ЕРМАКО́Ў Віктар Яўсеевіч (н. 24.8.1928, в. Пожар Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне лесаўпарадкавання. Д-рс.-г.н. (1983), праф. (1986). Засл. лесавод Беларусі (1991). Акад. Украінскай лясной акадэміі (1993). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1952). З 1953 працуе ў Бел.тэхнал. ун-це (у 1977—90 заг. кафедры). Навук. працы па прадукцыйнасці і гасп. ацэнцы лясоў Беларусі з улікам умоў іх росту і ўзроставай дынамікі.
Тв.:
Основы природопользования Мн., 1980 (у сааўт.);
Справочник таксатора. Мн., 1980 (разам з У.С.Мірошнікавым, А.А.Трулем);
Справочник работника лесного хозяйства. Мн., 1986 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКІ БАНК РЭКАНСТРУ́КЦЫІ І РАЗВІЦЦЯ́ (European Bank for Reconstruction and Development; ЕБРР),
спецыялізаваная міжнар.эканам.арг-цыя. Створаны ў 1991. Чл. ЕБРР — 57 краін, а таксама Еўрапейскі саюз і Еўрапейскі інвестыцыйны банк. Месца знаходжання — г. Лондан. Мэта ЕБРР — фін. падтрымка краін Цэнтр. і Усх. Еўропы, якія заявілі аб сваёй прыхільнасці дэмакр. прынцыпам (шматпарт. дэмакратыя, плюралізм, рыначная эканоміка), садзейнічанне іх пераходу да адкрытай рыначнай эканомікі і прыватнага прадпрымальніцтва. Устаноўчы капітал банка 10 млрд. ЭКЮ. Гал. органы — Савет кіраўнікоў, Савет дырэктараў, Кансультатыўны савет па пытаннях навакольнага асяроддзя. Мае прадстаўніцтвы ў краінах, якім аказваецца дапамога, у т. л. на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БА-БЫК, жаба-вол (Rana catesbeiana),
бясхвостае земнаводнае сям. жаб сапраўдных. Пашырана ва ўсх.ч.Паўн. Амерыкі ў кустовых зарасніках па берагах рэк і ручаёў з чыстай вадой. Завезена ў некат. краіны Паўд. Амерыкі і Японію.
Даўж. да 20 см, маса да 600 г. Цела аліўкава-бурае або аліўкава-зялёнае з вял. цёмна-бурымі або чорнымі плямамі. Добра плавае. Заднія канечнасці магутныя (даўж. да 2,5 25 см), з плавальнымі перапонкамі. Самцы выдаюць моцныя гукі, якія нагадваюць рык быка (адсюль назва). Апалонікі развіваюцца да 2 гадоў. Корміцца беспазваночнымі, рыбамі, жабамі. птушанятамі, дробнымі млекакормячымі. Аб’ект промыслу і развядзення; выкарыстоўваюць у ежу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖА́БКА»,
бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Бытаваў пераважна на Бел. Палессі і Віцебшчыне. Выконваўся мужчынамі. Асн. змест танца — жартоўнае перайманне рухаў і скокаў жаб, часта з выкарыстаннем трукавых рухаў. «Ж.» выконвалася найчасцей сола, адным ці двума мужчынамі: абапіраючыся на падлогу рукамі, сагнутымі ў локцях, і пальцамі выцягнутых ног, адзін з іх падскокамі рухаўся па падлозе, другі, расставіўшы ногі, скакаў над ім. Сярод шматлікіх рухаў «Ж.» — скокі на руках з выцягнутымі ўперад нагамі, скокі адзін цераз аднаго ў гарыз. становішчы, кулянне праз галаву і інш. Часам танец выконвалі жанчыны, зрэдку з прыпеўкамі ці імітацыяй квакання жаб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАНГАЛО́ВІЧ Іван Данілавіч (20.2.1892, г. Гродна — 29.7.1981),
расійскі геадэзіст, гравіметрыст і астраном, адзін з заснавальнікаў касм. геадэзіі. Д-рфіз.матэм. навук (1946). Засл. дз. нав.Рас. Федэрацыі (1952). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). З 1920 у Ін-це тэарэт. астраноміі АНСССР (у 1941—42 дырэктар, у 1943—66 нам. дырэктара), адначасова праф. Ленінградскага ун-та (з 1930). У 1920—30 і 1937—38 удзельнік палярных экспедыцый. Навук. працы патэарэт., практычнай і эфемерыднай астраноміі, вывучэнні фігуры Зямлі, касм. геадэзіі, геафізіцы. Аўтар манаграфіі «Знешняе гравітацыйнае поле Зямлі і фундаментальныя пастаянныя, звязаныя з ім» (1952). У гонар Ж. названа малая планета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАРУ́ШНІК (Rorippa),
род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 70 відаў. Пашыраны ва ўмераных і трапічных абласцях зямнога шара. На Беларусі 6 відаў: найб. вядомыя Ж. балотны (R. palustris), земнаводны, або вадзяны хрэн (R. amphibia), і лясны (R. sylvestris); зрэдку трапляюцца Ж. аўстрыйскі (R. austriaca), караткаплодны (R. brachycarpa) і распасцёрты (R. anceps). Растуць на вільготных лугах, балотах, па берагах рэк, азёр, канаў, у вадзе, як занесеныя — каля дарог.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з разгалінаваным прамастойным ці прыўзнятым сцяблом. Лісце чаргаванае, суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі дробныя, жоўтыя, у густых гронках. Плод — стручок або стручочак. Лек., меданосныя, харч. і кармавыя расліны. Некаторыя віды ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́РСТКАСЦЬканструкцыі,
уласцівасць канструкцыі (цела) супраціўляцца дэфармацыі. Залежыць ад геам. характарыстык папярочнага сячэння элементаў канструкцыі і фіз. уласцівасцей матэрыялу (модуляў пругкасці).
У абсалютна цвёрдага цела (ідэальны выпадак) Ж. бясконца вялікая, у гумы — вельмі малая. Большасць канструкцыйных матэрыялаў па Ж. займаюць прамежкавае становішча. Пры простых дэфармацыях у межах Гука закону Ж. вызначаецца як здабытак модуля пругкасці на тую ці іншую характарыстыку папярочнага сячэння элемента (плошчу, восевы момант інерцыі і інш.). Паняцце Ж. шырока выкарыстоўваецца пры рашэнні задач супраціўлення матэрыялаў. У авіяцыі і ракетнай тэхніцы часта ўлічваюць удзельную Ж. — адносіны Ж. да шчыльнасці матэрыялу. Велічыня, адваротная Ж., наз.падатлівасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ Анатоль Барысавіч (6.8.1901, г. Харкаў, Украіна — 21.9.1979),
савецкі лесавод, акад.АНСССР (1966). Скончыў Харкаўскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (1923). Працаваў у доследным лясніцтве і на Цэнтр. лясной доследнай станцыі Украіны (1923—30), у Ін-це лясной гаспадаркі ў Харкаве (1930—37) і Гомелі (1938—42), ва Усесаюзным НДІ лесаводства і механізацыі лясной гаспадаркі (1942—56), у Ін-це лесу АНСССР (1956—58). У 1958—79 дырэктар Ін-та лесу і драўніны Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук. працы па біяцэналогіі дубовых лясоў стварэнні лесапалос, вырошчванні лясоў прамысл. значэння, вывучэнні лясоў Сібіры, у прыватнасці лясоў басе на воз. Байкал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ Барыс Пятровіч (н. 12.11.1912, г. Самарканд, Узбекістан),
расійскі вучоны ў галіне тэхн. хіміі. Акад.Рас.АН (1974; чл.-кар. 1968). Двойчы Героі Сац. Працы (1966, 1982). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1937). З 1937 у Цэнтр.н.-д. ін-це хіміі і механікі (Масква), з 1955 у Федэральным цэнтры двайных тэхналогій «Саюз» (у 1955—88 ген. дырэктар). Навук. працы па вывучэнні фізіка-хім. працэсаў кандэнсаваных сістэм. Даследаваў працэсы гарэння і каталізу порахаў і цвёрдага паліва, пераўтварэння энергіі гарэння ў кінетычную і эл., распрацаваў метады атрымання і тэхналогію вытв-сці высокатрывалых канструкцыйных матэрыялаў. Ленінская прэмія 1976, Дзярж. прэміі СССР 1951, 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЎСКІ Пётр Міхайлавіч (22.1.1888, Кішынёў — 2.10.1975),
савецкі батанік і раслінавод. Акад. УАСГНІЛ (1935), чл.-кар. (1955) і ганаровы д-р (1967) Герм. акадэміі с.-г.навук. Скончыў Новарасійскі ун-т (Адэса, 1911). З 1920 дырэктар Бат. сада, з 1923 праф. Політэхнічнага ін-та ў Тбілісі; у 1934—52 праф. Маскоўскай с.-г. акадэміі імя К.А.Ціміразева; у 1951—60 дырэктар Усесаюзнага н.-д. ін-та раслінаводства, з 1962 праф. Ленінградскага ўн-та. Навук. працы па паходжанні, эвалюцыі, геаграфіі культ. раслін, марфалогіі і генетыцы. Аўтар падручніка «Батаніка» (5 выд., 1982). Дзярж. прэмія СССР 1943. Прэмія імя М.І.Вавілава АНСССР 1967.