Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́баргм. Wýborg n -s, Wíburg i Víipuri [v-] n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Вы́боргг.Вы́барг, -га м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЫ́БАРГСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
адна з завяршальных аперацый у баях за Ленінград (гл.Ленінградская бітва 1941—44) у час Вял.Айч. вайны. Была часткай стратэгічнай аперацыі на паўн.-зах. напрамку ў чэрв. — жн. 1944 з мэтай вываду з вайны Фінляндыі. Праведзена 10—20 чэрв. войскамі правага крыла Ленінградскага фронту (Маршал Сав. Саюза Л.А.Говараў) ва ўзаемадзеянні з Балт. флотам (адмірал У.Ф.Трыбуц) і Ладажскай ваен. флатыліяй (контр-адмірал В.С.Чарокаў). Напрамак гал. удару — Белавостраў, Выбарг. Сав. войскі, якія мелі перавагу ў пяхоце ў 2 разы, у артылерыі і танках амаль у 6 разоў, у авіяцыі ў 3 разы, у выніку жорсткіх баёў пераадолелі 3 паласы абарончых умацаванняў праціўніка, прасунуліся на глыб. 110—130 км і 20 чэрв. штурмам авалодалі г.Выбарг. Упершыню ў ваен. гісторыі за кароткі тэрмін прарваны сучасны ўмацаваны раён з сярэднім тэмпам прасоўвання 10—12 км за суткі. Праціўнік быў вымушаны перакінуць на выбаргскі напрамак больш як 5 дывізій, сур’ёзна аслабіўшы сваю групоўку перад Карэльскім фронтам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЎПЕ́КА Аляксандр Рыгоравіч (1914, в. Доктаравічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 21.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім фронце. Камандзір мінамётнага разліку старшына Т. вызначыўся 14.6.1944 у час прарыву абароны ворага на Карэльскім перашыйку і пры вызваленні г.Выбарг. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РНЕФЕЛЬТ (Järnefelt) Эра (8.11.1863, г.Выбарг, Расія — 15.11.1937),
фінскі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1883—85) і акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1886—91). Пісаў партрэты прадстаўнікоў фінскай інтэлігенцыі: Я.Сібеліуса (1892), І.Ф.Пальмена (1892); жанравыя карціны на тэмы паўсядзённай працы і быту фінскага народа: «Гаспадар і батракі» (1893), «Дзеці гуляюць» (1895). Аўтар насценнай размалёўкі ун-та ў Хельсінкі (1916—20). Творы вылучаюцца гучным каларытам, класічна завершанай кампазіцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АСІ́ЛАК», «Вялікі камень»,
помнік прыроды Беларусі. За 200 м на У ад в. Белая Смаргонскага р-на Гродзенскай вобласці. Ледавіковы валун ружовага граніту з авоідамі палявога шпату (выбаргіт). Даўж. 3,7 м, шыр. 3,5 м, выш. 2,7 м, у абводзе 12,5 м, аб’ём 35 м³, вага каля 90 т. Прынесены ледавіком з паўд. часткі Балтыйскага шчыта (ваколіц г.Выбарг Ленінградскай вобл.) каля 300 тыс.г. назад. У язычніцкія часы — культавы валун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙМЕНСКІ КАНА́Л,
водны шлях міжнар. значэння на тэр. Фінляндыі і Расіі, на Карэльскім перашыйку. Злучае воз. Сайма ў раёне г. Лапеэнранта з Фінскім зал. Балтыйскага м. каля г.Выбарг. Створаны ў 1856, рэканструяваны ў 1967—69. Даўж. 43 км, на тэр. Расіі — 29 км. Глыб. на фарватары 4,2 м, 8 шлюзаў. Сістэмай водных шляхоў і каналаў злучаны з г. Хельсінкі і партамі Батнічнага зал. (Поры, Раўма). Паводле дагавора 1962 рас.ч. канала перададзена ў арэнду Фінляндыі на 50 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГРЫ́ВЕНЬ-КА́МЕНЬ»,
помнік прыроды ў Беларусі, каля дарогі в. Крэва — г. Маладзечна, за 3 км на Пд ад в. Вавукі Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Ледавіковы валун ружовага граніту рапаківі з авоідамі палявога шпату. Даўж. 3 м, шыр. 2,7 м, выш. над паверхняй зямлі 1,7 м, у абводзе 9 м, аб’ём 7 м³, маса каля 20 т. Формаю круглаваты, пастаўлены рубам, верхняя ч. нагадвае завітую грыву каня. Прынесены ледавіком каля 130—150 тыс.г. назад з раёна г.Выбарг.