возера ў ЗША і Канадзе, ніжняе ў сістэме Вялікіх азёраўПаўн. Амерыкі. Пл. 19,5 тыс.км². Даўж. 311 км, шыр. да 90 км. Глыб. да 237 м. Пл. водазбору каля 90 тыс.км². Праз р. Ніягара прымае сцёк азёраў, што ляжаць вышэй; з возера выцякае р.Св. Лаўрэнція. Антарыо — частка суднаходнага шляху, які злучае Атлантычны ак. з унутр. раёнамі ЗША і Канады. Суднаходныя каналы звязваюць Антарыо з воз. Эры (канал Уэленд) і р. Гудзон (каналы Асуіга і Эры). Ледастаў са снеж. да красавіка. Пасля збудавання плаціны на р.Св. Лаўрэнція (1958) Антарыо знаходзіцца ў падпоры. Буйныя парты: Таронта, Гамільтан, Кінгстан (Канада), Рочэстэр (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТА́РЫО (Ontario),
правінцыя на Пд Канады. Пл. 1068,6 тыс.км², нас. 10,085 млн.чал. (1991), каля 35% насельніцтва краіны. Адм. цэнтр — г. Таронта [635,4 тыс.чал., у агламерацыі Вял. Таронта 3,9 млн.чал. (1991)]; на тэр.Антарыо знаходзіцца сталіца Канады г. Атава. Буйныя гарады: Гамільтан, Уінсар, Кітчэнер з Ватэрлоо, Лондан. Найб. урбанізаваная правінцыя, гар. насельніцтва каля 82%. На б.ч.тэр. Лаўрэнційскае ўзвышша (выш. да 646 м), на Пн — нізіны Гудзонава заліва, на Пд — ч. Цэнтральных раўнін. Клімат умераны, т-растудз. ад -4 да -14 °C, ліп. 15—23 °C, ападкаў 370—1000 мм за год. Рачная сетка густая, на ПдВял. азёры, на Пн Гудзонаў заліў. Антарыо дае каля 50% прадукцыі апрацоўчай прам-сці краіны і каля 25% горназдабыўной. Асн. галіны прам-сці: чорная і каляровая металургія, аўтамабілебудаванне, нафтахім. і нафтаперапр., электратэхн., цэлюлозна-папяровая, харч. і харчасмакавая; расшыраецца прам-сць высокіх тэхналогій. Здабываюць нікель (1-е месца ў краіне), уран, жал. руды, цынк, медзь, золата, серабро і інш.Антарыо — вядучая правінцыя па вытв-сці электраэнергіі: каля 35% даюць АЭС, 34% — ГЭС, 30% — ЦЭС. Інтэнсіўная сельская гаспадарка з малочнай жывёлагадоўляй, свінагадоўляй і агародніцтвам, вырошчваюць сою, кукурузу, тытунь, садавіну і вінаград. На ПдАнтарыо — самая густая ў краіне трансп. сетка, міжнар. аэрапорты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́МІЛЬТАН (Hamilton),
горад на крайнім Пд Канады, у правінцыі Антарыо. Засн. ў 1813. 599,8 тыс.ж. (з прыгарадамі, 1991). Порт на зах. беразе воз.Антарыо. Чыг. вузел. Буйны цэнтр чорнай металургіі. Прам-сць: цяжкае машынабудаванне, эл.-тэхн., металаапр., хім., харчовая. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯГА́РА (Niagara),
рака ў Паўн. Амерыцы, служыць мяжой паміж ЗША і Канадай. Даўж. 56 км, пл. басейна 665 тыс.км². Выцякае з воз.Эры, упадае ў воз.Антарыо (узровень вады ў воз. Эры на 99 м вышэйшы. чым у воз.Антарыо). У сярэднім цячэнні ўтварае парогі і Ніягарскі вадаспад (суднаходства па абводным канале Уэленд на тэр. Канады). Сярэднегадавы расход вады 5,9 тыс.м³/с. Буйнейшая ГЭС Роберт-Мозес. На Н. гарады Буфала і Ніягара-Фолс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВЯТО́ГА ЛАЎРЭ́НЦІЯ» СІСТЭ́МА ВО́ДНЫХ ШЛЯХО́Ў,
найбуйнейшы водны шлях у Паўн. Амерыцы. Агульная даўж. 3,77 тыс.км Уключае Вялікія азёры (Мічыган, Гурон, Эры, Антарыо), ніжняе цячэнне р.Св. Лаўрэнція (320 км, у Канадзе), злучальныя каналы ў ЗША даўж. 345 км (Давенпарт — Чыкага, 185 км; Ніягара — Сірак’юс, 160 км) і Канадзе (Уэленд, воз. Эры — Антарыо, 45 км). Пабудаваны ў 1959, рэканструяваны ў 1970—72. Буйнейшыя парты: Манрэаль, Квебек, Таронта (Канада), Дэтройт, Чыкага (ЗША). Акіянскія судны ідуць без перавалкі праз Манрэаль, Таронта ў Атлантычны ак. Сістэма звязана таксама з р. Місісіпі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТО́ГА ЛАЎРЭ́НЦІЯ РАКА́ (Saint Lawrence River). У Канадзе, часткова (ад воз.Антарыо да г. Корнуал) служыць мяжой паміж Канадай і ЗША; ажыццяўляе сцёк усёй сістэмы Вялікіх азёр, разам з імі з’яўляецца найважнейшым водным шляхам, які злучае ўнутр.ч. ЗША і Канады з Атл. акіянам (гл.«Святога Лаўрэнція» сістэма водных шляхоў). Даўж. ўласна ракі (выцякае з воз.Антарыо і ўпадае ў зал. Св. Лаўрэнція) каля 1200 км, даўж. ўсёй воднай сістэмы (ад вытокаў р. Сен-Луі, якая ўпадае ў воз. Верхняе) 3350 км. Пл.бас. 1290 тыс.км². Ніжэй г. Квебек рака ўтварае эстуарый даўж. каля 400 км, шыр. да 50 км. Асн. прытокі; Атава (злева), Рышэльё (справа). Ледастаў ад снеж. да красавіка. Азёрамі і плацінамі сцёк ракі зарэгуляваны. Сярэдні расход вады 7,8 тыс.м³/с. Марскія прылівы да г. Труа-Рыўер, каля г. Квебек выш. да 5,5 м. Рака Рышэльё злучае С.Л.р. з р. Гудзон. На ўчастку паміж воз.Антарыо і г. Манрэаль каскад гідравузлоў з вадасховішчамі, найб.ГЭС Мозес (выкарыстоўваецца ЗША і Канадай). На рацэ найб. гарады і парты: Кінгстан, Корнуал, Манрэаль, Сарэль, Труа-Рыўер, Квебек (Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́НДАН (London),
горад на ПдУ Канады, у прав.Антарыо. Засн. ў 1826. Каля 300 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: цяжкае машынабудаванне (цеплавозы, рухавікі), эл.-тэхн. (радыёапаратура), трыкат., гарбарна-абутковая, харчовая. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ТЧЭНЕР (Kitchener),
горад на Пд Канады, у прав.Антарыо, у даліне р. Гранд-Рывер. 334 тыс.ж. з прыгарадамі (1989). Вузел чыгунак. Фін. і прамысл.цэнтр.Прам-сць: маш.-буд., у т. л. аўтамабілебудаванне, металаапр., эл.тэхн., хім., гарбарная, тэкст., гумавая, харчовая. Акадэмія прыгожых мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ АЗЁРЫ (Great Lakes),
група вял. азёр ва ўсх. частцы Паўн. Амерыкі, у ЗША і Канадзе. Уключае азёры: Верхняе возера, Гурон, Мічыган, Эры, Антарыо. Агульная пл. 245,2 тыс.км²; аб’ём вады 22,7 тыс.км³; самая вял. колькасць прэснай вады на Зямлі. Сцёк па р.Св. Лаўрэнція ў Атлантычны акіян.
Катлавіны Вялікіх азёр тэктанічнага (Верхняе возера і Гурон) і ледавіковага паходжання. Паўн. берагі часта скалістыя, абрывістыя, паўд.-ўсх. — пераважна нізкія, гліністыя і пясчаныя. Шмат астравоў. Вялікія азёры размешчаны прыступкамі, злучаны паміж сабой кароткімі парожыстымі мнагаводнымі рэкамі. Рака Ніягара, якая злучае азёры Эры і Антарыо, утварае Ніягарскі вадаспад. З воз.Антарыо выцякае р.Св. Лаўрэнція. Сярэднія т-ры вады на паверхні ў студз. ад 0 °C у паўд. частцы да -5 °C на Пн, ліп. адпаведна ад 20 да 14 °C. Са снеж да сак. — красавіка прыбярэжныя воды Вялікіх азёр укрыты лёдам. Інтэнсіўнае суднаходства. Рыбалоўства. Звязаны суднаходнымі каналамі з р. Гудзон і сістэмай Місісіпі. Шлюзавыя каналы ўтварылі водны шлях для марскіх суднаў даўж. каля 3000 км (у абход парогаў на р. Сент-Мэрыс, канал Су-Сент-Мары і Ніягарскага вадаспада — канал Уэленд).
Да пач. 1970-х г. Вялікія азёры былі значна забруджаны прамысл. сцёкамі. У выніку правядзення спец. праграм адноўлены флора і фауна, палепшылася якасць вады. Гал. парты — Дулут, Мілуокі, Чыкага, Дэтройт, Таліда, Кліўленд, Эры, Буфала (ЗША), Тандэр-Бей, Су-Сент-Мары, Таронта (Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-КА́ТАРЫНС (Saint Catharines),
горад на ПнУ Канады, на канале Уэленд, у прав.Антарыо. Засн. ў 1790. Каля 350 тыс.ж. з г. Ніягара-Фолс і агульнымі прыгарадамі (2001). Трансп. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: разнастайнае машынабудаванне (вузлы аўтамабіляў, электраапаратура, інструменты і інш.), дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая, харчовая. Ун-т. Бальнеалаг. курорт.