Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́РАСВАТЫ,
у старажытнаіндыйскай ведыйскай міфалогіі (гл.Веды) гал. рака сусвету і яе багіня. Паўнаводная і магутная С. ачышчае і лечыць, нясе дары, ежу, патомства, жыццёвую сілу і бессмяротнасць. Яна — багіня свяшчэннай мовы і апякунка спевакоў. У пасляведыйскую эпоху С. — багіня красамоўства і мудрасці, жонка Брахмы, вынаходніца санскрыту, апякунка мастацтваў і навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕ́РВА,
у старажытнарымскай міфалогіі багіня, апякунка рамёстваў і мастацтваў. Разам з Юпітэрам і Юнонай складала Капіталійскую трыяду. З канца 3 ст. да н.э.М., атаясамленая з грэч.Афінай, шанавалася таксама як багінядзярж. мудрасці і вайны, апякунка пісьменнікаў, акцёраў, музыкантаў, урачоў і настаўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́Т, ал-Лат, Алілат, Лат,
Ілат, у старажытнаарабскай міфалогіі багіня неба і дажджу. У пантэоне арабаў Сірыйскай пустыні Алат — жаночая паралель Алаха, яго жонка і маці багоў. У г. Таіф, дзе Алат шанавалася як багіня-апякунка, знаходзіліся яе свяцілішчы, храм і ідал (белы гранітны камень з упрыгожаннямі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫ́РЫША («вялікая багіня»),
у эламскай міфалогіі багіня-маці. Напачатку шанавалася толькі на ПдУЭлама, у мясцовасці Ліян (Бушыр). З канца 3-га тыс. да н.э. яе культ пашырыўся на ўвесь Элам, а ў пач. 2-га тыс. да н.э. яна заняла вядучае месца ў эламскім пантэоне як «маці багоў». З сярэдзіны 2-га тыс. да н.э. на чале пантэона стаў Хумпан, a К. атрымала тытул яго «вялікай жонкі».