машын). Цэнтр раёна вінаградарства.

т. 6, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПАРА́ДЫ ПАЎНО́ЧНЫЯ,

група з 77 астравоў і скал у Эгейскім м., тэр. Грэцыі. Пл. 540 км², найб. в-аў — Скірас (пл. 210 км², выш. да 793 м). Узгоркі і нізкагор’і. Складзены пераважна з вапнякоў, развіты карст. Ксерафітныя хмызнякі. Жывёлагадоўля. Вінаградарства. Рыбалоўства, здабыча губак.

т. 15, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАО́Р, Кагор (Cahors),

горад на ПдЗ Францыі. Адм. ц. дэпартамента Ло, на р. Ло, прытоку р. Гарона. 19,7 тыс. ж. (1995). Цэнтр раёна вінаградарства і вінаробства. Вытв-сць віна «Кагор». Арх. помнікі 12—17 ст., у т. л. сабор Сент-Эцьен, мост Валентрэ, епіскапскі палац.

т. 8, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)