Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
А́НГІРАС,
у ведыйскай і індуісцкай міфалогіі вялікі мудрэц; пасрэднік паміж багамі і людзьмі, родапачынальнік паўбагоў-ангірасаў. Ангіраса лічаць трэцім сынам Брахмы, аўтарам многіх гімнаў «Рыгведы», з яго імем звязваюць вобраз заканадаўца і астранома.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ГІЯ,
малая планета № 3501. Сярэдні дыяметр 17 км, пл. каля 90 км², сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна 3 а.а., перыяд абарачэння 5 гадоў. Адкрытая ў 1971 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Наз. ў гонар астранома Алега Коратцава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАНАМІ́ЧНАЯ ГЕАДЭ́ЗІЯ,
раздзел геадэзіі, які вывучае тэорыю і метады пабудовы астранома-геадэзічных сетак і вызначэння формы, памераў і гравітацыйнага поля Зямлі. Займаецца навуковымі праблемамі геадэзіі Зямлі як планеты ў цэлым на падставе вынікаў астранамічных, геадэзічных і гравіметрычных вымярэнняў на зямной паверхні і ў каляземнай прасторы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРЫЯБХА́ТА»,
назва 1-га індыйскага штучнага спадарожніка Зямлі. Выведзены 19.4.1975 савецкай ракетай-носьбітам з савецкага касмадрома на арбіту з апагеем 619 км і перыгеем 563 км; перыяд абарачэння 96,3 мін. Маса «Арыябхаты» 358 кг. Названы ў гонар індыйскага астранома і матэматыка Арыябхаты. Прызначаны для даследавання ў галіне рэнтгенаўскай астраноміі, рэгістрацыі нейтроннага і гама-выпрамянення Сонца, вымярэння патокаў часціц і радыяцыі ў іанасферы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БХА́СКАРА»
(англ. Bhaskara),
назва індыйскіх штучных спадарожнікаў Зямлі. «Бхаскара-1» і «Бхаскара-2» выведзены на арбіты 7.6.1979 і 20.11.1981 сав. ракетамі-носьбітамі з сав. касмадрома. Маса «Бхаскары» 444 кг, выш. каля 1,2 м, дыям. каля 1,6 м. Прызначаны для даследавання Зямлі з космасу метадамі дыстанцыйнага зандзіравання, астр. даследаванняў, адпрацоўкі сістэм збору і перадачы інфармацыі, вывучэння характарыстык доследных узораў касм. апаратаў, распрацаваных у Індыі. Названы ў гонар інд.астранома і матэматыка 12 ст.Бхаскары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́НВІЦКАЯ АСТРАНАМІ́ЧНАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯ,
найстарэйшая абсерваторыя Англіі. Засн. ў 1675 у Грынвічы (прадмесце Лондана). У 1954 пераведзена ў замак Хёрстмансо, за 70 км ад Лондана. У Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі даследуюць рух і становішча зорак, Сонца, планет; вызначаюць дакладны час, вымяраюць паралаксы зорак і інш.Асн. інструменты: 28- і 26-цалёвыя рэфрактары, 98-цалёвы рэфлектар і інш. Цераз першапачатковае месцазнаходжанне Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі праходзіць Грынвіцкі мерыдыян. З 1767 Грынвіцкая астранамічная абсерваторыя выдае астр. штогоднік «Марскі альманах». Дырэктару Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі надаецца тытул каралеўскага астранома.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСО́ЎСКІ (Феадосій Мікалаевіч) (26.9.1878, г. Галіч Кастрамской вобл., Расія — 1.10.1948),
савецкі астраном-геадэзіст. Чл.-кар.АНСССР (1939). Скончыў Межавы (каморніцкі) ін-т у Маскве (1900), у якім працаваў з 1907. З 1928 дырэктар, у 1930—37 нам. дырэктара Цэнтр.НДІ геадэзіі, аэраздымкі і картаграфіі. Распрацаваў навук.-тэарэт. асновы пабудовы астранома-геад. і нівелірнай сетак, пастаноўкі тапаграфічных здымак і гравіметрычных работ у СССР. Пад яго кіраўніцтвам праводзіліся даследаванні па вызначэнні памераў зямнога эліпсоіда (гл.Красоўскага эліпсоід). Дзярж. прэміі СССР 1943, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РАТЦАЎ (Алег Мікалаевіч) (н. 17.8.1922, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),
расійскі геадэзіст і астраном. Правадз.чл.Астранома-геадэзічнага т-ваРас.АН (1946). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў землеўпарадкавання (1954). У 1962—84 у Ленінградскім планетарыі. Ініцыятар стварэння касм. мемарыяла герояў Вял.Айч. вайны, імёнамі якіх названы малыя планеты. Яго імем названа малая планета Алегія.
Тв.:
Звезды Пулкова: Очерки о Пулковской обсерватории и астрономах-пулковцах. Л., 1989;
Созвездие памяти: Космич. мемориал героев Вел. отеч. войны. СПб., 1995 (разам з М.Ю.Дахіе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (26.4.1888, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія — 29.9.1983),
расійскі астраном і гравіметрыст. Акад.АНСССР (1964; чл.-кар. 1943). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911), дзе і працаваў з 1914 (у 1918—48 праф.). З 1947 у Гал.астр. абсерваторыі АНСССР (да 1964 дырэктар). У 1939—62 старшыня Астр. савета АНСССР, у 1934—60 прэзідэнт Усесаюзнага астранома-геад.т-ва. Навук. працы па тэорыі зацьменняў, тэорыі фігуры Зямлі, складанні зорных карт і каталогаў. Распрацаваў тэорыю зацьменняў Сонца, перадвылічыў абставіны 8 зацьменняў, праходжання планет па дыску Сонца, пакрыцця зорак Месяцам і інш. Удзельнік многіх гравіметрычных даследаванняў і экспедыцый па назіранні сонечных зацьменняў.
Тв.:
Теория затмений. 2 изд. М., 1954;
Звездный атлас, содержащий звезды до 8,25 величины. 3 изд. Л., 1969.