аптэ́карскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аптэ́карскі аптэ́карская аптэ́карскае аптэ́карскія
Р. аптэ́карскага аптэ́карскай
аптэ́карскае
аптэ́карскага аптэ́карскіх
Д. аптэ́карскаму аптэ́карскай аптэ́карскаму аптэ́карскім
В. аптэ́карскі (неадуш.)
аптэ́карскага (адуш.)
аптэ́карскую аптэ́карскае аптэ́карскія (неадуш.)
аптэ́карскіх (адуш.)
Т. аптэ́карскім аптэ́карскай
аптэ́карскаю
аптэ́карскім аптэ́карскімі
М. аптэ́карскім аптэ́карскай аптэ́карскім аптэ́карскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аптэ́карскі апте́карский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аптэ́карскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да аптэкара. Аптэкарская пасада.

2. Звязаны з аптэкай. Аптэкарскія тавары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аптэ́карскі Apothéker-;

аптэ́карскі тава́р Dróge f -, -n;

аптэ́карскі магазі́н Drogeríe f -, -rí¦en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аптэ́кар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік аптэкі; фармацэўт.

|| ж. аптэ́карка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. аптэ́карскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аптэ́ка, -і, ДМ -тэ́цы, мн. -і, -тэ́к, ж.

Установа, дзе па рэцэптах урачоў робяцца і адпускаюцца лякарствы, а таксама прадаюцца гатовыя лякарствы, санітарна-гігіенічныя, касметычныя і інш. прадметы.

◊

Як у аптэцы (разм., жарт.) — вельмі дакладна.

|| прым. аптэ́карскі, -ая, -ае і аптэ́чны, -ая, -ае.

Аптэкарскія тавары.

Аптэчная шафа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апте́карский аптэ́карскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АПТЭ́КАРСКАЯ ВАГА́,

сістэма мер (адзінак) масы для ўзважвання лекаў. Асн. адзінка — аптэкарскі фунт, які падзяляўся на 12 унцый, унцыя — на 8 драхмаў, драхма — на 3 скрупулы, скрупул на 20 гранаў. У 19 і пач. 20 ст. на Беларусі карысталіся аптэкарскай вагой: 1 рус. аптэкарскі фунт = 358,323 г, 1 унцыя = 29,860 г, 1 драхма = 3,732 г, 1 скрупул = 1,244 г, 1 гран = 62,209 г. У англ. сістэме мер гэтыя адзінкі маюць інш. значэнні.

т. 1, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФУНТ (ням. Pfund ад лац. pondus вага, гіра, цяжар),

1) асноўная адзінка масы ў сістэме англ. мер. Паходзіць ад стараж.-рым. адзінкі масы — лібры. Абазначаецца lb. 1 Ф. (гандлёвы) = 0,45359237 кг, 1 Ф. (аптэкарскі, тройскі, або манетны) = 0,37324177 кг.

2) Старажытная адзінка масы (вагі) у Беларусі і Расіі. У ВКЛ мяняўся ад 360 да 450 г, з 1766 роўны 374,8282 г. У Расіі ў 18 — пач. 20 ст. 1 Ф. = ​1/40 пуда = 32 лотам = 96 залатнікам = 0,40951241 кг. Выкарыстоўваўся да 1924 пры ўзважванні воску, мёду, мяса, цукру і інш. Быў пашыраны таксама аптэкарскі Ф., роўны 12 аптэкарскім унцыям, ці 0,35832336 кг.

А.​Л.​Болсун.

т. 16, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Drogeríe f -, -rí¦en аптэ́карскі [маскатэ́льны] магазі́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)