БУ́ХТА (ням. Bucht),
невялікі заліў, адасоблены ад адкрытага акіяна, мора ці возера часткай берага або астравамі. Зацішная ад ветру, часта прыдатная для стаянкі суднаў і буд-ва партоў (напр., Новарасійская на Чорным м., Залаты Рог у прал. Басфор).
т. 3, с. 366
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАРАСІ́ЙСКАЯ БУ́ХТА,
другая назва Цэмескай бухты.
т. 11, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАХО́ДКА БУ́ХТА У заліве Находка Японскага м., каля берагоў Прыморскага краю, у Расіі. Даўж. 4,6 км, шыр. 1,8 км. Зімой б.ч. бухты замярзае. Порт — г. Находка.
т. 11, с. 219
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГА́ЕВА БУ́ХТА.
У заліве Тауйская губа Ахоцкага м. Даўж. 16 км. Прылівы да 4 м. Н.б. — лепшая стаянка суднаў у Ахоцкім м. Названа ў гонар рас. гідрографа і картографа А.І.Нагаева. На ўзбярэжжы — г. Магадан з портам Нагаева.
т. 11, с. 113
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВІДЗЕ́ННЯ БУ́ХТА,
фіёрд ў Анадырскім зал. Берынгава м., каля паўд.-ўсх. берага Чукоцкага п-ва, у Расіі. Даўж. каля 50 км, шыр. на ўваходзе каля 9 км, глыб. да 50 м. Прылівы паўсутачныя (да 1 м). Зімой замярзае. На ўзбярэжжы — порт Правідзення. Адкрыта экспедыцыяй В.Берынга ў 1728. Названа ў 1848 англ. капітанам Мурам у азнаменаванне «шчаслівага правідзення», якое дазволіла яго караблю правесці зімоўку ў бухце.
т. 12, с. 528
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТЫ́ РОГ,
1) бухта каля еўрап. берага праліва Басфор. Даўж. 12,2 км, шыр. 91—122 м, глыб. да 47 м. На берагах г. Стамбул (Турцыя).
2) Бухта ў заліве Пятра Вялікага (Японскае м.). Даўж. 7 км. Шыр. каля ўвахода больш за 2 км. Глыб. 20—30 м. На берагах горад і порт Уладзівасток (Расія).
т. 6, с. 511
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РДВІК,
бухта ў моры Лапцевых паміж п-вамі Хара-Тумус на З і Нордвік на У. Даўж. 37 км, шыр. 39 км, глыб. 6 м. Большую ч. года ўкрыта лёдам. Порт — Нордвік.
т. 11, с. 377
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЫ́МСКІ ЗАЛІ́Ў,
заліў Усходне-Сібірскага м. Уразаецца ў бераг мацерыка паміж мысам Крастоўскі і дэльтай р. Калыма. Глыб. 4—9 м. Берагі пераважна нізінныя. Большую ч. года ўкрыты лёдам. Прылівы паўсутачныя (да 0,2 м). Ва ўсх. частцы К.з. — бухта Амбарчык з населеным пунктам Амбарчык.
т. 7, с. 488
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)