ДЗМІ́ТРЫЕВА (Зінаіда Аляксандраўна) (15.6.1925, г.п. Стругі-Красныя Пскоўскай вобл., Расія — 4.1.1989),
бел. вучоны ў галіне бульбаводства. Д-рс.-г.н. (1976), праф. (1979). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыла Ленінградскі с.-г.ін-т (1950). З 1957 у Бел.НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва (у 1964—82 нам. дырэктара). Навук. працы па ўдасканаленні спосабаў вырошчвання бульбы ва ўмовах механізаванай вытв-сці, распрацоўцы тэхналогіі вырошчвання бульбы з дробных пасадачных клубняў.
Тв.:
Прогрессивная технология возделывания картофеля. Л., 1976 (разам з М.А.Дарожкіным, В.В.Валуевым);
Как вырастить высококачественный столовый картофель. Мн., 1983;
Справочник картофелевода. 2 изд. Мн.. 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РКВА (Daucus),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. Каля 60 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўд. Еўропе, Зах. і Сярэдняй Азіі, Амерыцы, Афрыцы і Аўстраліі. У культуры вядома з 2 ст. да н.э., у Еўропе — з 14 ст.н.э. На Беларусі 1 дзікарослы від (D. carota) з тонкім неядомым караняплодам зрэдку трапляецца ў хмызняках, на схілах, каля дарог. Культывуецца М. пасяўная (D. sativus).
Двух-, зрэдку адна- і шматгадовыя травы з галінастым сцяблом выш. да 100 см. Караняплоды рознай формы і колеру. Лісце перыста-рассечанае. Дробныя кветкі ў складаным парасоніку. Плод — віслаплоднік. Насенне, асабліва дзікіх відаў, мае спецыфічны пах і багатае эфірнымі алеямі. М. пасяўная — адна з асн. агароднінных раслін, вырошчваецца таксама на корм. У культуры двухгадовая расліна, з патоўшчаным сакавітым караняплодам аранжавага, жоўтага, белага, ружовага і фіялетавага колеру. Аранжавыя карані багатыя правітамінам A — карацінам. Лек., харч., кармавая, меданосная расліна.
Літ.:
Переднев В.П. Как вырастить и сохранить морковь. Мн., 1986;
Переднев В.П., Макаревич А.И. Морковь на грядке, на столе и в народной медицине. Мн., 1998.