КНІ́ЖНІКАЎ Валерый Аляксеевіч (н. 12.7.1953, г. Ярцава Смаленскай вобл., Расія),

бел. хімік. Д-р хім. н. (1999). Скончыў Маскоўскі ун-т (1975). З 1976 у Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац. АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па металаарган. хіміі і хіміі амінакіслот. Даследаваў хім. ўласцівасці α-тыянільных вытворных тытанацэну і ніобацэну. Прапанаваў спосабы іх выкарыстання для сінтэзу вытворных тытанацэну і ніобацэну.

Тв.:

Синтез и реакции α-тиенильных производных ниобоцена и титаноцена (разам з М.​А.​Майерам) // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. хім. навук. 1998. №1.

М.​П.​Савік.

т. 18, кн. 1, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)