у беларусаў ганчарны выраб; высокая пасудзіна з пукатымі, радзей прамымі бакамі і шырокім горлам, з прамымі (пад накрыўку) ці расхіленымі (каб абвязваць паперай або тканінай) беражкамі. Часам меў адно або два вушкі. Памеры ад 0,5 да 20 л. У вял. С. салілі агуркі, грыбы, капусту, мачылі яблыкі, у сярэдніх і маленькіх захоўвалі мёд, тлушч, смятану, варэнне і інш. прадукты. Выраблялі С. паліваныя, часам з ангобнай размалёўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЕ́РЖАЎ,
возера ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 28 км на ПдУадг. Нароўля. Пл. 0,32 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 220 м, даўж. берагавой лініі 4,5 км. Схілы катлавіны на Звыш. да 4 м, на У — 1—2 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Моцна зарастае. У С. растуць вадзяны арэх, сальвінія плывучая, занесеныя ў Чырв. кнігу Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕГАМЕ́Р,
прылада для вымярэння шчыльнасці снегавога покрыва. Асн. частка С. — цыліндр (выш. 50—60 см, пл. сячэння 100 см²) са шкалой па вышыні ў сантыметрах. Пры вымярэнні цыліндр паглыбляюць вертыкальна ў снег да подсцільнай паверхні, вышыню снегавога покрыва адзначаюць па шкале, яго шчыльнасць — па адносінах масы ўзятай пробы да яе аб’ёму. Выкарыстоўваюць таксама гама-С., прынцып дзеяння якога заснаваны на паглынанні снегам гама-выпрамянення ад крыніцы, размешчанай пад снегавым покрывам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СОНЦАЛЯЧЭ́ННЕ, геліятэрапія,
выкарыстанне сонечнай радыяцыі з лек. і прафілакт. мэтамі. Бывае агульнае і мясцовае, праводзіцца на пляжы або ў салярыі. Гал. фактары — інфрачырв. і ультрафіялетавае выпрамяненні. Гал. эфекты С. — цеплавы, бактэрыцыдны, утварэнне ў скуры вітаміну Д3, меланіну, актывацыя імуннай сістэмы, паскоранае ачышчэнне арганізма ад таксінаў і інш. Выкарыстоўваецца дазіравана, пры светлавым «галаданні», парушэннях абмену рэчываў, недахопе вітаміну Д3, вялацякучым туберкулёзе, ранах, язвах, пераломах касцей, псарыязе і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАДУМЕ́Н (адгрэч. spodumenos спапялёны), трыфан,
пародаўтваральны мінерал падкласа ланцужковых сілікатаў, LiAl [Si2O6]. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае сплошчаныя, моцна выцягнутыя прызматычныя крышталі, зярністыя агрэгаты. Колер белы, шараваты, жаўтаваты, зеленавата-жоўты. Ювелірныя каштоўныя разнавіднасці (гідэніт — блакітна-зялёны і кунцыт — ружова-бэзавы) празрыстыя. Моцны дыхраізм. Цв. 6,5—7. Шчыльн. 3,1—3,2 г/см³. Утвараецца ў гранітных натралітыевых пегматытах. Гал. руда літыю (гл.Літыевыя руды). Радовішчы ў ЗША, Аўстраліі, Расіі, Афганістане і інш.
запаленне міжпазванковых суставаў. Звычайна С. — праява сістэмных захворванняў апорна-рухальнага апарату (хвароба Бехцерава), інфекцый. Праявы: боль у вобласці пазваночніка, крыжа-падуздышных суставаў, скаванасць (асабліва ўранку) і напружанне мышцаў спіны, дэфармацыя пазваночніка і абмежаванне яго рухомасці. Пры пашкоджанні рэберна-пазваночных суставаў абмяжоўваюцца дыхальныя рухі грудной клеткі. Зрэдку пашкоджваюцца перыферычныя суставы і розныя органы (вочы, ныркі, прастата і інш.). Лячэнне медыкаментознае, фізіятэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІ́РЫЧУЭЛ (адангл. spiritual song духоўная песня),
жанр амерыканскай духоўнай музыкі; някультавае песнапенне. Узнік на Пд ЗША на аснове афр. і англа-кельцкіх традыцый, быў пашыраны ў 2-й пал. 18 ст. — 1870-х г. Перадае настроі трагічнай адзіноты, вылучаецца паэт. глыбінёй. З 1930-х г. адроджаны на канцэртнай эстрадзе (П.Робсан, Махалія Джэксан, М.Андэрсан, Л.Прайс, Р.Чарлз, Р.Тарп), з 1960-х г. развіваецца у межах поп-музыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАВО́ЙТАЎ Міхаіл Антонавіч (7.6.1923, в. Якімавічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 11.4.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сцяпным, 3-м Укр. франтах. Аўтаматчык радавы С. вызначыўся ў сак. 1944 у баях на тэр. Адэскай вобл. (Украіна), дзе пасля фарсіравання Паўд. Буга на захопленым плацдарме ўдзельнічаў у адбіцці 9 контратак ворага, 5 разоў хадзіў у атаку; памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАДВО́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., за 1,2 км на ПдЗадв. Дземяшы. Створана ў 1982 плацінай на ручаі без назвы (бас.р. Шурыца), які ўпадае ў Старадворскае возера. Пл. 0,3 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 8,5 м, аб’ём вады 1,1 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбаводства, адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́РШЫ ПРА́ПАРШЧЫК,
воінскае званне прапаршчыкаў. Ва Узбр. Сілах СССР існавала з 1981, ва Узбр. Сілах Беларусі з 1992. Надаецца лепшым прапаршчыкам, якія праслужылі 5 гадоў, у т. л. не менш як 1 год на пасадзе С.п. або афіцэра, а таксама за бездакорную службу прапаршчыкам на працягу 15 гадоў незалежна адзаймаемай займанай* пасады. Званне С.п. існуе і ў шэрагу інш. сілавых структур. Гл.Званні воінскія.