Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́БАРГСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
адна з завяршальных аперацый у баях за Ленінград (гл.Ленінградская бітва 1941—44) у час Вял.Айч. вайны. Была часткай стратэгічнай аперацыі на паўн.-зах. напрамку ў чэрв. — жн. 1944 з мэтай вываду з вайны Фінляндыі. Праведзена 10—20 чэрв. войскамі правага крыла Ленінградскага фронту (Маршал Сав. Саюза Л.А.Говараў) ва ўзаемадзеянні з Балт. флотам (адмірал У.Ф.Трыбуц) і Ладажскай ваен. флатыліяй (контр-адмірал В.С.Чарокаў). Напрамак гал. удару — Белавостраў, Выбарг. Сав. войскі, якія мелі перавагу ў пяхоце ў 2 разы, у артылерыі і танках амаль у 6 разоў, у авіяцыі ў 3 разы, у выніку жорсткіх баёў пераадолелі 3 паласы абарончых умацаванняў праціўніка, прасунуліся на глыб. 110—130 км і 20 чэрв. штурмам авалодалі г.Выбарг. Упершыню ў ваен. гісторыі за кароткі тэрмін прарваны сучасны ўмацаваны раён з сярэднім тэмпам прасоўвання 10—12 км за суткі. Праціўнік быў вымушаны перакінуць на выбаргскі напрамак больш як 5 дывізій, сур’ёзна аслабіўшы сваю групоўку перад Карэльскім фронтам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЎПЕ́КА Аляксандр Рыгоравіч (1914, в. Доктаравічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 21.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім фронце. Камандзір мінамётнага разліку старшына Т. вызначыўся 14.6.1944 у час прарыву абароны ворага на Карэльскім перашыйку і пры вызваленні г.Выбарг. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РНЕФЕЛЬТ (Järnefelt) Эра (8.11.1863, г.Выбарг, Расія — 15.11.1937),
фінскі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1883—85) і акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1886—91). Пісаў партрэты прадстаўнікоў фінскай інтэлігенцыі: Я.Сібеліуса (1892), І.Ф.Пальмена (1892); жанравыя карціны на тэмы паўсядзённай працы і быту фінскага народа: «Гаспадар і батракі» (1893), «Дзеці гуляюць» (1895). Аўтар насценнай размалёўкі ун-та ў Хельсінкі (1916—20). Творы вылучаюцца гучным каларытам, класічна завершанай кампазіцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АСІ́ЛАК», «Вялікі камень»,
помнік прыроды Беларусі. За 200 м на У ад в. Белая Смаргонскага р-на Гродзенскай вобласці. Ледавіковы валун ружовага граніту з авоідамі палявога шпату (выбаргіт). Даўж. 3,7 м, шыр. 3,5 м, выш. 2,7 м, у абводзе 12,5 м, аб’ём 35 м³, вага каля 90 т. Прынесены ледавіком з паўд. часткі Балтыйскага шчыта (ваколіц г.Выбарг Ленінградскай вобл.) каля 300 тыс.г. назад. У язычніцкія часы — культавы валун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙМЕНСКІ КАНА́Л,
водны шлях міжнар. значэння на тэр. Фінляндыі і Расіі, на Карэльскім перашыйку. Злучае воз. Сайма ў раёне г. Лапеэнранта з Фінскім зал. Балтыйскага м. каля г.Выбарг. Створаны ў 1856, рэканструяваны ў 1967—69. Даўж. 43 км, на тэр. Расіі — 29 км. Глыб. на фарватары 4,2 м, 8 шлюзаў. Сістэмай водных шляхоў і каналаў злучаны з г. Хельсінкі і партамі Батнічнага зал. (Поры, Раўма). Паводле дагавора 1962 рас.ч. канала перададзена ў арэнду Фінляндыі на 50 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГРЫ́ВЕНЬ-КА́МЕНЬ»,
помнік прыроды ў Беларусі, каля дарогі в. Крэва — г. Маладзечна, за 3 км на Пд ад в. Вавукі Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Ледавіковы валун ружовага граніту рапаківі з авоідамі палявога шпату. Даўж. 3 м, шыр. 2,7 м, выш. над паверхняй зямлі 1,7 м, у абводзе 9 м, аб’ём 7 м³, маса каля 20 т. Формаю круглаваты, пастаўлены рубам, верхняя ч. нагадвае завітую грыву каня. Прынесены ледавіком каля 130—150 тыс.г. назад з раёна г.Выбарг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ Канстанцін Канстанцінавіч (20.5.1905, г.Выбарг Ленінградскай вобл., Расія, — 1980),
расійскі географ, геамарфолаг. Акад.АНСССР (1970). Скончыў Ленінградскі ун-т (1926). Удзельнік экспедыцый на Памір, Цянь-Шань, Д. Усход, у Сібір і тройчы ў Антарктыду (1955—60). Навук. працы па даследаванні чацвярцічнага перыяду на тэр.СССР, геамарфалогіі, палеагеаграфіі, тэорыі фіз. геаграфіі, геаграфіі Антарктыды і Сусветнага ак. Аўтар (разам з І.П.Герасімавым) зводкі «Ледавіковы перыяд на тэрыторыі СССР» (1939). Удзельнік стварэння «Атласа Антарктыкі» (т. 1—2, 1966—69). Дзярж. прэмія СССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РТАЎ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1988). Размешчаны за 1 км на Пд ад в. Ратынцы Валожынскага р-на Мінскай вобл. Валун чырвона-бурага граніту рапаківі з крышталямі ружовага палявога шпату (авоіды 8—12 см). Даўж. 5,4 м, шыр. 4,7 м, выш. 3,4 м, у абводзе 15,5 м, аб’ём 45,8 м³, маса каля 120 т. Формай нагадвае прас. Прынесены ледавіком 220—150 тыс.г. назад з наваколляў г.Выбарг Ленінградскай вобл. Расіі. З валуном звязана шмат паданняў.
В.Ф.Вінакураў.
Чортаў камень каля в. Ратынцы Валожынскага раёна Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБАЧА́НСКІЯ ВАЛУНЫ́,
помнік прыроды рэсп. значэння у Беларусі (з 1988), за 5 км на ПдЗ ад в. Глыбачка Ушацкага р-на Віцебскай вобл. 3 валуны шаравата-ружовага парфірападобнага граніту. Найбуйнейшы камень даўж. 4 м, шыр. 2,6 м, выш. над паверхняй зямлі 1,8 м, у абводзе 12 м. Другі валун ляжыць за 30 м на Пн (даўж. 2,3 м, шыр. 2,3 м, выш. над паверхняй зямлі 0,7 м). Трэці камень знаходзіцца за 1 км на ПдЗ ад вёскі, формаю нагадвае вял. прас (даўж. 3,3 м, шыр. 1,4 м, выш. 1,6 м). Глыбачанскія валуны прынесены ледавіком каля 18 — 20 тыс. гадоў назад з раёна г.Выбарг.