НАМІ́СМА, намізма (грэч. nomisma манета ад nomos закон),

у познарымскай і ранневізантыйскай імперыях назва любой залатой манеты, у 8—13 ст. у Візантыйскай імперыі назва соліда. На Беларусі Н. зрэдку абарачалася ў канцы 10—2-й трэці 11 ст.

т. 11, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НА́СПЕНСКІ ЦУКРО́ВЫ ЗАВО́Д Дзейнічаў у 1856—62 у фальварку Наспа (цяпер вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл.). Выпускаў цукар-пясок У 1862 меў 4 гідраўлічныя прэсы і 16 печаў; працавалі 132 рабочыя, выраблена 200 пудоў цукру.

т. 11, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎДНЁВА-ГВІНЕ́ЙСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,

у Цэнтральнай Афрыцы, у Камеруне, Габоне і Рэспубліцы Конга. Абмяжоўвае з З упадзіну Конга. Уяўляе сабой выступ фундамента Афрыканскай платформы. Выш. ад 700 да 1500—2000 м. У раслінным покрыве пераважаюць вечназялёныя экватарыяльныя лясы, паркавыя саванны.

т. 12, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛА́СТЫКА (ад грэч. plastikē скульптура),

1) у выяўленчым мастацтве тое, што скульптура. У вузкім сэнсе — тэхніка скульптуры з мяккіх матэрыялаў; тое, што лепка.

2) Эмацыянальная выразнасць маст. формы, гармонія, зграбнасць.

3) У танцы плаўнасць, зграбнасць рухаў, гарманічная ўзгодненасць поз.

т. 12, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАТА́ЦЫІ ПРЫ́НЦЫП,

у канстытуцыйным праве прынцып частковага [паэтапнага) абнаўлення саставу прадстаўнічых органаў улады з мэтай пазбегнуць рэзкіх змен у дэпутацкім корпусе, захаваць стабільнасць і пераемнасць у рабоце прадстаўнічай установы. Напр., ​1/3 Кангрэса ЗША перавыбіраецца праз кожныя 2 гады.

т. 13, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУМ,

найменне Рыма і Рымскай (з 4 ст. н.э. Візантыйскай) імперый у краінах Усходу; у перыяд заваявання М. Азіі сельджукамі ўжывалася як адна з назваў Канійскага султаната (Румскі султанат), у час Асманскай імперыі назва яе еўрап. уладанняў (гл. Румелія).

т. 13, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВІ́РСКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка БССР у 1940—59. Утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл. Цэнтр — г.п. Свір. 12.10.1940 падзелены на 15 сельсаветаў. З 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. 31.8.1959 раён скасаваны, сельсаветы далучаны да Мядзельскага, Смаргонскага і Астравецкага р-наў.

т. 14, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛО́НІМСКАЯ ФА́БРЫКА ХУ́СТАК Дзейнічала ў 1890—1914 (з 1913 — ф-ка коўдраў) у г. Слонім (Гродзенская вобл.). Да 1900 вырабляла шарсцяныя хусткі ручнога вязання. У 1913 мела паравы рухавік, працавалі 94 чал. У 1914 выконвала заказы для арміі.

т. 15, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХА́ЎРА,

горад у Індыі, у агламерацыі Вял. Калькута, у штаце Зах. Бенгалія, на р. Хуглі — рукаве р. Ганг. 744 тыс. ж. (1981). Порт на р. Хуглі. Прам-сць: баваўняная, джутавая, папяровая, шкляная, металаапр., маш.-буд., харчовая. Бат. сад.

т. 16, с. 562

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХО́ЦІМСКАЯ ПЕНЬКАТРАПА́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў 1866—1914 у мяст. Хоцімск Клімавіцкага пав. (цяпер гар. пасёлак, цэнтр Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.). Мела паравы рухавік. У 1881 працавала 10 чал., апрацавана 1050 пудоў пянькі. У 1910 працавала 50 чал.

т. 17, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)