уласцівасць глебы, абумоўленая наяўнасцю іонаў вадароду ў глебавым растворы, а таксама абменных іонаў вадароду і алюмінію ў глебавым паглынальным комплексе. Выражаецца паказчыкам pH. Бывае актыўная, або актуальная (кіслотнасць глебавага раствору) і пасіўная, або патэнцыяльная (кіслотнасць цвёрдай фазы глебы), якая падзяляецца на абменную і гідралітычную. Кіслыя глебы маюць pH 3,5—5,5, блізкія да нейтральных — 5,6—6,0, нейтральныя больш за 6 і да 7, больш як 7,0 — шчолачныя. Патрабавальнасць збожжавых, кармавых, садовых і ягадных культур да К. г. розная. Напр., пры pH 5,8—6,5 добра растуць азімая пшаніца, буракі, парэчкі іінш.; пры pH 5,3—6 — агуркі, суніцы, яблыня, ячмень іінш.; пры pH 4,5—5 — агрэст, шчаўе іінш.; на вельмі кіслых тарфяніках пры pH 4 і ніжэй — журавіны. Рэгулююць К. г. вапнаваннем кіслых, гіпсаваннем шчолачных глеб, фізіялагічна кіслымі і шчолачнымі ўгнаеннямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАВО́ДСТВА,
тэорыя і практыка вырошчвання, догляду, павышэння прадукцыйнасці, рацыянальнага выкарыстання і аднаўлення лясоў. Грунтуецца на даных лесазнаўства. Асн. кірункі Л. — распрацоўка эфектыўных сістэм высечак гал. карыстання, догляду, метадаў аднаўлення лесу, павышэнне прадукцыйнасці шляхам біял.іхім. меліярацыі, увядзення найб.прадукц. дрэвавых.парод, у т. л. інтрадуцэнтаў з мэтай аптымізацыі іх складу і павышэння ўстойлівасці да негатыўных антрапагенных і прыродных уздзеянняў. Гл. таксама Лесакарыстанне, Лесанарыхтоўчая прамысловасць, Лесаразвядзенне.
Сучаснае Л. на Беларусі развіваецца з 1920-х г. Яно звязана з дзейнасцю лясных факультэтаў ВНУі лясных доследных станцый, даследаваннямі К.Б.Ласіцкага, І.Д.Юркевіча, Ф.П.Майсеенкі, Б.Дз.Жылкіна, М.І.Касцюкевіча, А.Л.Саўчанкі, А.М.Кажэўнікава, Ю.М.Азніева іінш.Навук.-даследчая работа па Л. вядзецца ў ін-тах лесу, эксперым. батанікі, генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі, Бел.тэхнал. ун-це.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЛЕ́Н,
мадленская культура, найбольш позняя палеалітычная культура (15—8 тыс.г. да н.э.), якая змяніла салютрэйскую і папярэднічала азільскай культуры ранняга мезаліту. Выяўлена франц. археолагам Г. дэ Мартылье ў 1860. Назва ад пячоры Мадлен на беразе р. Везер (дэпартамент Дардонь, Францыя). Пашырана на тэр. Францыі, Іспаніі, Швейцарыі, Германіі і мае шэраг мясц. разнавіднасцей. У М. пераважалі крамянёвыя разцы, праколкі, скрэблы, касцяныя гарпуны, наканечнікі коп’яў, дроцікі, кап’якідальнікі, жэзлы, іголкі, шылы іінш. Характэрны разныя выявы на рогу і косці, скульптура з рогу, косці, іклаў маманта, гравіраваныя, мона- і паліхромныя выявы на скляпеннях і сценах пячор. Насельніцтва займалася паляваннем, жыло ў пячорах і жытлах з касцей і шкур. М. адносіцца да эпохі мацярынскага роду. Тэрміны «М.» і «мадленская эпоха» ўжываюцца і ў шырокім сэнсе для пазначэння заключнага этапу развіцця познапалеалітычнай культуры еўрап. прыледавіковай вобласці ад Францыі да Урала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКА́Я ВАДА́,
вада мораў і акіянаў. Агульны аб’ём у Сусв.ак. 1370 млн.км³. Уяўляе сабой аднародны раствор, у якім 96,5% вады і 3,5% солей (у т. л. 85% хларыду натрыю, у значнай колькасці хларыду магнію, сульфату магнію і кальцыю і браміду натрыю), а таксама завіслыя цвёрдыя часцінкі, раствораныя газы іарган. рэчывы (1—5 мг/л). Сярэдняя салёнасць (вызначаецца ў праміле — ‰) М.в. ў акіяне блізкая да 35‰ (ад 33,99‰ на 50°паўд. ш. да 35,79‰ на 5°паўн. ш.), на Пн Чырвонага м. павышаецца да 41,5‰. Шчыльнасць мяняецца ў залежнасці ад т-ры і салёнасці. У адрозненне ад прэснай М.в. замярзае пры т-ры найб. шчыльнасці (-1,9 °C). Скорасць гуку ў М.в. і яе электраправоднасць большыя, чым у прэснай вады, і нарастаюць з павышэннем салёнасці і т-ры. З М.в. здабываюць хларыды натрыю, магнію, брому іінш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРВО́ВАЯ РЭГУЛЯ́ЦЫЯ,
уплыў нервовай сістэмы на клеткі, тканкі і органы для каардынацыі іх дзейнасці на патрэбу арганізма і ў адпаведнасці са зменамі навакольнага асяроддзя. Мае вядучае значэнне ў забеспячэнні цэласнасці арганізма і з’яўляецца адным з асн. механізмаў гамеастазу. У філагенезе Н.р. ўзнікла пазней за гумаральную, але па меры развіцця нерв. сістэмы падпарадкавала яе нерв. сувязям, і ўтварылася нейрагумаральнае ўзаемадзеянне, заснаванае на рэфлекторных адносінах. Яно ажыццяўляецца з дапамогай медыятараў, якія выдзяляюцца нерв. канчаткамі і строга адрасаваны пэўнаму органу ці групе клетак, таму хуткасць Н.р. ў сотні разоў перавышае хуткасць гумаральнай рэгуляцыі. Разам з тым многія медыятары (ацэтылхалін, норадрэналін, сератанініінш.) здольныя паступаць у кроў і рэгуляваць дзейнасць органаў і тканак як гумаральны фактар. Уяўленне аб пераважным значэнні нерв. сістэмы ў рэгуляцыі працэсаў і функцый у арганізме жывёл і чалавека — аснова канцэпцыі нервізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНО́ (франц. panneau ад лац. pannus кавалак тканіны),
1) частка сцяны, абмежаваная стужкай арнаменту ці лепкай і запоўненая жывапіснай ці скульптурнай выявай.
2) Жывапісны твор дэкар. характару, а таксама мазаічныя, ляпныя, разныя, тканыя, вышываныя, вязаныя, плеценыя іінш. кампазіцыі з металу, шкла, керамікі, дрэва, нітак, саломы іінш., прызначаныя для аздаблення пэўнага ўчастка сцяны (насценнае П.) або столі (плафон). П. аздаблялі сцены культавых іграмадз. збудаванняў у Стараж. Егіпце і Грэцыі. Мастацтва П. дасягнула значнага росквіту ў Зах. Еўропе ў 17—18 ст. На Беларусі вядома з 17 ст. ў аздабленні інтэр’ераў культавых збудаванняў. З 18 ст. шырока распаўсюджаны ў рэзідэнцыях магнатаў. У 20 ст. П. ўпрыгожваюць інтэр’еры і экстэр’еры грамадскіх і жылых будынкаў: творы Л.Асецкага, І.Ахрэмчыка, Г.Вашчанкі, І.Давідовіча, С.Катковай, Т.Кіршчынай, А.Кішчанкі, У.Крываблоцкага, Я.Кузняцова, У.Стальмашонка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСПАЗНАВА́ННЕ ВУ́СНАЙ МО́ВЫ,
раздзел кібернетыкі, які распрацоўвае тэорыю, метады, алгарытмы і камп’ютэрныя тэхналогіі аўтам. распазнавання і разумення мовы чалавека.
Грунтуецца на агульнай тэорыі распазнавання вобразаў, метадах прыкладной фанетыкі і лінгвістыкі, тэорыях лічбавай апрацоўкі сігналаў, маркаўскіх мадэлей, моваўтварэння і ўспрымання мовы чалавекам. Выкарыстоўваецца ў сістэмах штучнага інтэлекту як натуральна-моўны інтэрфейс чалавека і машыны, сістэмах кіравання, камп’ютэрнай тэлефаніі, тэлеф. дыялогавых інфармацыйна-даведачных сістэмах, сістэмах аховы баз даных («галасавы ключ»), дыспетчарскіх сістэмах кіравання паветр.і наземным транспартам і інш.
На Беларусі даследаванні па праблемах Р.м. вядуцца з сярэдзіны 1960-х г. у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН, БДУ, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваны сінтэзатары бел.ірус. моўнага ўзнаўлення друкаванага тэксту, шэраг прыкладных тэхналогій з выкарыстаннем сістэм распазнавання і сінтэзу мовы.
Літ.:
Искусственный интеллект: Справ. М., 1990. Кн. 1. С. 95—139.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ДНАЕ СЛО́ВА»,
навукова-метадычны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1988 у Мінску на бел. мове штомесячна. Да 1992 наз. «Беларуская мова і літаратура ў школе». Асвятляе пытанні літ., мовазнаўчай і культуралагічнай адукацыі ў сярэдняй школе іВНУ. Змяшчае матэрыялы па гісторыі нац. культуры, пра сучасны літ. працэс, лінгвіст. праблемы, міжмоўныя сувязі, адметнасць бел. мовы. У раздзелах «Філалогія», «Методыка і вопыт», «На ростанях», «Калі закончыўся ўрок», «Культура Беларусі» іінш. адлюстроўвае шляхі развіцця нац. школы, пед. майстэрства бел. славеснікаў, дасягненні філал. навукі, узаемасувязь л-ры, мовы, выяўл. мастацтва, музыкі, т-раі кіно, дзейнасць літ. музеяў іінш. Друкуе творчыя партрэты бел. мовазнаўцаў, літаратараў і дзеячаў культуры, архіўныя дакументы, звязаныя з іх дзейнасцю. Адзначае юбілеі дзеячаў культуры, публікуе паэт.і вакальныя творы, рэцэнзіі на філал., культуралагічныя іпед.-метадычныя выданні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РЫЯ ГЕАЛАГІ́ЧНАЯ,
буйное падраздзяленне мясц.і рэгіянальных стратыграфічных схем; стратыграфічная адзінка. Уключае магутныя і складана пабудаваныя асадкавыя, вулканічныя, вулканагенна-асадкавыя, метамарфізаваныя тоўшчы, якія фарміраваліся на працягу адзінага буйнога седыментацыйнага этапа і адпаведнага яму вулкана-магматычнага або тэктанічнага цыкла. Складаецца з некалькіх (дзвюх і больш) світ геалагічных. Паводле аб’ёму можа адпавядаць аддзелу адзінай стратыграф. шкалы або быць большай ці меншай за яго. Межамі серыі ў платформавых абласцях з’яўляюцца паверхні вял. рэгіянальных нязгоднасцей і стратыграф. перарываў, у геасінклінальных — вулканагенныя або інтрузіўна-магматычныя ўтварэнні. На Беларусі С.г. вылучаны ў крышт. фундаменце і платформавым чахле. Напр., складанапабудаваныя тоўшчы метамарфічных парод архейска-раннепратэразойскага фундамента падзяляюцца на шчучынскую, кулажынскую, аколаўскую і жыткавіцкую серыі; у адкладах платформавага чахла вылучаюцца; бабруйская, шаровіцкая і беларуская (палеская) серыі ў рыфеі; вільчанская, валынская і валдайская ў вендзе; балтыйская і высокаўская ў кембрыі, беліцкая ў неагене.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУМЕ́ННАЯ ТЭ́ХНІКА,
сукупнасць машын, апаратаў і прыстасаванняў, работа якіх заснавана на выкарыстанні кінетычнай энергіі вадкасці ці газу; тэхн. аснова пнеўмонікіігідрааўтаматыкі.
Элементы С.т. бываюць аналагавыя (ці прапарцыянальныя) і дыскрэтныя; актыўныя (пастаянна злучаны з крыніцай сілкавання) і пасіўныя (выкарыстоўваюць энергію кіроўных сігналаў). Пабудаваны на прынцыпах розных аэрадынамічных эфектаў: узаемадзеянне свабодных струменяў, турбулізацыя плыні ў асн. струмені ад дзеяння кіроўнага струменя, завіхрэнне струменяў іінш. Распрацаваны розныя функцыянальныя элементы, аб’яднаныя ў модулі. С.т., якія выконваюць складаныя лагічныя івыліч. функцыі. Для сувязі схем кіравання С.т. з рознымі выканаўчымі прыстасаваннямі выкарыстоўваюць пнеўмагідраўлічныя, пнеўмаэлектрычныя іінш. пераўтваральнікі сігналаў, а таксама пнеўматычныя ўзмацняльнікі ціску і расходу вадкасці ці газу.
Літ.:
Соколов Е.Я., Зингер НМ Струйные аппараты. 3 изд. М., 1989;
Лямаев Б.Ф. Гидроструйные насосы и установки. Л., 1988;
Хрусталев Б.М., Кислов Н.В. Пневматический транспорт. Мн., 1998.