СТА́ЕР (англ. stayer, літар. — вынослівы чалавек),
спартсмен, які спецыялізуецца ў бегу ці гонках на доўгія дыстанцыі (напр., 3000, 5000, 10 000 м), у адрозненне ад спрынтэра. С. наз. таксама спарт. конь, які дасягнуў найб. хуткасці ў скачках на доўгіх дыстанцыях.
т. 15, с. 128
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКАМО́ЦЫЯ (ад лац. locus месца + motio рух), перамяшчэнне,
сукупнасць узгодненых рухаў у жывёл і чалавека, што забяспечваюць актыўнае і мэтанакіраванае перамяшчэнне ў прасторы. Адрозніваюць водную, паветраную і сухапутную Л., якія рэалізуюцца ў розных тыпах: бег (вынослівы, імклівы, скачкамі, цяжкі, таранны і інш.); лажанне; плаванне (рыбападобнае, брас, ныранне); палёт (парашутаванне, планіраванне); поўзанне; хадзьба (на 2 або 4 нагах) і інш. Тыпы Л. мяняліся і ўскладняліся ў працэсе эвалюцыі жывёл і вызначалі асаблівасці іх будовы. Паяўленне новых тыпаў Л. звязана з удасканальваннем рухальнага апарату, органаў пачуццяў і асабліва ц. н. с. Найб. складаная і разнастайная Л. ў пазваночных. Прагрэсіўныя змены Л. ў прыматаў (пераход да прамахаджэння і інш.) адыгралі важную ролю ў антрапагенезе.
А.С.Леанцюк.
т. 9, с. 105
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)