Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАШНІ́Н (Леанід Рыгоравіч) (н. 20.2.1936, в.Альхоўка Курганскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1976), праф. (1978). Скончыў Чэлябінскі політэхн.ін-т (1959). З 1962 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па хіміка-тэрмічнай апрацоўцы металаў і сплаваў. Прапанаваў металатэрмічны метад атрымання дыфузійных пакрыццяў шматмэтавага прызначэння (зноса-, гарача-, кавітацыйнаўстойлівых і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬХО́ЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Беларусі, у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл. На р. Страча, за 26 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Створана ў 1951 для водазабеспячэння кардоннай ф-кі «Альхоўка». Пл. 0,7 км². Даўж. 3,7 км, найб.шыр. 0,28 км, найб.глыб. 5,2 м, аб’ём вады 2,1 млн.м³. Пл. вадазбору 1140 км². Берагі абрывістыя (мясцінамі вышынёй да 7 м), парослыя лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАНО́С (1920, в.Альхоўка Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1945).
Скончыў Бабруйскі лесатэхн. тэхнікум (1940), Саратаўскае танк. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір танк. ўзвода мал. лейт. К. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час ліквідацыі варожай групоўкі каля Віцебска.: бранёй свайго танка закрыў танк камандзіра палка, паранены працягваў камандаваць баявымі дзеяннямі ўзвода, памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЎШЫ́ННІКАЎ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 21.1.1936, в.Альхоўка Луганскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі і гематалогіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958) і працуе ў ім (з 1992 заг. кафедры). Навук. працы па адаптацыі дзіцячага арганізма да неспрыяльнай экалагічнай сітуацыі ў рэспубліцы, прафілактыцы анкалагічных і гематалагічных захворванняў у дзяцей.
Тв.:
Комплексная коррекция нарушений гомеостаза, вызываемых лейкозной опухолью и ее терапией у детей // Педиатрия. 1990 № 4;
Гематологические болезни у детей. 2 изд. Мн., 1996 (у сааўт.).