ШПА́ГІН Георгій Сямёнавіч (29.4.1897, в. Клюшнікава Каўроўскага р-на Уладзімірскай вобл., Расія — 6.2.1952),
расійскі канструктар стралк. зброі. Герой Сац. Працы (1945). З 1920 слесар на кулямётным з-дзе. З 1922 удзельнічаў у канструяванні новых узораў зброі (6,5 мм спараныя ручны і танкавы кулямёты — з У.Р.Фёдаравым; 7,62 мм танкавы кулямёт — з В.А.Дзегцяровым і інш.). У 1938 стварыў (з Дзегцяровым) буйнакаліберны кулямёт ДШК, а ў 1940 — пісталет-кулямёт (аўтамат) ППШ. У 1943 распрацаваў асвятляльны пісталет ОПШ (гл.Сігнальны пісталет). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Літ.:
Болотин Д.Н. Советское стрелковое оружие за 50 лет. Л., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНАРА́Дартылерыйскі,
асноўны элемент артылерыйскага выстралу — боепрыпасу для стральбы з гармат. Паводле канструкцыі і прынцыпу дзеяння бываюць звычайныя (актыўныя, набываюць рух за кошт энергіі парахавых газаў у канале ствала) і актыўна-рэактыўныя (выштурхоўваюцца са ствала як актыўныя, дадатковую скорасць набываюць ад рэактыўнага рухавіка).
С. падзяляюцца на малога (да 75 мм), сярэдняга (75—155 мм у наземнай, да 152 у марской і да 100 мм у зенітнай артылерыі) і буйнога калібру (звыш названых велічынь); каліберныя (дыяметр паражальнай часткі С. роўны калібру гарматы), падкаліберныя (дыяметр актыўнай часткі меншы за калібр гарматы) і надкаліберныя (большы за калібр гарматы. устаўляецца ў ствол хваставой часткай); асноўныя — асколачныя, фугасныя, асколачна-фугасныя, з гатовымі паражальнымі элементамі, броне- і бетонабойныя. кумулятыўныя, запальныя, касетныя, кіроўныя (для паражэння рухомых і малапамерных цэлей, у т. л. з лазернымі галоўкамі саманавядзення); спецыяльныя — асвятляльныя, дымавыя, прыстрэлачна-ўказальныя, процірадыяцыйныя і інш.; дапаможныя — навучальныя. практычныя, сістэмапробныя; вярчальныя і невярчальныя (апераныя). Ёсць таксама хім. і ядз. С., якія адносяцца да зброі масавага знішчэння. Ядз. С. выкарыстоўваюць для стральбы з дальнабойных буйнакаліберных гармат.