Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАМБЕ́ТАЎ (Азербайджан Мадзіевіч) (н. 1.9.1932),
казахскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1957). З 1957 рэжысёр, з 1964 гал. рэжысёр Каз.акад.т-ра драмы імя М.Аўэзава. Сярод пастановак: «Ваўчаня пад шапкай» і «Свацця прыехала» К.Мухамеджанава, «Летуценнікі» А.Абішава, «Айман Шалпан» Аўэзава, «Абай» Аўэзава і Л.Собалева, «Казы-Карпеш і Баян-Слу» Г.Мусрэпава, «Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава, «Кроў і пот» паводле А.Нурпіесава і інш.Дзярж. прэмія СССР 1974.
шведскі архітэктар. Вучыўся ў Каралеўскім тэхнал. ін-це і АМ у Стакгольме (1910-я г.). У 1944—54 гал. архітэктар Стакгольма. Для пабудоў М. ў Швецыі характэрны пошукі форм нац. архітэктуры на аснове прынцыпаў функцыяналізму: канцэртная зала ў Хельсінгбаргу (1932), дом з камунальным абслугоўваннем жыльцоў у Стакгольме (1935), Нар. дом у Лінчэпінгу (1954). Аўтар генплана Стакгольма, у аснове якога ляжыць прынцып паўаўтаномных гар. раёнаў, падзеленых зялёнымі зонамі; швед. павільёна на Сусв. выстаўцы ў Нью-Йорку (1939).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ (Аляксандр Сяргеевіч) (7.6. 1937, г. Смалявічы Мінскай вобл. — 2.1.1998),
бел. вучоны ў галіне кампазіцыйных матэрыялаў і апрацоўкі металаў ціскам. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1989). Скончыў БПІ (1961). З 1961 у Фізіка-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі (з 1992 гал.навук. супрацоўнік). Распрацаваў тэарэт. і тэхнал. асновы працэсаў атрымання кампазіцыйных валакністых матэрыялаў на метал. аснове.
Тв.:
Теоретические основы ковки и горячей объемной штамповки. Мн., 1968 (у сааўт.);
Композиционные материалы на металлической основе. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦКЕ́ВІЧ (Інеса Мікалаеўна) (н. 4.2.1931, Мінск),
бел. журналіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Скончыла БДУ (1954). З 1954 працуе ў газ. «Белорусская нива» (у 1972—87 нам.гал. рэдактара). Даследуе сац. праблемы бел. вёскі. Аўтар кн. нарысаў «Птушка шчасця не за морам» (1983), адзін з укладальнікаў і рэдактар зб-каў нарысаў «На нашым полі», «Сцяганосцы новага, перадавога» (абодва 1967), «Сяло маё роднае» (1968), «Прызнанне ў каханні» (1981), «Дальнія дарогі» (1983), «Вернасць зямлі» (1984), «У барацьбе і працы» (1985), «Чым моцныя і багатыя» (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІ-САД,
горад у Югаславіі, у Рэспубліцы Сербія. Каля 300 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Дунай. Адзін з важнейшых прамысл. цэнтраў Югаславіі, гал.эканам. цэнтр Ваяводзіны. Прам-сць: маш.-буд. (рачныя судны, самалёты, станкі, с.-г. машыны, эл.-тэхн. абсталяванне), хім., фармацэўтычная, гарбарна-абутковая, харчовая. Штогадовыя с.-г. кірмашы; пастаянная с.-г. выстаўка краіны. Ун-т. Музеі і маст. галерэі. Арх. помнікі 14—18 ст.Гіст. цэнтр сербскай культуры. Значна разбураны авіяцыяй НАТО у 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ДЭНСЕ (Odense),
горад у Даніі, на в-ве Фюн. Адм. ц. амта Одэнсе. Каля 140 тыс.ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт у нізоўях р. Одэнсе. Эканам. і культ. цэнтр в-ва Фюн. Прам-сць: маш.-будаванне, гал. чынам суднабудаванне і эл.-тэхн., вытв-сць элеватарнага абсталявання, зборка аўтамашын і веласіпедаў; харч., тэкст., швейная. Ун-т. Арх. помнікі 12—17 ст. Музеі: маст., гіст.-культ., пад адкрытым небам «Фюнская вёска», Дом-музей пісьменніка-казачніка Х.К.Андэрсена. Рэшткі лагера вікінгаў (каля 1000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДУШКАПАДО́БНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
шматгадовыя травяністыя (радзей дрэвавыя), звычайна вечназялёныя расліны без выяўленага гал. ствала з пакарочанымі, моцна разгалінаванымі і цесна размешчанымі парасткамі. Рост парасткаў у даўжыню вельмі абмежаваны, што прыводзіць да ўтварэння агульнай, нібы падстрыжанай паверхні — падушкі. Пашыраны ў зонах з надзвычай неспрыяльнымі кліматычнымі ці глебавымі ўмовамі, на асветленых адкрытых месцах існавання — у тундрах, альпійскім поясе гор (гл.Альпійская расліннасць), на акіянічных узбярэжжах (антарктычныя астравы). Вышыня П.р. ад некалькіх сантыметраў (напр., мак палярны) да 1 м пры дыяметры ў некалькі метраў (напр., пікнафілюм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНКРА́ТАВА (Ганна Міхайлаўна) (16.2.1897, г. Адэса, Украіна — 25.5.1957),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1953), акад.АНБССР (1940), правадз.чл.АПН РСФСР (1944). Скончыла Новарасійскі ун-т (1917, Адэса), Ін-тчырв. прафесуры (1925). З 1925 у ВНУ Масквы, Ленінграда, Саратава, заг. сектара і нам. дырэктара Ін-та гісторыі АНСССР (1932—52), гал. рэдактар час. «Вопросы истории» (1953—57). Навук. працы па пытаннях гісторыі рас. і зах.-еўрап. рабочага руху, рэвалюцыі 1905—07 і Кастр. рэвалюцыі. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТЭО́Н (лац. Pantheon ад грэч. Pantheion месца, прысвечанае ўсім багам),
1) у Стараж. Рыме — «храм усіх багоў» (гл.Рымскі пантэон).
2) Пахавальня выдатных людзей. Звычайна П. размяшчаюць у будынках, якія маюць (ці першапачаткова мелі) культавае прызначэнне [Вестмінстэрскае абацтва ў Лондане; П. у Парыжы, з 1791, (б. царква Сент-Жэнеўеў, 18 ст., арх. Ж.Ж.Суфло)]. Гл. таксама Грабніца.
3) У шырокім сэнсе — найменне гал. багоў у пэўнай рэлігіі (напр., П. багоў-алімпійцаў у стараж. грэкаў).