Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АМФАТЭ́РНАСЦЬ
(ад грэч. amphoteros і той і гэты),
здольнасць некаторых хім. злучэнняў праяўляць у залежнасці ад умоў кіслотныя або асн. ўласцівасці. Уласцівая вадзе, аксідам і гідраксідам алюмінію, цынку, хрому і інш., некаторым амінам, амінакіслотам, іанітам.
Пры дысацыяцыі ў водных растворах амфатэрныя злучэнні (амфаліты) утвараюць H+ і OH- іоны (напр., Cr3++3OH- ⇄ Cr(OH)3 ⇄ H++CrO-2+H2O). Перавага тыпу ўласцівасцяў амфатэрных гідраксідаў залежыць ад месца элемента ў перыяд. сістэме. Амфатэрнасць злучэнняў карыстаюцца ў хім. аналізе для раздзялення элементаў.
т. 1, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)