СМЕ́РЖАЎ,
возера ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Прыпяць, за 28 км на ПдУ ад г. Нароўля. Пл. 0,32 км², даўж. 2,1 км, найб. шыр. 220 м, даўж. берагавой лініі 4,5 км. Схілы катлавіны на З выш. да 4 м, на У — 1—2 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Моцна зарастае. У С. растуць вадзяны арэх, сальвінія плывучая, занесеныя ў Чырв. кнігу Беларусі.
т. 15, с. 53
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)