АНГРЭ́Н,
горад ва Узбекістане, у Ташкенцкай вобл., у даліне р. Ахангаран. Засн. ў 1946. 133 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя. Цэнтр вугальнай прам-сці, ст. падземнай газіфікацыі вугалю. Хім. (азотна-тукавыя ўгнаенні, вытв-сць гумава-тэхн. вырабаў і інш.), харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў (жалезабетонныя канструкцыі, цэмент, керамічныя вырабы і інш.). Пед. ін-т. Гіст.-краязнаўчы музей.
т. 1, с. 351
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГРЭ́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА вугальнае, ва Узбекістане, у даліне р. Ахангаран. Пл. 70 км². Вугляносныя адклады юры. Агульныя геал. запасы да глыб. 600 м — 2,57 млрд. т. Адкрыта ў 1933, распрацоўваецца з 1940. Вугаль буры. Цеплыня згарання 13,9 МДж/кг. Здабыча пераважна адкрытым спосабам. Цэнтр — г. Ангрэн.
т. 1, с. 352
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)