паразітарнае захворванне скуры чалавека, якое выклікаюць укусы вошай. Пашыраны сярод насельніцтва з дрэннымі сан.-гігіенічнымі ўмовамі, нізкім культ. узроўнем, бывае таксама ў час войнаў і прыродных бедстваў. На чалавеку паразітуюць галаўная, плацяная, лабковая вошы. Пры П. валасістай ч. галавы — моцны сверб, ад якога пры расчосах утвараюцца гнойныя пашкоджанні скуры, экзэма, часам павялічваюцца шыйныя, патылічныя, завушныя лімфатычныя вузлы. Плацяныя Адзежныя вошы, якія жывуць і адкладваюць яйцы ў складках адзення (на скуру пераходзяць для смактання крыві), пашкоджваюць скуру ў месцах, дзе адзенне шчыльна прылягае да цела (у падпахавых упадзінах, на спіне і інш.). Лабковымі вошамі заражаюцца пры палавых зносінах, праз пасцельную бялізну. Лячэнне тэрапеўт., санапрацоўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВАЛО́ЦКІ Мікалай Лаўрэнцьевіч (псеўд. Антон, Тарас, Янка; 1903, в. Яглевічы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. —6.11.1937),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Мінскую школу КПЗБ (1927). З 1923 сакратар Косаўскага райкома, чл. Баранавіцкага, сакратар Брэсцкага, Пінскага акр. к-таў КПЗБ. З 1928 член ЦККПЗБ. Неаднойчы быў арыштаваны. На«працэсе 75-і» (1929) выступіў з прамовай у абарону палітыкі і тактыкі КПЗБ, засуджаны на 15 гадоў турэмнага зняволення. У выніку абмену палітзняволенымі з 1932 у СССР. У 1937 арыштаваны, абвінавачаны ў сувязі з «пасламі ад КПЗБ» у польскім сейме П.Валошыным, С.Рак-Міхайлоўскім, Б.Тарашкевічам і расстраляны. Рэабілітаваны ў канцы 1980-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЯ ПО́ЛЬСКАЯ ПЯХО́ТНАЯ ДЫВІ́ЗІЯ ІМЯ́ Т.КАСЦЮ́ШКІ, Першая Варшаўская пяхотная дывізія імя Т.Касцюшкі. Сфарміравана па ініцыятыве Саюза польскіх патрыётаў у СССР у маі 1943 натэр.Сав. Саюза (в. Сяльцы, каля г. Разань, Расія) і з яго дапамогай. Першы бой дывізія на чале з ген. З.Берлінгам правяла разам з сав. войскамі 12—13.10.1943 каля в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл. З сак. 1944 у складзе 1-й Польскай арміі, якая 21.7.1944 аб’яднана з Арміяй Людовай у Войска Польскае. Назву «Варшаўская» атрымала за ўдзел у вызваленні сталіцы Польшчы. У гонар першага сумеснага бою часцей Чырв. Арміі і гэтай дывізіі ў в. Леніна адкрыты Музей савецка-польскай баявой садружнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАДО́ВАЕ ЦЕЛА,
ёмішча спараносных органаў большасці сумчатых і базідыяльных грыбоў. Утворана спляценнем міцэліяльных гіфаў; звычайна складае бачную ч. грыба. Служыць для аховы і распаўсюджвання спор. У аскаміцэтаў П.ц. — апатэцыі, клейстатэцыі і перытэцыі. У базідыяльных грыбоў П.ц. плевачныя, распасцёртыя па субстраце, капыта- (губы), булава-, карала- (рагацікі), парасонападобныя ў выглядзе шапкі на ножцы (шапкавыя), шара- або грушападобныя (порхаўкі). У інш. грыбоў адрозніваюць П.ц. з адкрытым гіменіем, паўзакрытым і поўнасцю закрытым. Споры развіваюцца на паверхні П.ц. (напр., на пласцінках — у сыраежак, у трубачках — у баравікоў). Ніжэйшыя грыбы, некат. сумчатыя (напр., дрожджы), некат. базідыяльныя (галаўнёвыя, іржаўныя) і ўсе недасканалыя грыбы П.ц. не маюць. Форма, памеры, кансістэнцыя і афарбоўка П.ц. ў грыбоў з’яўляюцца сістэм. адзнакамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОСТІНДУСТРЫЯ́ЛЬНАЕ ГРАМА́ДСТВА,
фаза гіст. развіцця, якая прыходзіць на змену індустрыяльнаму грамадству. Характарызуецца трансфармацыяй усіх форм грамадскага жыцця на базе навук.-тэхн. рэвалюцыі; асаблівая роля адводзіцца інфармацыі, навуцы і кіраванню. Тэарэтычна абгрунтавана ў 1970-я г. ў працах амер. сацыёлагаў і палітолагаў Д.Бела, З.Бжазінскага (тэорыя тэхнатроннага грамадства), Р.Дарэндорфа (посткапіталіст. прамысл. грамадства), А.Тофлера (звышіндустр., інфарм. грамадства), франц. вучоных А.Турэна, Ж.Фурасцье і інш.Асн. прыкметы П.г.: стварэнне эканомікі паслуг, дамінаванне слоя навук.-тэхн. спецыялістаў, цэнтр. роля тэарэт. ведаў як крыніцы новаўвядзенняў і паліт. рашэнняў. На сучасным этапе развіцця П.г. вылучаюць неатэхнакратычную і гуманітарна-экалагічную пазіцыі, збалансаванасць якіх з’яўляецца гал. умовай развіцця грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЎНАЕ ЎНУ́ТРАНАЕ АДБІЦЦЁ,
асобны выпадак адбіцця святла ці эл.-магн. выпрамянення інш. дыяпазону на мяжы падзелу двух асяроддзяў. Адбываецца, калі выпрамяненне падае на паверхню падзелу з боку аптычна больш шчыльнага асяроддзя (з большым пераламлення паказчыкам n1 пад вуглом i > iгр, дзе iгр — т.зв. гранічны (крытычны) вугал, які вызначаецца з умовы sin bгр = n2/n1, n2 — паказчык пераламлення другога асяроддзя. Пры П.у.а. эл.-магн. энергія поўнасцю вяртаецца ў аптычна больш шчыльнае асяроддзе. У другое (менш шчыльнае) асяроддзе поле пранікае толькі на характэрную адлегласць парадку даўжыні хвалі выпрамянення і яго амплітуда экспаненцыяльна затухае з аддаленнем ад мяжы падзелу. П.ў.а. выкарыстоўваецца ў аптычных прыладах (напр., прызме аптычнай) і валаконнай оптыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАЛЕ́СКІ»,
ілюстраваны часопіс для дзяцей у Зах. Беларусі. Выдаваўся ў ліст. 1934 — жн. 1939 у Вільні набел. мове штомесячна. Друкаваўся лацінкай і кірыліцай. Першы рэдактар З.Верас, выдавец С.Глякоўскі. Меў на мэце пашырыць асвету на роднай мове, садзейнічаць росту паліт. свядомасці маладога пакалення, маральна-этычнаму яго выхаванню. Асвятляў падзеі грамадска-паліт. жыцця ў Зах. Беларусі, пытанні айч. гісторыі. Друкаваў маст. творы Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, Ядвігіна Ш., Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Гаруна, З.Бядулі, М.Чарота, зах.-бел. літаратараў М.Машары, М.Васілька, А.Мілюця, Я.Пачопкі, З.Верас, І.Ялаўца, пераклады з А.Пушкіна, М.Канапніцкай, бел. фальклор (казкі, паданні, загадкі, калыханкі, жарты). Выйшла 29 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСЛЕ́ДАВАННЕ,
від баявых дзеянняў; наступленне на адыходзячага праціўніка з мэтай яго знішчэння або ўзяцця ў палон. Сутнасць П. ў нанясенні моцных агнявых удараў, імклівага руху наперад для выхаду на флангі і тыл праціўніка. П. ажыццяўляецца пры адступленні праціўніка ці наўмысным адводзе ім войск на новыя рубяжы, пры поспеху ў сустрэчным баі, нанясенні контрудару і інш., можа быць паралельнае і франтальнае.
П. выкарыстоўвалася амаль ва ўсіх войнах, у т. л. тых, што адбываліся з удзелам ВКЛ. У больш позні час класічны прыклад П. — баявыя дзеянні франц., а потым рас. армій у вайну 1812.
У сучасных войнах і аперацыях П. як від баявых дзеянняў практыкуецца рэдка або зусім не ажыццяўляецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТРУ́ЧВАННЕ,
абеззаражванне насення і пасадачнага матэрыялу ад узбуджальнікаў грыбковых, бактэрыяльных, вірусных хвароб з дапамогай спец.хім. сродкаў (гл.Пратравы). Выкарыстоўваюць сухое, мокрае і паўсухое П.
Сухое П. — апудрыванне парашкападобнымі прэпаратамі. Яго недахопы — невял. ступень прыліпання пратравы да насення, небяспека распылення. Мокрае П. — апрацоўка вадкімі прэпаратамі, з далейшымі тамленнем і прасушваннем. Працаёмкі метад, выкарыстоўваецца для невял. партый каштоўнага насення. Паўсухое П. — нанясенне парашкападобных пратручвальнікаў на ўвільготненае насенне ці апрацоўка суспензіямі; найб. перспектыўны метад.
Найб. эфектыўнае П. — за 5—8 мес да сяўбы ці пасадкі. Насенне пратручваюць на адкрытай пляцоўцы (не бліжэй як за 200 м ад жылых і жывёлагадоўчых памяшканняў). Пратручанае насенне нельга выкарыстоўваць у ежу і на корм жывёле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫСЯДЗІ́БНЫ ЎЧА́СТАК,
зямельны ўчастак для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, буд-ва і абслугоўвання жылога дома. На Беларусі прадастаўляецца грамадзянам сельскімі Саветамі дэпутатаў па месцы іх пражывання. Калгасы, саўгасы з зямель, якія знаходзяцца ў іх карыстанні, могуць выдзяляць грамадзянам зямельныя ўчасткі для агародніцтва, сенакашэння. Парадак землекарыстання на П.у. рэгулюецца заканадаўствам. Афіц. статыстыка сведчыць, што асабістая падсобная гаспадарка, якая грунтуецца ў асноўным на П.ў., з’яўляецца істотнай крыніцай вытв-сці прадуктаў харчавання для насельніцтва. Напр., у 1997—98 у агульным аб’ёме спажывання доля П.у. складала у сярэднім: па бульбе — 85%, гародніне — 72—75, садавіне і ягадах — 55, мясе і мясапрадуктах — 25, малочных прадуктах — больш за 30, яйках — 35, хлебных прадуктах — 1,2%.