орган дзяржавы, які ажыццяўляе правасуддзе шляхам разгляду і вырашэння ва ўстаноўленым законам працэсуальным парадку крымін., грамадз., адм. і інш. катэгорый спраў. С. падзяляюцца назвычайныя і надзвычайныя (стварэнне апошніх забараняецца амаль усімі сучаснымі канстытуцыямі). Звычайныя падзяляюцца на С. агульнай кампетэнцыі і спецыялізаваныя: ваенныя, арбітражныя (гандлёвыя, гаспадарчыя), мытныя, падатковыя (фінансавыя), па прац. спрэчках і г.д. Асобымі разнастайнасцямі С. з’яўляюцца канстытуцыйны суд і адміністрацыйныя С. У некат. краінах існуюць таксама рэлігійныя С. (напр., С. шарыяту ў мусульм. дзяржавах) і С. звычаёвага права (напр., племянныя С. у шэрагу краін Афрыкі і Акіяніі). У дзяржавах з федэратыўным ладам С. падзяляюцца нафедэральныя і С. суб’ектаў федэрацыі. С. падзяляюцца таксама па інстанцыях: С. першай інстанцыі, апеляцыйны, касацыйны і наглядны; па тэр. узроўні: напр., раённыя (гарадскія), акруговыя, абласныя, краявыя і вярхоўныя.
С. узнік разам з дзяржавай, але ў самаст. орган вылучыўся ў працэсе развіцця дзярж. механізму і стварэння дзярж. апарата. У дадзярж. грамадстве канфлікты і спрэчкі вырашаліся старэйшынамі або кіраўнікамі плямён, сходамі, радамі, калегіямі. Існавалі звычаі пазасудовага разгляду канфліктаў (крывавая помста, прынцып таліёна і да т.п.). Цэнтралізацыя суд. сістэмы і ўзмацненне ролі дзяржавы ў дзейнасці С. звязаны з агульным працэсам умацавання цэнтр. улады.
Суд. сістэма Рэспублікі Беларусь уключае С. агульныя [Вярх. суд, абласныя і прыраўнаваны да іх Мінскі гарадскі, раённыя (гарадскія), а таксама ваен. С.], гаспадарчыя (Вышэйшы гасп. суд, гасп. С. абласцей і прыраўнаваныя да іх С., гасп. С. гарадоў і раёнаў) і інш. У сістэме агульных і гасп. С. могуць утварацца спецыялізаваныя С.: па справах непаўналетніх, сямейных справах, адм., зямельныя, падатковыя.
Натэр. Беларусі С. вядомы з даўніх часоў. Найб. старажытны — копны суд, які праіснаваў да сярэдзіны 18 ст. Самым высокім суд. органам быў велікакняжацкі суд. У 15—17 ст. дзейнічалі агульныя С. для ўсяго насельніцтва і С. для шляхты (замкавы суд, земскі суд і інш.). У гарадах дзейнічалі войтаўска-лаўніцкія суды. У 1581 створаны Трыбунал Вялікага княства Літоўскага, на якім разглядаліся апеляцыйныя скаргі на рашэнні ніжэйстаячых С. і найб. важныя справы. Пасля далучэння да Рас. імперыі натэр. Беларусі пэўны час дзейнічалі яе С., але паступова суд. сістэма збліжалася з той, што існавала ў Расіі. Пасля адмены ў 1840 дзеяння Статута ВКЛ 1588 на Беларусі пачалі кіравацца агульнарасійскім заканадаўствам і судаводствам. Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь аднесены да органаў дзярж. кантролю і нагляду. Па сваёй сутнасці гэта орган суд. улады, які ажыццяўляе канстытуцыйнае правасуддзе. Гл. таксама Суддзя, Судаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РКАЎСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ.
Размешчана наПнУ Украіны. Утворана 27.2.1932. Пл. 31,4 тыс.км². Нас. 2920, 4 тыс.чал. (2001), гарадскога 79,1%. Цэнтр — г.Харкаў. Найб. гарады: Лазавая, Ізюм, Купянск, Чугуеў, Багадухаў, Балаклея, Ваўчанск.
Паверхня — хвалістая раўніна, слабанахіленая наПдЗ і ПдУ, парэзаная рачнымі далінамі, ярамі і лагчынамі. Большая частка ў межах Прыдняпроўскай нізіны. НаПн і ПнУ Сярэднярускае ўзв. (выш. да 236 м), наПдУ адгор’і Данецкага кража. Карысныя выкапні: прыродны газ (Дняпроўска-Данецкая нафтагазаносная вобласць), нафта, буры і каменны вугаль, жал. руда, буд. матэрыялы; крыніцы мінер. вод. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -7 °C, ліп. 20 °C. Ападкаў каля 550 мм за год. Гал. рака — Северскі Данец з прытокамі Аскол, Уды, Мжа, Харкаў. НаЗ рэкі Мерла, Каломак, Арэль, Бераставая, Самара (бас.р. Дняпро). Каля 50 вадасховішчаў, у т. л. Краснааскольскае, Печанежскае. Траса канала Дняпро—Данбас. Х.в. размешчана ў лесастэпавай і стэпавай зонах. Глебы пераважна чарназёмныя і шэрыя ападзоленыя. Большая ч.тэр. разараная. Пад лесам і хмызнякамі каля 10% тэр. (дуб, ліпа, вяз, хвоя, клён, ясень, дзікая груша).
Асн. галіны прам-сці — машынабудаванне і металаапрацоўка. Развіты ваен.-прамысл. комплекс (вытв-сць танкаў і бранятэхнікі, ракетна-касм. тэхнікі). авіяц. (грамадз. і ваен. самалёты), трактарнае і с.-г. (трактары, рухавікі, трактарныя самаходныя шасі), энергет. (паравыя, гідраўл., газавыя турбіны і генератары), эл.-тэхн. машынабудаванне, станкабудаванне (шліфавальныя і агрэгатныя металарэзныя станкі), прыладабудаванне (дакладнае і мед.), інстр.прам-сць, вытв-сць абсталявання для вугальнай, паліграф. і харч. прам-сці. Здабыча (7 млрд.м³ штогод, 50% здабычы на Украіне) і перапрацоўка газу; радовішчы Шабялінскае, Яфрэмаўскае, Кегічоўскае, Красцішчанскае. Нафтаздабыча. Вытв-сць электраэнергіі на Зміёўскай ДРЭС, Харкаўскай ЦЭЦ і інш.Хім. (пластмасы, рэактывы, лакі, фарбы, ядахімікаты, мед. прэпараты, гумава-тэхн. вырабы), дрэваапр. (мэбля, кардон, папера), харч. (цукр., мясная, малочная, алейная, кандытарская, мукамольна-крупяная, вінаробная, тытунёвая), камбікормавая, лёгкая (баваўняная, шарсцяная, гарбарна-абутковая, футравая, дывановая, швейная), фарфора-фаянсавая прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых, цукр. буракоў, сланечніка, мяса-малочнай жывёлагадоўлі, агародніцтве. Пл.с.-г. угоддзяў 2,4 млн.га, у т. л. ворныя землі — 1,9 млн.га (2001). Пасевы збожжавых (азімая і яравая пшаніца, ячмень, жыта, кукуруза), тэхн. (цукр. буракі, сланечнік, соя) і кармавых культур. Агародніцтва, бульбаводства. Садоўніцтва. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак, птушак. Пчалярства. Рыбаводства. Даўж. чыгунак 1442 км, аўтамаб. дарог 15 тыс.км. Буйныя чыг. вузлы: Харкаў, Лазавая, Купянск, Любацін. Гал. аўтамагістралі: Харкаў—Сімферопаль, Харкаў—Масква. Трубаправоды: Шабялінка—Харкаў, Шабялінка—Кіеў, Шабялінка—Данбас. Бальнеалагічныя курорты: Бярозаўскія Мінер. Воды, Рай-Яленаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЦІМСК,
гарадскі пасёлак, цэнтр Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл., нар. Беседзь пры ўпадзенні ў яе рэк Альшоўка і Жадунь. За 207 км ад Магілёва, 37 км ад чыг. ст. Камунары на лініі Крычаў—Унеча. Аўтадарогамі злучаны з Касцюковічамі і Суражам (Расія). 8 тыс.ж. (2001). Прадпрыемствы харч. прам-сці, пачатковай апрацоўкі лёну, буд. матэрыялаў. Сельгасхімія, камбінат быт. абслугоўвання; 2 сярэднія, муз., спарт. школы, школа-інтэрнат, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аддз. сувязі, Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: Свята-Троіцкая царква (сярэдзіна 19 ст.), царква на могілках (19 ст.), 2 жылыя дамы (пач. 20 ст.).
Засн. паміж 1695 і 1700 як слабада. У дакументах згадваецца з 1709. У 1714 у Х. 66 дымоў, млын, карчма, царква. Паводле універсала канцлера К.С.Радзівіла ад 19.10.1714 на левым беразе р. Беседзь насупраць вёскі Х. закладзена мяст. Радзівілаў; у 1727 у ім 148 дымоў, 3 вуліцы; у 1747—8 вуліц, 116 дымоў, царква Раства Багародзіцы са званіцай, сінагога, карчма, турма. З сярэдзіны 18 ст. Радзівілаў — цэнтр Бярозаўскай (Хоцімскай) вол. Крычаўскага староства, у крыніцах згадваецца як мяст. Х. Пасля 1772 Радзівілаў перайменаваны ў Х., належаў Р.А.Пацёмкіну. Спачатку быў у Крычаўскім графстве, потым у Клімавіцкім пав. Магілёўскай губ. У 1779—568 ж., 105 двароў. У 19 ст.мяст. Х. належала Галынскім, Кучэўскай, кн. Абаленскаму. У 1844—1828 ж., 139 двароў, 2 царквы, касцёл, у 1860—70-я г. — 5 пенькатрапальных прадпрыемстваў, маслабойня, крупадзёрка, вінакурны і піваварны з-ды.
У 1880—1849 ж., 274 дамы, валасная ўправа, нар. вучылішча, 2 царквы, 2 малітоўныя дамы, у 1897—3030 ж., 416 двароў. З крас. 1919 у Гомельскай губ. РСФСР, з сак. 1924 у складзе БССР. З 17.7.1924 да 8.7.1931 і з 12.5.1935 цэнтр Хоцімскага раёна Калінінскай, з чэрв. 1927 — Магілёўскай акруг. У 1926—2,9 тыс.ж. У 1931—35 у складзе Касцюковіцкага р-на, са студз. 1938 у Магілёўскай вобл. З 27.9.1938 гар. пасёлак. 15.8.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі тут 700 жыхароў. 23.10.1941 партызаны дыверсійна-разведвальнага атрада НКДБСССР і 2-га Хоцімскага атрада ўчынілі ў Х. напад наням. гарнізон. Вызвалены 26.9.1943 у ліку першых райцэнтраў Беларусі войскамі 50-й арміі Бранскага фронту ў ходзе Бранскай аперацыі 1943. З 17.4.1962 да 30.7.1966 у складзе Касцюковіцкага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯ́ПІНСКІ (Амельяновіч-Цяпінскі) Васіль Мікалаевіч
(1530-я г., Полаччына — 1599 або 1600),
бел. пісьменнік, гуманіст, кнігавыдавец. З сям’і гаспадарскага баярына М.Амельяновіча. Імя Ц. ўпершыню ўпамінаецца ў дакумент. актах 1560-х г. У 1557 малодшы афіцэр коннай роты аршанскага старосты Ф.С.Кміты-Чарнабыльскага. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—82. Служыў у падканцлера ВКЛ А.Б.Валовіча. Магчыма, у сваім родавым маёнтку Цяп ша (цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл.) заснаваў друкарню, дзе выдаў перакладзенае ім набел. мову «Евангелле» (каля 1580) з прадмовай — адным з лепшых узораў бел.патрыят. публіцыстыкі 16 ст. (захавалася ў рукапісе). «Евангелле» надрукавана ў 2 слупкі — нацарк.-слав. і бел. мовах, са шматлікімі глосамі і спасылкамі наліт. крыніцы. Выданне ўпрыгожана разнастайнымі ініцыяламі, наборным арнаментам. Відавочная стылізацыя пад віленскія выданні Ф.Скарыны (падабенства шрыфтоў, ініцыялаў) сведчыць пра пераемнасць друкарска-выдавецкіх традыцый. Асн. праграма Ц. разлічана на ўздым нац. культуры, умацаванне грамадскіх пазіцый бел. мовы, абуджэнне актыўнасці, гіст. і нац. свядомасці бел. народа. Як і Скарына, ён лічыў неабходным удасканальваць сістэму школьнай асветы, зрабіць яе больш даступнай, разнастайнай, адпаведнай патрэбам грамадства, у т. л. простым людзям. Гэтай высакароднай мэце ён прысвяціў сваю працу і ахвяраваў значную частку небагатай маёмасці. Патрыятызм Ц. далёкі ад нац. абмежаванасці. Ён з павагай ставіўся да народаў усіх краін, падкрэсліваў гіст., культ. і моўную роднасць слав. народаў. У яго творчасці прысутнічаюць выразныя дэмакр. тэндэнцыі, арыентацыя на ўвесь бел. народ. Дзейнасць Ц. спрыяла зараджэнню, уздыму і кансалідацыі шырокага нац.-культ. і патрыят. руху на Беларусі ў канцы 16 — пач. 17 ст. Ц. цесна супрацоўнічаў з С.Будным, часткова падзяляў яго грамадска-паліт. і рэліг. погляды. Удзельнічаў у антытрынітарскіх сінодах 1570-х г., дыспутаваў з прадстаўнікамі радыкальнай Рэфармацыі.
Тв.:
Прадмова // Прадмовы і пасляслоўі паслядоўнікаў Францыска Скарыны. Мн., 1991.
Літ.:
Довнар-Запольский М.В. В.Н.Тяпинский, переводчик на белорусское наречие // Довнар-Запольский М.В. Исследования и статьи. Киев, 1909. Т. 1;
Коршунаў А.Ф. Васіль Цяпінскі // Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968;
Галенчанка Г.Я. Васіль Цяпінскі — паслядоўнік скарынінскай справы // 450 год беларускага кнігадрукавання. Мн., 1968;
Бабкова В. Васіль Цяпінскі: Новыя дак. // Спадчына. 1991. № 3;
Клімаў І.П. Нарыс бібліяграфіі аб Васілю Цяпінскім // Здабыткі: Дак. помнікі на Беларусі. Мн., 1995;
Яго ж. Васіль Цяпінскі і яго перакладное «Евангелле» // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт.навук. 1997. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБДУЛА́ САБІ́Р (сапр.Абдулаеў Сабірджан; 18.9.1905, г. Каканд, Узбекістан — 1972),
узбекскі паэт, драматург.Нар. паэт Узбекістана (1965). Засл. дзеяч мастацтваў Узбекістана (1944). Аўтар зб-каў паэзіі «Вясна» (1931), «Дружба» (1937), «Песні жыцця» (1962), гісторыка-біягр. рамана «Маўлона Мукімі» (1965), драм на тэмы сучаснасці, муз. драм на сюжэты нар. паданняў («Тахір і Зухра», 1943, «Алпамыш», 1958, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́РЧАНКА Мікалай Іванавіч (18.12.1922, в. Майсеенкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 4.7.1960),
Герой Сав. Саюза (1946). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 наПаўд.-Зах., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 3-м і 4-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір гарматы ст. сяржант Аверчанка вызначыўся пры фарсіраванні рэк Одэр і Шпрэе ў баях за Берлін 14—27.4.1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВУ́ТА,
рака ў Беларусі, у Глыбоцкім і Міёрскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток Дзісны (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 47 км. Выцякае з воз. Падавута наПнУ Свянцянскіх град, цячэ па Полацкай нізіне. Даліна шыр. 150—250 м, схілы стромкія. Пойма высокая, шыр. 100—150 м, рэчышча слабазвілістае. Каля 66% гадавога сцёку прыпадае на вясну. Водапрыёмнік меліярац.сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРО́ДНІКІ,
вёска ў Беларусі, у Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., нар. Пульва. Цэнтр сельсавета і калгаса «Дружба». За 40 кмнаЗ ад г. Камянец, 45 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Вярба. 405 ж., 158 двароў (1994). Базавая школа, б-ка, клуб, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Селішча паморскай культуры (4—2 ст. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГНІ́ШЧА,
прыстасаванне, дзе ў старажытнасці распальвалі і зберагалі агонь, які служыў чалавеку для абагравання, прыгатавання ежы і абароны ад дзікіх звяроў. Рэшткі першых агнішчаў знойдзены на стаянках пітэкантрапа ва Усх. Афрыцы (больш за 1 млн.г. таму назад) і сінантрапа ў Кітаі (каля 300 тыс.г. назад). На Беларусі найб. старажытныя агнішчы вядомы з эпохі верхняга палеаліту (Бердыж, Юравічы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГУАСКАЛЬЕ́НТЭС (Aguascalientes),
горад у Цэнтр. Мексіцы. Адм. ц. штата Агуаскальентэс. Размяшчаецца на плато навыш. каля 2 тыс.м над узр. м.Засн. ў 1575. 506 тыс.ж. (1990). Чыг. вузел. Шарсцяная, баваўняная, харч. (мукамольная, плодакансервавая і інш.), тытунёвая, вінаробчая, нафтаперапр.прам-сць. Вытв-сць керамікі. Ун-т. Арх. помнікі 18 ст. Каля Агуаскальентэса бальнеалагічны курорт.