цэркарый (адгрэч. kerkos хвост), лічынка трэматод, якая жыве свабодна. Даўж. 0,3—1 мм. Цела лістападобнае ці цыліндрычнае, хвост добра развіты. Лічынка (мірацыдый) развіваецца ў целе першага прамежкавага гаспадара (малюска), дзе надыходзіць 1-е (спарацыста) ці наступнае пакаленне (рэдыя) і ў іх у выніку партэнагенезу ўзнікае Ц. Яна актыўна плавае, пранікае ў цела другога прамежкавага гаспадара, дзе траціць хвост і ператвараецца ў інвазійную лічынку метацэркарый (у некаторых — у адалескарый).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРТЫ́,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Паловіца, каля в. Чарты, за 8 км на ПнУадг. Паставы. Пл. 0,29 км², даўж. 1,18 км, найб.шыр. 380 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 4,75 км². Катлавіна выцягнутая з ПдЗ на ПнУ, яе схілы спадзістыя, выш. да 3 м, разараныя, на Пд пад хмызняком. Востраў пл. 0,5 га. Выцякае ручай у воз. Тусьба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРЭ́ШЛІ, Чарэшля,
возера ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Нёман, каля в. Чарэшля, за 24 км на Пнадг. Навагрудак. Пл. 0,45 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі 2,9 км. Катлавіна авальнай формы, выцягнута з Пн на Пд, яе зах. схілы выш. да 3 м, спадзістыя, пад лугам, усх. — да 8 м, стромкія, параслі лесам. Праз возера цячэ р. Бярозка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУНЦЫ́Н, Юйчэн, Басянь,
горад на ПдЗ Кітая, у прав. Сычуань, пры ўпадзенні р. Цзялінцзян у р. Янцзы. Узнік больш за 3 тыс.г. >назад таму*. 6,6 млн.ж. (2000). Трансп. вузел. Рачны порт. Буйны прамысл.цэнтр.Прам-сць: чорная металургія, прыладабудаванне, хім., гумавая, нафтаперапр., тэкст., харч.; вытв-сцьпрамысл. абсталявання, будматэрыялаў. 2 ЦЭС, каскад ГЭС. Ун-т. У 1937—46 часовая сталіца Кітая. Паблізу ад Ч. здабыча каменнага вугалю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫТАГО́НГ, Чатагам,
горад у Бангладэш, на р. Карнапхулі, за 15 кмад Бенгальскага зал. Адм. ц. акругі Чытагонг. Вядомы з 1 ст.н.э. 3 млн.ж. (1994). Трансп. вузел. Гал. марскі порт краіны. Буйны эканам. ц. краіны. Прам-сць: джутавая, баваўняная, хім., харч., цэментавая, металаапрацоўчая, дрэваапрацоўчая (у т. л.вытв-сць запалак); металургія, нафтаперапрацоўка, з-д электраабсталявання. Суднаверф. Ун-т. Мячэці: Кадамі-Мубарак (12 ст.) і Джамі мячэць (17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́БЕР (ням. Schaber ад schaben скрэбці),
ручны або механізаваны інструмент для аддзелачнай апрацоўкі паверхні металаў саскрабаннем тонкай стружкі (шабраннем). Выкарыстоўваецца для падгонкі плоскіх, канічных і цыліндрычных паверхняў. Ёсць Ш. для выраўноўвання зярністай паверхні метал. дошкі пры гравіраванні ў тэхніцы мецца-тынта і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАКАЛА́Д (адісп. chocolate),
кандытарскі выраб, які атрымліваюць перапрацоўкай насення какавы. Здаўна быў вядомы ў Мексіцы як напітак, у 16 ст. завезены ў Еўропу. Адрозніваюць натуральны Ш. (змяшчае толькі какава-прадукты і цукар) і Ш. з дабаўкамі (сухое малако, кава, арэхі, ванілін, каньяк і інш.харч. кампаненты). Ш. мае ў сабе цукру да 55%, тлушчаў (какава-алей) да 40%, таксама алкалоіды тэабрамін і кафеін. Энергет. каштоўнасць 2100—2500 кДж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШОЎК (адстараж.-сканд. silki),
натуральная тэкстыльная нітка жывёльнага паходжання. Выдзяляецца спец. залозамі вусеняў тутавага шаўкапрада пры звіванні коканаў. Складаецца з бялковых рэчываў фібраіну (70—80%) і серыцыну (20—30%), воскаў, тлушчаў, мінер. рэчываў. Пры размотванні коканаў атрымліваюць Ш.-сырэц для вытв-сці шаўковых тканін. Вызначаецца тонкасцю, вял. гіграскапічнасцю, умераным бляскам; лёгка афарбоўваецца, устойлівы да дзеяння мінер.к-т, малаўстойлівы да дзеяння шчолачаў. Пад уздзеяннем святла і кіслароду паветра траціць трываласць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІ́НДЭЛЬ (ням. Spindel літар. — верацяно),
1) вярчальны вал металарэзных і дрэваапрацоўчых станкоў, які злучаны з прыводам і мае прыстасаванне для замацавання загатоўкі, вырабу ці рэзальнага інструменту.
2) Прамежкавы вал, што перадае вярчэнне ад прываднога вала (рухавіка) ці рэдуктара да валкоў пракатнага стана.
3) Тонкі і гнуткі стрыжань верацяна.
4) Рабочы орган (вярчальны вал) бавоўнаўборачных машын.
5) Стрыжань клапана ці вось суднавога шпіля — механізма для падымання якара, рыбалоўных сетак і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТО́КВЕРК (ням. Stockwerk),
руднае цела няправільнай формы, утворанае масай горнай пароды, пранізанай густой сеткай розна арыентаваных жыл, пражылкаў і ўкрапанікаў рудных мінералаў.
Вядомы Ш. лінейныя і ізаметрычныя па плошчы, памерамі ад дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў. Ш. адносяць да групы гідратэрмальных утварэнняў, якія ўзнікаюць пры адкладанні металаноснага рэчыва з гарачых мінералізаваных раствораў, што цыркулююць сярод трэшчынаватых горных парод. Да іх належаць некат. радовішчы руд медзі, малібдэну, вальфраму, золата, волава і інш.