ХА́ЎРА,

горад у Індыі, у агламерацыі Вял. Калькута, у штаце Зах. Бенгалія, на р. Хуглі — рукаве р. Ганг. 744 тыс. ж. (1981). Порт на р. Хуглі. Прам-сць: баваўняная, джутавая, папяровая, шкляная, металаапр., маш.-буд., харчовая. Бат. сад.

т. 16, с. 562

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)