Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Мікалай Васілевіч) (н. 6.10.1938, в.Будкі Глушкоўскага р-на Курскай вобл., Расія),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1988), праф. (1993). Скончыў БДУ (1966). З 1978 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ, з 1991 заг. аддзела, гал. рэдактар час. «Беларуская мінуўшчына», з 1993 праф.Бел.эканам. ун-та. Даследуе пытанні гісторыі Беларусі, паліталогіі, дзейнасць паліт. партый, геапалітыку Беларусі. Адзін з аўтараў прац: «Анталогія педагагічнай думкі Беларускай ССР» (1986), «Ветэраны ленінскай партыі» (1987), «На скрыжаванні думак: Вучоныя аб «белых плямах» гісторыі Беларусі» (1990), «Паліталогія» (1995).
Тв.:
В.Г.Кнорин: Страницы биогр. Мн., 1979;
Политические партии Беларуси: от истории — к современности. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІТЭКТУ́РА МАЛЫ́Х ФО́РМАЎ, малыя архітэктурныя формы,
розныя па характары і прызначэнні тыпы збудаванняў ці інш. аб’ектаў, якія дапаўняюць і дэталізуюць арх.-будаўнічую ці садова-паркавую кампазіцыю і з’яўляюцца элементам афармлення і добраўпарадкавання (мемарыяльныя стэлы, абеліскі, надмагіллі, фантаны, каскады, басейны, паркавыя павільёны, пандусы, балюстрады, агароджы, пергалы, вазы, дэкар. і прыдарожная скульптура і інш.). Ім належыць важная роля ў фарміраванні аблічча населеных пунктаў, трансп. магістраляў, зон адпачынку.
У адрозненне ад частак будынкаў і арх. дэталяў творы архітэктуры малых формаў адносна самастойныя. Ім належыць важнае месца ў кампазіцыі садова-паркавых ансамбляў, добраўпарадкаванні жылых груп, тэр. школьных і дашкольных устаноў, дзіцячых пляцовак і гарадкоў; яны — неад’емная частка сучасных населеных месцаў (электрасвяцільні, кіёскі, павільёны, гандл. аўтаматы, тэлефонныя будкі, стэнды для афіш і рэклама).
Да арт.Архітэктура малых формаў. Скульптура ў Алімпійскім парку Сеула. 1988.Да арт.Архітэктура малых формаў. Аркада галоўнага ўвахода стадыёна «Дынама» ў Мінску.