ЧЫТАГО́НГ, Чатагам,

горад у Бангладэш, на р. Карнапхулі, за 15 км ад Бенгальскага зал. Адм. ц. акругі Чытагонг. Вядомы з 1 ст. н.э. 3 млн. ж. (1994). Трансп. вузел. Гал. марскі порт краіны. Буйны эканам. ц. краіны. Прам-сць: джутавая, баваўняная, хім., харч., цэментавая, металаапрацоўчая, дрэваапрацоўчая (у т. л. вытв-сць запалак); металургія, нафтаперапрацоўка, з-д электраабсталявання. Суднаверф. Ун-т. Мячэці: Кадамі-Мубарак (12 ст.) і Джамі мячэць (17 ст.).

т. 17, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)