ШПІГЕЛЬМА́Н Нута Аўрум-Эльевіч (28.5.1921, г.п. Валадарск-Валынскі Жытомірскай вобл., Украіна —27.10.1974),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1974). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1945). Працаваў у розных праектных арг-цыях Мінска, з 1950 гал. архітэктар ін-та «Белпрампраект», з 1961 у ін-це «Мінскпраект» (у 1964—71 гал. архітэктар). Асн. работы: у Мінску — будынкі прыгараднага чыг. вакзала (1953), паліграф. камбіната (1956), карпусы з-да ЭВМ і ін-та замежных моў (1961), гадзіннікавага з-да, НДІ водных праблем і Рэсп. вылічальны цэнтр па вул. Я.Коласа (усе 1963), Цэнтр.н.-д. і праектна-тэхнал.ін-т арганізацыі і тэхнікі кіравання па Партызанскім праспекце (1967—73), Ін-тнар. гаспадаркі, рэстаран «Журавінка» (абодва 1968), жылая забудова па праспекце Машэрава (1980, усе ў сааўт.) і інш.; з-ды швейных (1950—53) і дарожных (1953, абодва ў сааўт.) машын у г. Жодзіна Мінскай вобл., дывановы і панчошны камбінаты ў Брэсце (1968). Распрацаваў серыі 5—9-павярховых жылых дамоў для масавага буд-ва (1966, у сааўт.). Дзярж. прэмія Беларусі 1968 за ўдзел у стварэнні арх. ансамбля Скарыны праспекта ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПО́РА (ад ням. Sporn штуршок),
сагнутая па форме абцаса метал. дужка з шыпам або кольцам (рапейкам), якая мацуецца да абутку вершніка для кіравання канём.
Вядома з 5 ст. да н.э. ў галаў (кельтаў), пазней у грэкаў і рымлян (на Стараж. Усходзе Ш. не было; у сярэднія вякі яе замяняла вастрыё на стрэмені). На тэр.Зах. Украіны, паўд. і сярэдняй Польшчы Ш. вядомы з даследаванняў археал. культур 1—2 ст. да н.э. Рабілі іх з жалеза, бронзы, серабра, часам з золата. У сярэднія вякі Ш. былі атрыбутам рыцарства, пазней пашыраны ў кавалерыі і коннай артылерыі. У арміі Рас. імперыі да 1917 Ш. ўваходзілі ў рыштунак афіцэраў, унтэр-афіцэраў і радавых, якім паводле роду службы належала ездзіць вярхом на кані (акрамя казакоў, якія замест Ш. карысталіся нагайкай). У Сав. Арміі (у кавалерыі і артылерыі на коннай цязе) Ш. выкарыстоўваліся да 1950-х г.
У наш час Ш. карыстаюцца наезнікі ў некат. відах коннага спорту.
Да арт.Шпора: 1 — нармандскага рыцара. 11 ст.; 2 — знатнага рыцара. Канец 14 ст. (знойдзена ў Каталоніі, Іспанія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭРЫО́ (Herriot) Эдуар (5.7.1872, г. Труа, Францыя — 26.3.1957),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Францыі. Чл.Франц. акадэміі (1946). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1894), выкладаў л-ру ў навуч. установах г. Ліён. Мэр Ліёна (1905—40, 1945—55), старшыня партыі радыкалаў і сацыялістаў (1919—57, з перапынкамі), сенатар (1912—19), дэп. парламента (1919—40, 1946—57), міністр грамадскіх работ, транспарту і забеспячэння (1916—17). У 1920-я г. адзін са стваральнікаў Левага блока. Прэм’ер-міністр Францыі (1924—25, 19—21.7.1926, 1932). Урад Э. здзейсніў у 1924—25 шэраг дэмакр. і сац. рэформ, вывеў франц. войскі з Рура (Германія), устанавіў дыпламат. адносіны зСССР (1924) і заключыў з ім дагавор аб ненападзенні (1932). Старшыня палаты дэпутатаў (1925—26, 1936—40), дзярж. міністр (1934—36). У 2-ю сусв. вайну выступаў супраць рэжыму «Вішы», у 1942 зняволены ў герм. канцлагеры (вызвалены ў 1945). Старшыня (1947—54), ганаровы старшыня (з 1954) Нац. сходу Францыі. У 1950-я г. выступаў супраць рэмілітарызацыі Германіі і планаў стварэння Еўрап. абарончай супольнасці. Аўтар прац па гісторыі л-ры. Міжнар. прэмія міру 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ДЗЕРНАЯ СІЛАВА́Я ЎСТАНО́ЎКА,
энергетычны комплекс, які складаецца зядзернага рэактара (цеплааддатчыка) з абсталяваннем і пераўтваральнікаў цеплавой энергіі ў механічную або электрычную. Цеплавая энергія ад рэактара да рабочага цела перадаецца праз рэчыва прамежкавага контуру, якое па фізіка-хім. уласцівасцях можа адрознівацца ад рабочага цела.
У залежнасці ад колькасці прамежкавых контураў адрозніваюць адна-, двух- і трохконтурныя Я.с.ў. У аднаконтурных рабочым целам служыць першасны цепланосьбіт. У залежнасці ад віду рабочага цела Я.с.ў. бываюць парасілавыя (рабочае цела — вада, пара; пераўтваральнік цеплавой энергіі ў мех. — паравая турбіна) або газатурбінныя (рабочае цела — гелій, азот, паветра; пераўтваральнік — газавая турбіна). Выкарыстоўваюцца Я.с.ў. на атамных электрастанцыях, дзе мех. энергія пераўтвараецца ў электрычную, у суднавых устаноўках (атамных ледаколаў, караблёў ваенных, падводных лодак) — пераважна для вярчэння грабных вінтоў. Ккдз лепшых Я.с.у. дасягае 0,4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКАВЕ́НКА Васіль Цімафеевіч (н. 5.5.1936, в. Пажыхар Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел. індустрыяльны тэхнікум (1956), БДУ (1966). Працаваў геолагам. З 1972 у час. «Полымя», у 1977—78 адказны сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў Беларусі. З 1991 гал. рэдактар міжрэсп. сац.-экалагічнага штотыднёвіка «Набат». Друкуецца з 1962. Піша на бел. і рус. мовах. Першая кніга нарысаў «Зямля, адкрытая намі» (1971) пра геолагаў. У кнігах нарысаў «Пробны камень» (1974), аповесцей і нарысаў «Дайсці да ладу» (1985), эсэ «Вясковыя дыспуты» (1987) і інш. надзённыя праблемы маралі, ладу, жыцця грамадства і сучаснай вёскі. Аўтар гіст. рамана «Надлом» (2003), п’есы «Персона нон грата» (з М.Місюком, паст. 1982).
Тв.:
Приручение земли. М., 1975;
Пакуль сонца ў зеніце: Аповесць у нарысах. Мн., 1977;
Через гать. М., 1982;
Другой зямлі не будзе: Нарысы. Мн., 1989;
На что нам жизнь дана: Повести, очерки М.,1991;
Смяльчак Лузь: Казкі. Мн., 1995;
Чорная ружа: Казкі. Мн., 1996;
Сказ пра беларусаў (з Л.Эмілітам). Мн., 2000;
Крушэнне на ростані: Эсэ, артыкулы, гутаркі. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛО́МБЕРГЕН, Блумберген (Bloembergen) Нікалас (н. 11.3.1920, г. Дордрэхт, Нідэрланды), галандска-амерыканскі фізік; адзін са стваральнікаў нелінейнай оптыкі і лазернай спектраскапіі. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1956), Нац.АН ЗША (1960). Чл.-кар. Каралеўскай Нідэрл.АН (1956). Скончыў Утрэхцкі (1943) і Лейдэнскі (1948) ун-ты. З 1949 у Гарвардскім (з 1957 праф.), з 2001 у Арызонскім ун-це. Навук. працы па ядз.магн. рэзанансе, цвердацельных мазерах і лазерах, нелінейнай оптыцы і спектраскапіі. Устанавіў механізм ядз.магн. рэлаксацыі (1948; з Э.М.Пёрселам, Р.В.Паўндам). Прапанаваў выкарыстоўваць метад трох энергет. узроўняў для стварэння мазераў на крышталях, даў схему цвердацельнага мазера неперарыўнага дзеяння (1956). Незалежна ад Р.В.Хахлова і інш. заклаў тэарэт. асновы нелінейнай оптыкі (1962). Упершыню эксперыментальна назіраў вузкія двухфатонныя рэзанансы (1974; незалежна ад А.Л.Шаўлава). Нобелеўская прэмія 1981 (з К.М.Сігбанам і Шаўлавым). Нац.навук. медаль ЗША (1974). Медаль Лорэнца (1978). Яго імем названа малая планета.
Тв.:
Рус.пер. — Нелинейная оптика. М., 1966;
Вынужденное комбинационное рассеяние света // Успехи физ. наук. 1969. Т. 97, вып. 2;
Нелинейная оптика и спектроскопия // Там жа. 1982. Т. 138, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЯНТО́ВІЧ Павел Мікалаевіч (1869, г. Віцебск — 22.1.1940),
палітычны і дзярж. дзеяч, юрыст. Скончыў юрыд.ф-т Дэрпцкага (Тартускага) ун-та (1893). Працаваў памочнікам прысяжнага паверанага пад кіраўніцтвам Ф.Н.Плявакі, адвакатам. На паліт. працэсах абараняў удзельнікаў паўстання на крэйсерах «Азоў», «Ачакаў», сялян Харкаўскай і Палтаўскай губ., чл. бальшавіцкай фракцыі Дзярж. думы і інш.Зсак. 1917 чл. Выканкома к-та грамадскіх арг-цый, сябра пракурора Маскоўскай суд. палаты, нам. міністра пошт і тэлеграфа, міністр юстыцыі ў Часовым урадзе і ген.-пракурор. Чл.РСДРП, меншавік у вер.—ліст. 1917. У выніку Кастр. рэвалюцыі 1917 арыштаваны разам зінш.чл. Часовага ўрада і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Вызвалены па асабістым распараджэнні У.І.Леніна. Звер. 1921 у Маскве: юрыд. кансультант ВСНГ, адзін з заснавальнікаў сав. адвакатуры, узначальваў Маскоўскую калегію адвакатаў. У 1930 арыштаваны органамі АДПУ; пасля вызвалення займаўся адвакацкай практыкай. 1.11.1937 зноў арыштаваны па абвінавачанні ў контррэв. дзейнасці, у 1940 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1992.
Літ.:
Звягинцев А.Г., Орлов Ю.Г. Жизнь и деяния генерал-прокуроров России. М., 2001;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКІ Іван Іванавіч (н. 30.7.1954, в. Святая Воля Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (2001). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1978). Настаўнічаў. З 1983 у Нац. ін-це адукацыі Мін-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь (у 1987—92 заг. лабараторыі пач. навучання, у 1990—2002 заг.аддз. дыдактыкі, з 2002 заг. лабараторыі тэорыі і методыкі навучання мове і л-ры). Навук. працы па методыцы навучання бел. мове, агульнай дыдактыцы, тэорыі і практыцы пач. навучання. Аўтар падручнікаў па бел. мове для 1—4-га класаў школ збел. мовай навучання.
Тв.:
Кніга для настаўніка: 1-ы кл.Мн., 1987 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫБУ́ГСКАЕ ПАЛЕ́ССЕ,
ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Брэсцкім р-не. Засн. ў 2003 для захавання унікальных прыродных ландшафтаў з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 7950 га. Асн. від ландшафту — пласкахвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзярнова-падзолістымі пясчанымі і забалочанымі тарфяна-балотнымі глебамі. Пад лясамі 93% пл.; прадстаўлены ўсе фармацыі лясоў Беларусі (за выключэннем шэраальховых), пераважаюць хваёвыя лясы. Ёсць унікальныя расл. садружнасці: хвойнікі плюшчавы, чыставуставы; лугавая садружнасць райграсу сярэднееўрапейскага; лясы брызглінавыя, ядлоўцавыя з дрэвападобнымі экзэмплярамі выш. да 10 м; лясы з вішні птушынай (чарэшні). У флоры больш за 500 відаў сасудзістых раслін, з якіх у Чырв. кнігу занесены чыставуст каралеўскі, увярэднік лясны, каласняк пясчаны, гваздзік картузіянскі, гайнік цёмна-чырвоны, кадзіла сармацкае, касач сібірскі і інш. У фауне 58 відаў млекакормячых, 166 — птушак, усе віды рэптылій і амфібій, што пашыраны на Беларусі, 32 віды рыб; 75 відаў жывёл уключаны ў Чырв. кнігу, у т. л. соня арэшнікавая, барсук, начніцы сажалкавая і Натэрэра, шыракавушка еўрапейская, вячэрніца малая, кажанок паўночны, арлан-белахвост, гагара чорнаваллёвая, скапа і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАНТУ́РЫЯ Юрый Уладзіміравіч (н. 27.7.1949, Мінск),
бел. архітэктар, гісторык архітэктуры. Сын У.Чантурыя. Д-р архітэктуры (2004). Скончыў БПІ (1971). Працаваў у БПІ, ін-це «Мінск-праект», з 1978 у ін-це БелНДІПгорадабудаўніцтва (з 1988 заг. сектара, з 1991 заг. аддзела). Выкладае ў Бел.нац.тэхн. ун-це (дацэнт з 1988). Адзін з аўтараў генпланаў гарадоў Брэст, Орша, серыі малых гарадоў, дэталёвага плана цэнтра г. Пінск, гіст.-арх. і інж. абгрунтаванняў рэгенерацыі гіст. забудовы Гродна, Віцебска, гарадоў Полацк, Слонім, Орша, Камянец, Чачэрск, праекта рэканструкцыі Жыровіцкага Успенскага манастыра і інш. (усе 1980—2000-я г.). Даследуе гісторыю бел. горадабудаўніцтва, рэканструкцыі гіст. раёнаў населеных месцаў.
Тв.:
Памятники архитектуры в городах Белоруссии. Мн., 1977;
Проблемы и опыт реконструкции исторически сложившихся районов больших городов. М., 1987;
Архитектурно-планировочная и пространственная организация общественных центров. Мн., 1987 (у сааўт.);
Общественные центры городских населенных мест БССР: Опыт формирования, проблемы и направления развития. Мн., 1991 (у сааўт.);
Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998 (у сааўт.);