БЕ́ДНАРЦ (Bednorz) Іаганес Георг (н. 16.5.1950, г. Нойнкірхен, Германія),
нямецкі фізік. Скончыў Мюнстэрскі ун-т (1976) і Швейц.тэхнал.ін-т (Цюрых; 1982). З 1982 у Цюрыхскай н.-д. лабараторыі «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс». Навук. працы па звышправоднасці. Адкрыў (з К.А.Мюлерам) высокатэмпературную звышправоднасць у керамічных матэрыялаў на аснове аксідаў медзі, лантану і барыю (1986). Нобелеўская прэмія 1987 (з Мюлерам).
Тв.:
Рус.пер. — Оксиды перовскитного типа — новый подход к высокотемпературной сверхпроводимости (разам з К.А.Мюлерам) // Успехи физ. наук. 1988. Т. 156, вып. 2;
Сверхпроводимость: никогда не следует говорить «нет» // Химия и жизнь. 1988. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ Іван Мікалаевіч (н. 13.9.1938, в. Гербелевічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1960). З 1960 на гасп. рабоце. З 1962 у Віцебскім вет. ін-це. У 1966—97 у Бел.эканам. ун-це (1984—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах развіцця тэорыі і метадалогіі вызначэння сабекошту прадукцыі с.-г. прадпрыемстваў. Аўтар падручнікаў і навук. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Калькуляция себестоимости продукции в сельском хозяйстве. Мн., 1990;
Аудит и ревизия. Мн., 1994;
Бухгалтерский учет на сельскохозяйственных предприятиях. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗІЕ́НКА Валерый Пятровіч (н. 13.12.1938, г. Чаркасы, Украіна),
бел. вучоны ў галіне зварачнай вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1998), праф. (1999). Вынаходнік СССР. Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1961). З 1963 у Магілёўскім тэхн. ун-це (з 1973 дэкан ф-та, у 1975—85 заг. кафедры). Навук. працы па павышэнні нясучай здольнасці злучэнняў, атрыманых кантактавай зваркай. Прапанаваў новыя спосабы кантактавай зваркі і выпрабаванняў зварных злучэнняў на цыклічную трываласць.
Тв.:
Ресурсосберегающие технологии в сварочном производстве. Мн., 1989 (у сааўт.);
Совершенствование технологии контактной точечной и рельефной сварки. Мн., 1990 (разам з В.А.Папкоўскім, С.Ф.Мельнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБІ́ЛА Валянціна Мікалаеўна (н. 6.8.1949, в. Нацавічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1996), праф. (1997). Скончыла БДУ (1975), дзе і працуе. Навук. працы па праблемах развіцця прававой дзяржавы і легітымнасці дзярж. улады, асаблівасцях рэалізацыі суд. улады і ажыццяўлення прынцыпаў правасуддзя, пытаннях тэорыі і практыкі крымін. права і працэсу. Чл.навук.-кансультацыйнага савета пры Вярх. судзе Рэспублікі Беларусь.
Тв.:
Конституционные принципы правосудия и их реализация в стадии исполнения приговора. Мн., 1986;
Организация обучения студентов в юридических высших учебных заведениях. Мн., 1998;
Судебная власть в уголовном судопроизводстве. Мн., 2001;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНІ́ЖНІКАЎ Валерый Аляксеевіч (н. 12.7.1953, г. Ярцава Смаленскай вобл., Расія),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1999). Скончыў Маскоўскі ун-т (1975). З 1976 у Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па металаарган. хіміі і хіміі амінакіслот. Даследаваў хім. ўласцівасці α-тыянільных вытворных тытанацэну і ніобацэну. Прапанаваў спосабы іх выкарыстання для сінтэзу вытворных тытанацэну і ніобацэну.
Тв.:
Синтез и реакции α-тиенильных производных ниобоцена и титаноцена (разам з М.А.Майерам) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1998. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НАНАЎ Аляксандр Мацвеевіч (н. 10.10.1915, с. Кушарэка Архангельскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне механізацыі с.-г. вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1976), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў Ленінградскі ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1940). З 1951 у БСГА (у 1951—73 заг. кафедры, адначасова ў 1952—54 дэкан ф-та). Навук. працы патэарэт. асновах с.-г. трактароў, уздзеянні іх хадавых сістэм на ўрадлівасць глебы і спосабах яе разушчыльнення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУШЭ́ЎСКІ Аляксандр Яўгенавіч (н. 23.6.1932, Мінск),
бел. вучоны ў галіне механікі і прыкладной матэматыкі. Д-рфіз.-матэм.н. (1999), канд.тэхн.н. (1961). Скончыў БПІ (1955), дзе і працуе (з 1991 праф. кафедры тэарэт. механікі Бел.нац.тэхн. ун-та). Навук. працы па варыяцыйных і аператарных метадах рашэння задач матэм. і прыкладной тэорыі пругкасці, матэм. мадэліраванні ў біямеханіцы, разліку машынабуд. канструкцый на трываласць і жорсткасць.
Тв.:
Вариационные методы расчета корпусных деталей машин. Мн., 1967;
Вариационные методы в механике деформируемого тела. Мн., 2000;
Биомеханика систем зуб-периодонт. Мн., 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗО́ЎСКІ Дзмітрый Мікалаевіч (н. 9.8.1959, в. Навінцы Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Д-ртэхн.н. (1998), праф. (1999). Скончыў Наваполацкі політэхн.ін-т (1981). З 1998 дэкан інж.-буд. ф-та Полацкага ун-та. Навук. працы па тэорыі разліку трываласці і жорсткасці жалезабетонных канструкцый. Распрацаваў метад разліку састаўных фізічна нелінейных стрыжнёвых канструкцый, метады ўмацавання жалезабетонных канструкцый эксплуатуемых збудаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЫНЕ́НКА Наталля Пятроўна (н. 30.3.1977, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел. спартсменка (веславанне акад.). Майстар спорту Беларусі міжнар.кл. (1996). Засл. майстар спорту Беларусі (1997). Скончыла Магілёўскае вучылішча алімп. рэзерву (1999). Бронз. прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, Атланта, ЗША) у складзе васьмёркі з рулявой. 5-е месца на чэмпіянаце свету (1997, Эгвебелет, Францыя) у складзе чацвёркі парнай. Уладальніца Кубка свету (1999) і сярэбраны прызёр (1998) у складзе чацвёркі парнай. У 1994—2000 спартсмен-інструктар паакад. веславанні Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. З 2001 метадыст-інструктар Магілёўскага вучылішча алімп. рэзерву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РАНКА Генадзь Макаравіч (н. 27.4.1937, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1981), праф. (2000). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (2000). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1960). З 1968 у Полацкім ун-це (у 1989—2000 дэкан ф-та). Навук. працы па выкарыстанні плазменнай і газаплазменнай металізацыі для аднаўлення і ўмацавання дэталей машын. Распрацаваў і ўкараніў (разам з інш.) тэхналогію вырабу ўмацаваных і каразійна-ўстойлівых дэталей турбінных расходамераў і цэнтрабежных помпаў у нафтавай прам-сці.