ДУДЗІ́НКА,

горад у Расіі, цэнтр Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акругі, за Палярным кругам, у нізоўях р. Енісей. Засн. ў 1667 як зімоўе, з 1951 горад. 32,1 тыс. ж. (1992). Марскі порт (аванпорт Нарыльска). Чыг. станцыя (пач. пункт самай паўн. у свеце чыгункі Д.—Нарыльск). Рыбазавод. Краязнаўчы музей.

т. 6, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАМПХО́,

горад на З Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Утварае асобную адм. правінцыю. Каля 400 тыс. ж. (1997). Трансп. вузел, порт у вусці р. Тэданган у Жоўтым м.аванпорт Пхеньяна. Прам-сць: каляровая металургія, маш.-буд., у т. л. суднабудаўнічая, эл.-мех., шаўкаткацкая, харч., шкляная, тэкст., буд. матэрыялаў. Цэнтр рыбалоўства.

т. 11, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАХАЙВА́НЬ,

заліў на ПнЗ Жоўтага м., абмывае берагі Кітая. Даўж. каля 280 км. Глыб. да 40 м. Аддзелены ад адкрытага мора п-вам Шаньдун. У Бахайвань упадаюць р. Хуанхэ і Хайхэ. Замярзае зімой у прыбярэжнай частцы. Прылівы паўсутачныя (да 3,4 м). Порт Тангу — аванпорт г. Цяньцзінь. Радовішчы нафты на шэльфе. Рыбалоўства.

т. 2, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЭ́МЕРГАФЕН (Bremerhaven),

горад на Пн ФРГ, у зямлі Брэмен. Горад з 1851. 131,5 тыс. ж. (1994). Аванпорт г. Брэмен пры ўпадзенні р. Везер у Паўн. м. Адзін з гал. пасажырскіх і рыбалоўных партоў краіны. Увоз жал. руды, кантэйнерны тэрмінал. Суднабудаванне і суднарамонт, эл.-тэхн., хім. прам-сць. Рыбаперапрацоўка. Марскі арсенал. Музеі.

т. 3, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛЬДЫ́ВІЯ (Valdivia),

горад на Пд Чылі. Засн. ў 1552. 150 тыс. ж. (1990). Порт на р. Вальдывія, за 20 км ад яе ўпадзення ў Ціхі ак., марскі аванпорт — Караль (вываз лесу, збожжа). Чыг. станцыя. Цэнтр с.-г. і лесапрамысл. раёна. Суднарамонт. Цэлюлозна-папяровая і харч. прам-сць. Ун-т. У 1960 горад моцна разбураны землетрасеннем.

т. 3, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКАЯ́МА,

горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Акаяма. 583 тыс. ж. (1987). Гандл.-размеркавальны і культ. цэнтр зах. Японіі. Тэкст., маш.-буд. (эл.-машынабудаванне, суднабудаванне), хім., папяровая, харч., ганчарна-керамічная прам-сць. Саматужная вытв-сць фарфору і цыновак татамі. Аванпорт Акаямы — Уна; чыг. паром да в-ва Сікоку. Ун-т. Парк Каракуэн (1786).

т. 1, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎЕ́ДА (Oviedo),

горад на Пн Іспаніі, у Кантабрыйскіх гарах. Адм. цэнтр аўт. вобласці Астурыя і правінцыі Аўеда. Засн. пры кляштары, пабудаваным каля 780. 196,1 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Аванпорт на Біскайскім зал. — Хіхон. Цэнтр найбуйнейшага ў краіне вугальнага басейна, металургія, машынабудаванне (пераважна цяжкае), харч., тэкст., цэментная, керамічная, фармацэўтычная прам-сць. Арх. помнікі 8—18 ст. Ун-т. Археал. музей.

т. 2, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНЧХО́Н,

горад у Паўд. Карэі. Да 1945 наз. Чэмульпо. 2,2 млн. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог; аванпорт Сеула ў зал. Канхваман Жоўтага м. Буйны прамысл. цэнтр. Прам-сць: маш.-буд. (у т. л. судны), сталеліцейная, нафтаперапр., хім., эл.-тэхн., мукамольная, тэкстыльная; вытв-сць ліставога шкла і фарфора-фаянсавых вырабаў. ЦЭС. Гавань І. — месца гібелі (1904) рус. крэйсера «Вараг» і кананерскай лодкі «Карэец».

т. 7, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАС-ПА́ЛЬМАС (Las Palmas),

горад у Іспаніі, на в-ве Гран-Канарыя ў групе Канарскіх а-воў. Адм. ц. прав. Лас-Пальмас. Засн. ў 1478. 342 тыс. ж. (1991). Аванпорт Л.-П. — Пуэрта-дэла-Лус. Важны транзітны пункт трансатлантычных зносін. Бункерная база і суднарамонт. Міжнар. аэрапорт. Рыбалоўства. Прам-сць плодакансервавая і рыбаперапрацоўчая. Музей мастацтваў. Прыморскі кліматычны курорт. Арх. помнікі 15—19 ст.

т. 9, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРТ (Perth),

горад на ПдЗ Аўстраліі. Адм. ц. штата Зах. Аўстралія. Засн. ў 1829. 1313 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Порт на беразе Індыйскага ак. пры ўпадзенні р. Суон (аванпортг. Фрымантл). Пачатковы пункт чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: цяжкае і трансп. машынабудаванне (судны, аўтазборка, пад’ёмна-трансп. абсталяванне), хім., тэкст., дрэваапр., харч. (асабліва мясная), папяровая. 2 ун-ты.

т. 12, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)