Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДСТУПЛЕ́ННЕ, адыход,
дзеянні войскаў з мэтай выхаду з-пад удараў праціўніка і заняцця больш выгаднага становішча для далейшых баявых дзеянняў. Можа быць наўмыснае і вымушанае (калі немагчыма наяўнымі сіламі ўтрымаць заняты раён і ствараецца рэальная пагроза акружэння).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЦІРА́ДА (ад франц. retirer адступаць),
1) адступальныя баявыя дзеянні войск (адыход) у мэтах заняцця новых пазіцый.
2) Умацаванні ў палявых пазіцыях і крапасных збудаваннях для абароны ў выпадку адступлення. Тэрмін «Р.» часам выкарыстоўваўся ў значэнні ўхілення ад рашучых дзеянняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Веньямін Леанідавіч) (24.4.1923, в. Дабрышчава Камсамольскага р-на Іванаўскай вобл., Расія — 20.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1942. Разведчык асобнай разведроты сяржант З. 20.7.1944 у баі каля воз. Дрысвяты, прыкрываючы адыход разведчыкаў, быў цяжка паранены. Калі гітлераўцы акружылі яго, гранатай падарваў сябе і ворагаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНІ́Д (Leōnidas; 508 ці 507, Спарта — 480 да н.э.),
цар Спарты ў 488—480 да н.э. У час грэка-персідскіх войнаў узначаліў у 481 да н.э. аб’яднанае войска грэч. гарадоў супраць перс. цара Ксеркса I, які ўварваўся ў Грэцыю. Загінуў у бітве каля Фермапілаў, калі з невял. атрадам прыкрываў адыходасн. часткі грэч. войска. У ант. л-ры імя Л. — сімвал патрыятызму і воінскай доблесці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГРЭ́СІЯмора
(ад лац. regressio адваротны рух, адыход),
паступовае адступанне мора ад берагоў. Адбываецца ў выніку падняцця сушы, апускання акіянічнага дна або змяншэння колькасці вады ў Сусв.ак. (напр., у эпоху мацерыковага зледзянення) або ў замкнёным вадаёме (пры арыдызацыі клімату і памяншэнні сцёку з сушы, напр., Аральскае м.). Неаднаразова адбываліся на працягу геал. гісторыі Зямлі, найб. значныя з іх супадалі з эпохамі гораўтварэння або ледавіковымі эпохамі. Процілеглы Р. працэс — трансгрэсія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛЬНІ́ЦКІ (Міхаіл Фёдаравіч) (20.11.1921, в. Заполле, Віцебскага р-на — 28.3.1942),
Герой Сав. Саюза (1942). У Вял.Айч. вайну з 1941 кулямётчык партыз. атрада Д.Ф.Райцава (дзейнічаў на тэр. Суражскага р-на Віцебскай вобл.). Вызначыўся ў Курынскім баі 1942 28 сак.: прыкрываючы адыход атрада, агнём з кулямёта знішчыў дзесяткі гітлераўцаў, але акружаны ворагам, загінуў у рукапашным баі. У в. Лужасна яму пастаўлены помнік, у в. Блізніца — бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫШЧЭ́НЯ (Захар Рыгоравіч) (1917, в. Пласток Любанскага р-на Мінскай вобл. — 8.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з вер. 1941 на 1-м Укр. фронце. Камандзір аддзялення разведкі старшына Л. вызначыўся 8.2.1945 ва Усх. Прусіі: у час разведкі ў тыле ворага з напарнікам захапілі ў палон 2 афіцэраў з важнымі дакументамі; трапіўшы ў акружэнне, Л. прыкрываў адыход напарніка з дакументамі, цяжка паранены захоплены ў палон і закатаваны. На радзіме помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АР’ЕРГА́РД (ад франц. arrière задні, тылавы + garde варта),
мотастралковая (танкавая) часць (падраздзяленне), прызначана для прыкрыцця войскаў у час іх адыходу або маршу ад фронту ў тыл. Ідзе следам за гал. сіламі. Задача ар’ергарду затрымаць наступаючыя сілы праціўніка, выйграць час, неабходны для адрыву гал. сіл, і забяспечыць ім планамерны адыход на новыя рубяжы. Склад. задачы і аддаленасць ар’ергарду ад гал. сіл залежыць ад памеру калоны і баявых абставін. Звычайна асн. сілы ар’ергарду ўзмацняюцца ці падтрымліваюцца інш.спец. падраздзяленнямі і авіяцыяй.