Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Аргуноў І. 8/112; 9/114
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АРГУНО́ВЫ,
рускія жывапісцы-партрэтысты. Прыгонныя графаў Шарамецевых. Іван Пятровіч Аргуноў (1729—1802), адзін з пачынальнікаў камернага партрэта ў Расіі. Аўтар парадных партрэтаў, у якіх шырока выкарыстаны прыёмы барока (графіні Талстой, Б.П. і А.П.Шарамецевых, усе 1768; невядомай сялянкі, 1784). Яго вучнямі былі А.Ласенка, К.Галавачэўскі, І.Саблуноў. Мікалай Іванавіч Аргуноў (1771 — пасля 1829), сын і вучань І.П.Аргунова. У 1816 атрымаў вольную. З 1818 акад. Пецярбургскай АМ. Напісаў шэраг партрэтаў, у т. л. прыгоннай актрысы П.І.Кавалёвай-Жамчуговай (1802).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГУНО́ВЫ,
рускія архітэктары. Прыгонныя графаў Шарамецевых. Фёдар Сямёнавіч Аргуноў (каля 1732 — каля 1768). Прадстаўнік рус. барока. Дваюрадны брат жывапісца І.П.Аргунова. Удзельнічаў у буд-ве палаца Шарамецева ў Пецярбургу (1750—55). Па яго праектах пабудаваны кухонны флігель (1775), павільён «Грот» (1755—75), магчыма, аранжарэя (1761—64) у Кускове (Масква). Павел Іванавіч (каля 1768—1806). Прадстаўнік класіцызму. Сын жывапісца І.П.Аргунова. Удзельнічаў у буд-ве драўлянага палаца-тэатра Шарамецевых у Астанкіне (цяпер у межах Масквы, 1791—98); па яго праектах створаны інтэр’еры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСКО́ВА,
архітэктурна-мастацкі ансамбль 18 ст. ў Маскве. Былая загарадная рэзідэнцыя графаў Шарамецевых, з 1960 у межах Масквы. Уключае класіцыстычныя драўляны палац (1769—75, пад кіраўніцтвам арх. К.І.Бланка, у інтэр’еры больш за 60 мармуровых статуй і бюстаў 18 ст.), рэгулярны парк з дэкар. скульптурай і павільёнамі — «Галандскі» (1749—51) і «Італьянскі» (1754—55, арх. Ю.І.Калагрываў, Ф.С.Аргуноў) домікі, «Грот» (1755—75), «Аранжарэя» (1761—64, абодва арх.Аргуноў), «Эрмітаж» (1765—67, пры ўдзеле арх. Бланка) і інш. З 1918 музей (з 1938 Музей керамікі і «Сядзіба Кускова XVIII стагоддзя»).
Літ.:
Баранова О. Кусково: Иллюстрированный очерк. М., 1982.