КУКО́НІН (Уладзімір Ягоравіч) (н. 14.7.1937, с. Пакроўскае Ухалаўскага р-на Разанскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн.н. (1969). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1960). З 1975 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, з 1992 у Навук. цэнтры праблем механікі машын Нац.АН Беларусі. Навук. працы па кантрольна-вымяральнай тэхніцы, спектральным аналізе і лічбавых метадах апрацоўкі сігналаў. Распрацаваў бартавы выліч. комплекс для дарожных выпрабаванняў трансп. сродкаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Цифровая фильтрация и обработка сигналов. Мн., 1995 (разам з В.І.Пяцьхо, М.Б.Шыхавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́К (Міхаіл Іосіфавіч) (н. 10.10.1950, г. Столін Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне кампазіцыйных матэрыялаў. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1997). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1973). З 1973 у Бел.дзярж.тэхнал. ун-це. Навук. працы па статыстычнай механіцы дысперсных і кампазіцыйных матэрыялаў. Стварыў і развіў фрактальную тэорыю структурна-мех. уласцівасцей дысперсных і кампазіцыйных матэрыялаў.
Тв.:
Закономерности структурообразования в полимерных композитах с дисперсными наполнителями // Докл.АНБССР. 1990. Т. 34, № 9;
Фрактальные аспекты физикохимии дисперсных систем (разам з І.І.Ліштванам, Б.А.Багатавым) // Весці АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1992. № 5—6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛАКО́ЎСКІ Аляксей Елісеевіч [16.3.1877, 4-ы Жэхсагонскі наслег Аляксееўскага р-на, Рэспубліка Саха (Якуція) —6.6.1926), якуцкі паэт, вучоны-асветнік; класік якуцкай л-ры. Аўтар песні «Заклінанне Баяная» (1900) — першага літ. твора на як. мове. У паэмах «Партрэты якутак» (1904), «Скупы багач» (1907), «Пракляты да нараджэння» (1913), «Надыход лета» (1924) адлюстраваў побыт і поравы дарэв. Якуціі, выступаў з асуджэннем самадзяржаўя, заклікаў да культ. абуджэння народа. Адзін з першых даследчыкаў мовы, фальклору, гісторыі і этнаграфіі Якуціі. Аўтар навук. прац «Матэрыялы да вывучэння вераванняў якутаў» (1923), «Якуцкія прыказкі і прымаўкі» (1925) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЯБА́КІН (Віктар Сяргеевіч) (30.10.1891, Масква — 11.2.1970),
савецкі вучоны ў галіне авіяцыйнай электратэхнікі, апаратабудавання і аўтаматыкі. Акад.АНСССР (1939). Ген.-маёр інж.-тэхн. службы (1942). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1914). У 1917—40 выкладаў у ім, адначасова ў 1923—60 у Ваенна-паветр. акадэміі імя М.Я.Жукоўскага. Заснавальнік і дырэктар (у 1939—42) Ін-та аўтаматыкі і тэлемеханікі АНСССР. Навук. працы па тэорыі і метадах разліку эл. машын і апаратаў, па пытаннях электраабсталявання самалётаў, аўтам. рэгулявання, разліку рэгулятараў. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тв.:
Электрооборудование самолетов. Ч. 1. М., 1945 (разам з АМ.Сянкевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРА́КА (Міхаіл Канстанцінавіч) (23.9 1872, в. Казелле Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 8.2.1920),
вучоны-металург, заснавальнік школы рас. доменшчыкаў. З 1890 працаваў на металургічных з-дах Пд Расіі. За ўдзел у рэв. падзеях 1905 сасланы. З 1908 нач. доменнага цэха Юзаўскага металургічнага з-да (Данбас). Сканструяваў і пабудаваў першы ў Расіі мех. скіпавы падымальнік для загрузкі шыхты, распрацаваў арыгінальную канструкцыю горна, удасканаліў фурменны механізм падачы паветра. Распрацоўваў праект буйнога металургічнага з-да ў Кузбасе (з 1917), пры будаўніцтве якога ажыццёўлены многія яго вынаходкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРБА́ТАЎ (Ігар Міхайлавіч) (13.3.1905, Масква — 19.10.1969),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1954 у БСГА. Навук. працы па біяхіміі глебы і торфу; вывучаў фізіял. дзеянне глеб на працэсы росту, фотасінтэзу раслін.
Тв.:
К вопросу о природе гумуса почв и торфов (разам з Е.І.Двойнішнікавай, В.Ф.Курбатавай) // Тр. Белорусской с.-х. академии. 1959. Т. 32, вып. 1;
Современные представления о природе гумуса и его роли в жизни почв и растений // Вопросы биологической активности почвы. Горки, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕШЫШ’Я́Н (Уладзімір Анатолевіч) (н. 23.5.1942, г. Орск Арэнбургскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне электратэхнікі і апрацоўкі сігналаў. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1964) і БДУ (1975). З 1970 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па аўтаматызаваным аналізе эл. і электронных схем, эл. фільтрацыі і апрацоўцы сігналаў дыскрэтнымі мікраэлектроннымі ланцугамі.
Тв.:
Анализ емкостных цепей переменной топологии с использованием уравнений заряда // Радиотехника и электроника. Мн., 1983. Вып. 12;
Формирование уравнений состояния емкостно-ключевых цепей (разам з Л.І.Ганчарыкам) // Электричество. 1988. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРСА́НАЎ (Аляксандр Трафімавіч) (27.8.1880, Старое Чыркава Хвалынскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 30.10.1941),
бел.вучоны-аграхімік. Д-рс.-г.н., праф. (1909). Скончыў Берлінскі с.-г.ін-т (1908). У 1913—25 кіраўнік Мінскай балотнай станцыі (з 1922 адначасова рэктар Бел. ін-та сельскай і лясной гаспадаркі); з 1931 у Глебавым ін-це АНСССР. Навук. працы па вывучэнні балотных масіваў Беларусі, вапнаванні і ўрадлівасці глеб. Аўтар метаду вызначэння даступнай (рухомай) формы фосфару для раслін у глебе.
Тв.:
К вопросам опытного изучения болот Полесья в целях культуры. Мн., 1914;
Известкование как фактор урожайности. 3 изд. М.; Л., 1931.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫ́ЛАВА (Ірына Аляксееўна) (н. 6.5.1949, Мінск),
бел.вучоны ў галіне мед. генетыкі і эмбрыяпаталогіі. Д-рмед.н. (1994). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1972). З 1989 у НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў. Навук. працы па пытаннях паталаг. анатоміі, заган развіцця і іх частаты да і пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, распрацоўцы метадаў прэнатальнай ультрагукавой дыягностыкі плода.
Тв.:
Monitoring of congenital malformations in Belarus after the Chemobyl accident (у сааўт.) // The Chemobyl papers. Washington, 1993. Vol. 1;
Патоморфологические и сонографические параллели при пороках развития плода в первом триместре беременности (у сааўт.) // Проблемы репродукции. 1995. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЦЭ́ВІЧ (Вячаслаў Міхайлавіч) (н. 15.9.1947, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне парашковай металургіі. Д-ртэхн.н. (1990). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі, з 1974 у НДІ парашковай металургіі БПІ, з 1995 у Бел. аграрным тэхн. ун-це. Навук. працы па тэхналогіі стварэння сітаватых матэрыялаў для фільтраў вадкасцей і газаў метадамі парашковай металургіі.
Тв.:
Пористые порошковые материалы и изделия из них. Мн., 1987 (разам з П.А.Віцязем, В.К.Шэлегам);
Формирование структуры и свойств пористых порошковых материалов. М., 1993 (у сааўт.).