ШЧУПА́К Юзя (сапр.Сайкоўскі Язэп Язэпавіч; 1890, г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 2-я пал. 1936),
бел. пісьменнік і культ.дзеяч. Скончыў Радашковіцкае гар. вучылішча. Працаваў мулярам. Выконваў розныя мазаічныя работы ў Радашковічах, Івянцы, Заслаўі, Мінску, Красным. Друкаваўся з 1908 у газ. «Наша ніва» (вершы «Весела, смела...», «Як гляджу на свой край», «Песня», «Пташка»). Пісаў допісы пра тэатр, асветніцкае і культ. жыццё краю. У Радашковічах ставіў на аматарскай сцэне бел. спектаклі, у якіх выступаў і як акцёр («Міхалка» Далецкіх, «Паўлінка» Я.Купалы і інш.).
Тв.:
У кн. Беларуская дакастрычніцкая паэзія. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НАН (Annan) Кофі (н. 8.4.1938, г. Кумасі, Гана),
дзеячААН. Скончыў Навук.-тэхнал.ун-т у Кумасі, у 1972 атрымаў ступень магістра па эканоміцы ў Масачусецкім тэхнал. ін-це (ЗША). З 1962 на кіруючых пасадах у структурах ААН (акрамя 1974—76, калі быў дырэктарам турызму Ганы): у фін. органах Сусв. арг-цыі аховы здароўя ў Жэневе (Швейцарыя), Вярх. камісар ААН па правах чалавека, чл. Камісіі ААН па справах Афрыкі. У 1990—92 пам.ген. сакратара ААН па праграме планавання бюджэту і фінансаў, з 1993 нам.ген. сакратара па міратворчых аперацыях. З 1997 Ген. сакратар ААН. Нобелеўская прэмія Міру 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНДЗЮХО́Ў Міхаіл Рыгоравіч (н. 11.1939, станіца Перадавая Краснадарскага краю, Расія),
бел.ваен.дзеяч. Ген.-лейт. (1989). Скончыў Ташкенцкае ваен.танк. вучылішча (1963), Ваенную акадэмію бранятанк. войск (1972), Акадэмію Генштаба (1986). З 1963 на камандных і штабных пасадах у Групе сав. войск у Германіі, Паўн.-Каўк. і Кіеўскай ваен. акругах. З 1986 1-ы нам. і камандуючы войскамі танк. арміі. З 1989 1-ы нам. камандуючага войскамі БВА. У 1992—93 нам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь. З 1993 вядучы навук. супрацоўнік ваен.-навук. цэнтра Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. З 2002 нач.дзярж. установы «Навукова-даследчы інстытут Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ Сяргей Мікалаевіч (н. 22.2.1953, г. Ленінакан, цяпер г. Гюмры, Арменія),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат. Скончыў Маскоўскі ін-тміжнар. адносін (1975). З 1975 у Мін-ве замежных спраў Беларусі: пам. міністра замежных спраў, нам.нач. аддзела міжнар. арг-цый. З 1991 нам. пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН (Нью-Йорк). З 1993 часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь, у 1993—97 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у ЗША, у 2001—03 — у Бельгіі, адначасова пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Еўрап. супольнасцях, НАТО па сумяшчальніцтве. У 1997—2001 1-ы нам. міністра, з сак. 2003 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТНО́Ў Юрый Валянцінавіч (н. 22.5.1948, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел.ваен.дзеяч. Ген.-м. (1990). Скончыў Ульянаўскае гвардз. вышэйшае танк. каманднае вучылішча імя Леніна (1970), Ваен. акадэмію бранятанк. войск імя Маліноўскага (1981), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1994). З 1970 на камандных і штабных пасадах у Прыкарпацкай ваен. акрузе, з 1981 у Групе сав. войск у Германіі, з 1986 у Далёкаўсходняй, з 1990 у Закаўказскай ваен. акругах. З 1994 нач.ваен. інспекцыі Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь, пам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь па пытаннях ваен. палітыкі. У 2001—03 камандуючы Сухап. войскамі Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫРВА́НАЎ Георгі (н. 27.6.1957, с. Сірыштнік, Балгарыя),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Балгарыі, гісторык. Канд.гіст.н. (1988). У палітыцы з 1991. Чл. Вышэйшага савета і нам. старшыні (з 1994), старшыня (з 1996) Балгарскай сацыяліст. партыі, якую імкнецца мадэрнізаваць і рэфармаваць у с.-д. духу. У 1997 адмовіўся ад прапановы ўзначаліць урад, потым узначальваў у Нар. сходзе (парламенце) левую дэпутацкую групу «Кааліцыя за Балгарыю». Са студз. 2002 4-ы прэзідэнт Балгарыі. Пацвердзіў ранейшы курс краіны на ўступленне ў НАТО і Еўрап. саюз, адначасова выказаўся за аднаўленне супрацоўніцтва з Расіяй і Украінай. Аўтар прац па гісторыі Балгарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСАКЕ́ВІЧ Уладзімір Васілевіч (н. 13.9.1947, в. Выганашчы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Гродзенскія пед. (1970) і с.-г. (1983) ін-ты, Мінскую вышэйшую парт. школу (1983). Працаваў заг. бібліятэкі, дырэктарам школы ў Івацэвіцкім р-не. З 1972 на камсамольскай і парт. рабоце. З 1986 старшыня Ганцавіцкага райвыканкома, нам. старшыні Брэсцкага аблвыканкома. У 1994 нам. старшыні Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1995 нам. Прэм’ер-міністра, 1-ы нам. кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2000 Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у КНР. З 2003 міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1990—95), дэп. Вярх. СаветаСССР (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СААКАШВІ́ЛІ Міхаіл (н. 21.12.1967, Тбілісі),
палітычны і дзярж.дзеяч Грузіі. Юрыст. Д-р філасофіі Вашынгтонскага ун-та імя Дж.Вашынгтона. Скончыў Кіеўскі ун-т. У пач. 1990-х г. вывучаў права і стажыраваўся ў Францыі, Нарвегіі, ЗША, працаваў у адвакацкай канторы ў Нью-Йорку. У 1995—2000 і 2001—2003 дэп. парламента Грузіі. У кастр. 2000—вер. 2001 міністр юстыцыі. З 2001 арганізатар і лідэр апазіц. партыі «Аб’яднаны нацыянальны рух». З 2002 старшыня асамблеі (гар. ўрада) Тбілісі. У ліст. 2003 узначаліў шырокі рух апазіцыі, які шляхам масавых вулічных акцый дамогся адстаўкі прэзідэнта Э.А.Шэварднадзе. 4.1.2004 абраны прэзідэнтам Рэспублікі Грузія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКА́ЛА Валянцін Алегавіч (н. 16.8.1942, Мінск),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Засл. юрыст Рэспублікі Беларусь (2000). Скончыў БДУ (1968). У 1958—62 рабочы на мінскіх з-дах трактарным і імя Вавілава. З 1968 суддзя нар. суда Мядзельскага р-на. З 1972 суддзя, з 1976 старшыня Мінскага абл. суда. З 1984 нам. міністра юстыцыі Беларусі. З 1986 нач. упраўлення агульных судоў Мін-ва юстыцыі СССР. У 1988—89 міністр юстыцыі Беларусі, заг.дзярж.-прававога аддзела ЦККПБ. З 1988 1-ы нам. старшыні Вярх. суда СССР. З 1992 1-ы нам. міністра, з 1994 міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 1997 старшыня Вярх. суда Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАЗЦО́Ў Сяргей Уладзіміравіч (5.7.1901, Масква — 8.5.1992),
рускі тэатр.дзеяч, акцёр і рэжысёр. Нар.арт.СССР (1954). Герой Сац. Працы (1971). З 1931 кіраўнік Цэнтр.т-ра лялек у Маскве. Распрацаваў тэорыю і методыку т-ра, стварыў рэпертуар, выхаваў плеяду акцёраў і рэжысёраў. З 1973 праф.Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Прэзідэнт Міжнар. саюза лялечнікаў (з 1976, з 1984 ганаровы прэзідэнт) і Сав. цэнтра гэтай арг-цыі (з 1958). Працаваў таксама ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1946, Дзярж. прэмія Расіі 1967, Ленінская прэмія 1984.
Тв.:
О том, что я увидел, узнал и понял во время двух поездок в Лондон. М., 1957;