ШПІГЕЛЬМА́Н Нута Аўрум-Эльевіч (28.5.1921, г.п. Валадарск-Валынскі Жытомірскай вобл., Украіна —27.10.1974),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1974). Скончыў Маскоўскі арх. ін-т (1945). Працаваў у розных праектных арг-цыях Мінска, з 1950 гал. архітэктар ін-та «Белпрампраект», з 1961 у ін-це «Мінскпраект» (у 1964—71 гал. архітэктар). Асн. работы: у Мінску — будынкі прыгараднага чыг. вакзала (1953), паліграф. камбіната (1956), карпусы з-да ЭВМ і ін-та замежных моў (1961), гадзіннікавага з-да, НДІ водных праблем і Рэсп. вылічальны цэнтр па вул. Я.Коласа (усе 1963), Цэнтр. н.-д. і праектна-тэхнал. ін-т арганізацыі і тэхнікі кіравання па Партызанскім праспекце (1967—73), Ін-т нар. гаспадаркі, рэстаран «Журавінка» (абодва 1968), жылая забудова па праспекце Машэрава (1980, усе ў сааўт.) і інш.; з-ды швейных (1950—53) і дарожных (1953, абодва ў сааўт.) машын у г. Жодзіна Мінскай вобл., дывановы і панчошны камбінаты ў Брэсце (1968). Распрацаваў серыі 5—9-павярховых жылых дамоў для масавага буд-ва (1966, у сааўт.). Дзярж. прэмія Беларусі 1968 за ўдзел у стварэнні арх. ансамбля Скарыны праспекта ў Мінску.
В.М.Чарнатаў.
т. 17, с. 457
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)