астрано́ма-геадэзі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. астрано́ма-геадэзі́чны астрано́ма-геадэзі́чная астрано́ма-геадэзі́чнае астрано́ма-геадэзі́чныя
Р. астрано́ма-геадэзі́чнага астрано́ма-геадэзі́чнай
астрано́ма-геадэзі́чнае
астрано́ма-геадэзі́чнага астрано́ма-геадэзі́чных
Д. астрано́ма-геадэзі́чнаму астрано́ма-геадэзі́чнай астрано́ма-геадэзі́чнаму астрано́ма-геадэзі́чным
В. астрано́ма-геадэзі́чны (неадуш.)
астрано́ма-геадэзі́чнага (адуш.)
астрано́ма-геадэзі́чную астрано́ма-геадэзі́чнае астрано́ма-геадэзі́чныя (неадуш.)
астрано́ма-геадэзі́чных (адуш.)
Т. астрано́ма-геадэзі́чным астрано́ма-геадэзі́чнай
астрано́ма-геадэзі́чнаю
астрано́ма-геадэзі́чным астрано́ма-геадэзі́чнымі
М. астрано́ма-геадэзі́чным астрано́ма-геадэзі́чнай астрано́ма-геадэзі́чным астрано́ма-геадэзі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Універсальны астранома-геадэзічны інструмент 1/536 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

астрано́м

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. астрано́м астрано́мы
Р. астрано́ма астрано́маў
Д. астрано́му астрано́мам
В. астрано́ма астрано́маў
Т. астрано́мам астрано́мамі
М. астрано́ме астрано́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

А́НГІРАС,

у ведыйскай і індуісцкай міфалогіі вялікі мудрэц; пасрэднік паміж багамі і людзьмі, родапачынальнік паўбагоў-ангірасаў. Ангіраса лічаць трэцім сынам Брахмы, аўтарам многіх гімнаў «Рыгведы», з яго імем звязваюць вобраз заканадаўца і астранома.

т. 1, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕ́ГІЯ,

малая планета № 3501. Сярэдні дыяметр 17 км, пл. каля 90 км², сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна 3 а.а., перыяд абарачэння 5 гадоў. Адкрытая ў 1971 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Наз. ў гонар астранома Алега Коратцава.

т. 1, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРАНАМІ́ЧНАЯ ГЕАДЭ́ЗІЯ,

раздзел геадэзіі, які вывучае тэорыю і метады пабудовы астранома-геадэзічных сетак і вызначэння формы, памераў і гравітацыйнага поля Зямлі. Займаецца навуковымі праблемамі геадэзіі Зямлі як планеты ў цэлым на падставе вынікаў астранамічных, геадэзічных і гравіметрычных вымярэнняў на зямной паверхні і ў каляземнай прасторы.

т. 2, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«АРЫЯБХА́ТА»,

назва 1-га індыйскага штучнага спадарожніка Зямлі. Выведзены 19.4.1975 савецкай ракетай-носьбітам з савецкага касмадрома на арбіту з апагеем 619 км і перыгеем 563 км; перыяд абарачэння 96,3 мін. Маса «Арыябхаты» 358 кг. Названы ў гонар індыйскага астранома і матэматыка Арыябхаты. Прызначаны для даследавання ў галіне рэнтгенаўскай астраноміі, рэгістрацыі нейтроннага і гама-выпрамянення Сонца, вымярэння патокаў часціц і радыяцыі ў іанасферы.

ШСЗ «Арыябхата».

т. 2, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БХА́СКАРА»

(англ. Bhaskara),

назва індыйскіх штучных спадарожнікаў Зямлі. «Бхаскара-1» і «Бхаскара-2» выведзены на арбіты 7.6.1979 і 20.11.1981 сав. ракетамі-носьбітамі з сав. касмадрома. Маса «Бхаскары» 444 кг, выш. каля 1,2 м, дыям. каля 1,6 м. Прызначаны для даследавання Зямлі з космасу метадамі дыстанцыйнага зандзіравання, астр. даследаванняў, адпрацоўкі сістэм збору і перадачы інфармацыі, вывучэння характарыстык доследных узораў касм. апаратаў, распрацаваных у Індыі. Названы ў гонар інд. астранома і матэматыка 12 ст. Бхаскары.

ШСЗ «Бхаскара-1».

т. 3, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫ́НВІЦКАЯ АСТРАНАМІ́ЧНАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯ,

найстарэйшая абсерваторыя Англіі. Засн. ў 1675 у Грынвічы (прадмесце Лондана). У 1954 пераведзена ў замак Хёрстмансо, за 70 км ад Лондана. У Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі даследуюць рух і становішча зорак, Сонца, планет; вызначаюць дакладны час, вымяраюць паралаксы зорак і інш. Асн. інструменты: 28- і 26-цалёвыя рэфрактары, 98-цалёвы рэфлектар і інш. Цераз першапачатковае месцазнаходжанне Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі праходзіць Грынвіцкі мерыдыян. З 1767 Грынвіцкая астранамічная абсерваторыя выдае астр. штогоднік «Марскі альманах». Дырэктару Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі надаецца тытул каралеўскага астранома.

т. 5, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАСО́ЎСКІ (Феадосій Мікалаевіч) (26.9.1878, г. Галіч Кастрамской вобл., Расія — 1.10.1948),

савецкі астраном-геадэзіст. Чл.-кар. АН СССР (1939). Скончыў Межавы (каморніцкі) ін-т у Маскве (1900), у якім працаваў з 1907. З 1928 дырэктар, у 1930—37 нам. дырэктара Цэнтр. НДІ геадэзіі, аэраздымкі і картаграфіі. Распрацаваў навук.-тэарэт. асновы пабудовы астранома-геад. і нівелірнай сетак, пастаноўкі тапаграфічных здымак і гравіметрычных работ у СССР. Пад яго кіраўніцтвам праводзіліся даследаванні па вызначэнні памераў зямнога эліпсоіда (гл. Красоўскага эліпсоід). Дзярж. прэміі СССР 1943, 1952.

т. 8, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)