руская актрыса, рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1946). Скончыла драм. курсы А.І.Адамава ў Маскве (1911). Працавала ў МХТ, МХАТ 2-м (1924—36), т-рах Ленінскага камсамола (1938—58) і Массавета (з 1959). Створаныя ёй вобразы вызначаліся выразнасцю і глыбінёй псіхал. вырашэння, яркай тэатральнасцю: Халдзейка («Ляўша» паводле М.Ляскова) Карпухіна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Мары Сент-Экзюперы («Жыццё Сент-Экзюперы» Л.Малюгіна), Маці («Салют, Іспанія!» А.Афінагенава). Сярод пастановак: «Васа Жалязнова» (1936, выканаўца гал. ролі) і «Зыкавы» (1940) М.Горкага, «Жывы труп» Л.Талстога (1942), «Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана (1943). Здымалася ў кіно (з 1925): «Закройшчык з Таржка», «Іван Грозны» (за роль Ефрасінні Старыцкай Дзярж. прэмія СССР 1946), «Звычайны чалавек» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бірман С. Г. 9/116
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКІ МАСТА́ЦКІ ТЭА́ТР ДРУГІ́ (МХАТ-2). Дзейнічаў у 1924—36. Створаны на аснове 1-й Студыі МХТ, арганізаванай у 1912 К.Станіслаўскім і Л.Суляржыцкім. Кіраўнікі М.Чэхаў, з 1928 І.Бярсенеў. У студыі і пазней у т-ры ставіліся спектаклі па творах Ф.Дастаеўскага, М.Ляскова, М.Салтыкова-Шчадрына, А.К.Талстога, А.М.Талстога, В.Гюго, Дж.Флетчэра, У.Шэкспіра, А.Афінагенава, А.Белага, А.Файко і інш. Працавалі акцёры С.Бірман, С.Гіяцынтава, Л.Дзяйкун, А.Дзікі, М.Дурасава, В.Салаўёва, Б.Сушкевіч, А.Чабан, Чэхаў і інш. У 1928 Чэхаў эмігрыраваў за мяжу, частка трупы на чале з Дзікім выйшла з т-ра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКІ ТЭА́ТР «ЛЕНКО́М».
Створаны ў 1927 як Цэнтр.т-р рабочай моладзі (ТРАМ), з 1938 наз.Т-р імя Ленінскага камсамола, з 1990 сучасная назва. Маст. кіраўнік: І.Бярсенеў (1938—51), С.Гіяцынтава (1951—57), С.Маёраў (1957—60), Б.Талмазаў (1960—62), А.Эфрас (1963—67), У.Манахаў (1967—72), М.Захараў (з 1973). У рэпертуары т-ра пастаноўкі рус. і замежнай класікі, сучасная драматургія, рок-оперы, муз. спектаклі. Спектаклі вызначаюцца высокапрафесійнымі рэжысурай і акцёрскім ансамблем, глыбокай распрацоўкай характараў. Сярод значных пастановак: «Чайка» (1966, 1994) і «Іванаў» (1975) А.Чэхава, «Мудрэц» (паводле п’есы А.Астроўскага «На ўсякага мудраца хапае прастаты», 1989), «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (1992), «Хлопец з нашага горада» К.Сіманава (1941), «У дзень вяселля» В.Розава, «104 старонкі пра каханне» Э.Радзінскага (абодва 1964), «Тыль» Р.Горына (паводле Ш. дэ Кастэра. 1974), «Рэвалюцыйны эцюд» М.Шатрова (1979), «Юнона» і «Авось» (1981, музыка А.Рыбнікава на вершы А.Вазнясенскага) і інш. У розныя гады ў т-ры працавалі і працуюць акцёры: А.Абдулаў, І.Алфёрава, Л.Арцем’ева, Б.Бекер, С.Бірман, Л.Бранявы, А.Джыгарханян, У.Карэцкі, Ю.Колычаў, Т.Краўчанка, У.Ларыёнаў, Я.Лявонаў, М.Міронава, Т.Пельтцэр, Дз.Пяўцоў, А.Сакалоў, А.Фадзеева, І.Чурыкава, А.Янкоўскі і інш.