АПТЭ́КАРСКАЯ ВАГА́,
сістэма мер (адзінак) масы для ўзважвання лекаў. Асн. адзінка — аптэкарскі фунт, які падзяляўся на 12 унцый, унцыя — на 8 драхмаў, драхма — на 3 скрупулы, скрупул на 20 гранаў. У 19 і пач. 20 ст. на Беларусі карысталіся аптэкарскай вагой: 1 рус. аптэкарскі фунт = 358,323 г, 1 унцыя = 29,860 г, 1 драхма = 3,732 г, 1 скрупул = 1,244 г, 1 гран = 62,209 г. У англ. сістэме мер гэтыя адзінкі маюць інш. значэнні.
т. 1, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНТ (ням. Pfund ад лац. pondus вага, гіра, цяжар),
1) асноўная адзінка масы ў сістэме англ. мер. Паходзіць ад стараж.-рым. адзінкі масы — лібры. Абазначаецца lb. 1 Ф. (гандлёвы) = 0,45359237 кг, 1 Ф. (аптэкарскі, тройскі, або манетны) = 0,37324177 кг.
2) Старажытная адзінка масы (вагі) у Беларусі і Расіі. У ВКЛ мяняўся ад 360 да 450 г, з 1766 роўны 374,8282 г. У Расіі ў 18 — пач. 20 ст. 1 Ф. = 1/40 пуда = 32 лотам = 96 залатнікам = 0,40951241 кг. Выкарыстоўваўся да 1924 пры ўзважванні воску, мёду, мяса, цукру і інш. Быў пашыраны таксама аптэкарскі Ф., роўны 12 аптэкарскім унцыям, ці 0,35832336 кг.
А.Л.Болсун.
т. 16, с. 503
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАН,
1) адзінка масы, што выкарыстоўвалася ў аптэкарскай практыцы (гл. Аптэкарская вага). 1 гран = 62,2 мг. У сістэме англ. мер гран гандлёвы, аптэкарскі і тройскі (для ўзважвання каштоўных камянёў і металаў) роўны 64,8 мг.
2) (Перан.) мізэрна малая велічыня.
т. 5, с. 404
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРУ́ПУЛ (лац. scrupulum ад scrupulus маленькі востры каменьчык) аптэкарскі, 1) брытанская адзінка масы ў фармакалогіі. 1 С. = 20 гранам = 1/3 драхмы = 1,295 98 г (гл. Гран, Драхма, Аптэкарская вага).
2) Рус. адзінка масы, якая выкарыстоўвалася да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. 1 С. = 1,244 г.
т. 14, с. 471
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БІЦКАЯ ШКЛЯНА́Я МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1806—1905 у в. Жабічы Вілейскага пав. (цяпер вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл.). У 1866—90 выпускала бутэлькі, аптэкарскі посуд, слоікі, у 1893—1900 — бутэлькі зялёныя, шкло аконнае паўбелае і лямпавае. У 1891 дзейнічала шклоплавільная печ. Працавала да 116 чал. Прадукцыю збывалі ў Вільню, Мінск, Рыгу, Гродна і інш.
т. 6, с. 410
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЯ́НСКІ ШКЛОЗАВО́Д.
Засн. ў сярэдзіне 18 ст. ў мяст. Ілья (цяпер вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл.). Спачатку дзейнічаў як прыгонная мануфактура, выпускаў шкляны посуд і аконнае шкло. У 1815 на заводзе былі 2 шклоплавільныя печы. З 1900 дзейнічаў лакамабіль. У 1905 працавала 157 рабочых. У 1908—13 выпускалі сталовы, хрустальны прасаваны, паліраваны і аптэкарскі посуд, лямпавае шкло.
т. 7, с. 204
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛІ́НСКІ ШКЛОЗАВО́Д Дзейнічаў у 1845—1914 ва ўрочышчы Міхалін Слонімскага пав.
(цяпер вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл.). Выпускаў ліставое і лямпавае шкло, гасп., аптэкарскі, хім. і сталовы посуд. Меў 3 шклоплавільныя печы, з 1908 — паравы лакамабіль (30 к.с.),
з 1913 — паравы кацёл. У розныя гады працавала ад 8 да 202 чал. У-1910 выпушчана лямпавага шкла 2 млн. шт., аптэкарскага і хім. посуду 2 млн. шт., сталовага посуду 1 млн. шт.
т. 10, с. 484
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ТАЎ Андрэй Георгіевіч (н. 27.5.1937, С.-Пецярбург),
рускі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1962). Першая кніга — зб. апавяданняў «Вялікі шар» (1963). У зб-ках апавяданняў «Аптэкарскі востраў» (1968), аповесцяў «Дачная мясцовасць» (1967), «Спосаб жыцця» (1972), «Дні чалавека» (1976), «Нядзельны дзень» (1980), цыкле аповесцяў «Роля» (1976), раманах «Малады Адоеўцаў» (1976), «Пушкінскі дом» (1987), «Апантаныя» (ч. 1—3, 1995) і інш. — філас.-этычныя і эстэт. праблемы, унутраны свет сучаснага інтэлігента. Для стылю пісьменніка характэрна спалучэнне белетрыстыкі і эсэістыкі, прасякнутай лірызмам. Аўтар дзённікаў-падарожжаў («Адна краіна», 1961; «Урокі Арменіі», 1967—68; «Азарт», 72), літ.-біягр. партрэтаў («Падарожжа да сябра дзяцінства», 1966), нататкаў пра л-ру і мастацтва («Выбар натуры», 1971—73; «Ахілес і чарапаха», 1975), філас.-публіцыстычных нарысаў («Птушкі, або Новыя звесткі пра чалавека», 1971—75, і інш.).
т. 3, с. 160
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)