АБА́САЎ Азад Зінатавіч

(н. 19.1.1925, г. Елабуга),

татарскі спявак (тэнар). Нар. арт. СССР (1977). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950). З 1950 саліст Тат. т-ра оперы і балета. Сярод партый: Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Герцаг («Рыгалета» Дж.Вердзі), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.Барадзіна), Джык, Джаліль, Цюляк («Алтынчэч», «Джаліль», «Цюляк» Н.Жыганава).

т. 1, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБА́САЎ Шухрат Саліхавіч

(н. 16.1.1931, г. Каканд),

узбекскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар. арт. Узбекістана (1975), нар. арт. СССР (1981). Скончыў Ташкенцкі тэатр.-маст. ін-т (1954), Вышэйшыя рэж. курсы пры «Масфільме» (1958). Творчасці Абасава ўласціва ўменне раскрываць час і эпоху праз асобу героя. Найб. поўна гэта выявілася ў фільмах «Ты не сірата», «Абу Райхан Беруні» (за абодва Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1974), «Ташкент — горад хлебны», «Вогненныя дарогі» (16 серый, тэлевізійны). Сааўтар большасці сцэнарыяў сваіх фільмаў.

т. 1, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)