ЧУХО́НЦАЎ Алег Рыгоравіч (н. 8.3.1938, г. Паўлаўскі Пасад Маскоўскай вобл.),
рускі паэт. Скончыў Маскоўскі абл.пед.ін-т (1962). Друкуецца з 1958. У паэт. зб-ках «З трох сшыткаў» (1976), «Ветрам і попелам» (1989), аповесці ў вершах «З аднолькавым прозвішчам» (1987) і інш. вастрыня бачання калізій сучаснага быцця, драм. перажыванне сав. і сучаснай рэчаіснасці. Перакладае на рус. мову П.Верлена, Дж.Кітса, І.В.Гётэ і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1993.
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1943. Мал. сяржант, кулямётчык Ч. вызначыўся ў баі пры вызваленні в. Дуброва Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. 1.2.1944 з групай разведчыкаў уварваўся ў вёску, знішчыў з кулямёта больш за 70 гітлераўцаў. Паранены не пакінуў поля бою і прадаўжаў наступленне: заглушыў 2 кулямётныя кропкі ворага, знішчыў яшчэ каля 50 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭРКЕ́СК,
горад, сталіца Карачаева-Чэркесіі, у Расіі, на правым беразе р. Кубань. Засн. ў 1804 як ваен. ўмацаванне. Да 1931 станіца Баталпашынская, з 1934 наз. Сулімаў, з 1937 — Яжова-Чэркеск, з 1939 сучасная назва. 120,7 тыс.ж. (2001). Чыг. станцыя. Пач. пункт Ваенна-Сухумскай (аўтамаб.) дарогі. Прам-сць: хім., машынабудаванне і металаапрацоўка (халадзільнае абсталяванне, нізкавольтная апаратура), лёгкая, харч.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Політэхн.ін-т. Драм.тэатр.Гіст.-культ. і прыродны музей-запаведнік (да 1988 — краязнаўчы музей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РНЫ-СТАФА́НСКАЯ, Чэрны-Стэфаньская (Czerny-Stefańska) Галіна (н. 30.12.1922, г. Кракаў, Польшча), польская піяністка. Вучылася ў Варшаўскай кансерваторыі (1935—39), Вышэйшай муз. школе ў Кракаве (1946—50). З 1955 салістка Кракаўскай філармоніі. З 1976 выкладае ў Вышэйшай муз. школе ў Познані. Канцэртавала як салістка і ансамблістка, у т. л.з мужам піяністам Л.Стафанскім і дачкой піяністкай і клавесіністкай Э.Стафанскай-Луковіч. Лаўрэат Міжнар. конкурсу піяністаў імя Ф.Шапэна (1-я прэмія, 1949, Варшава). Дзярж. прэміі Польшчы 1950, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ЦВЕРНЯ,
радовішча пяскоў у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Чэцверня. Пластападобны паклад звязаны з эолавымі і алювіяльнымі адкладамі 1-й надпоймавай тэрасы р. Дняпро. Пяскі жоўтыя, шаравата-жоўтыя, шэрыя, дробна- і буйназярністыя, кварцавыя, з дамешкамі палявых шпатаў, месцамі гліністыя, з уключэннем дробнага жвіру. Разведаныя запасы 26,3 млн.т, перспектыўныя — 23,9 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы 15,2—25 м, ускрышы (пяскі) 0,1—4 м. Пяскі пры ўмове абагачэння прыдатныя ў ліцейнай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРП (Sharp) Філіп (н. 6.6.1944, г. Фалмут, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Ілінойскі ун-т (1969). З 1969 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це. З 1974 праф. Масачусецкага тэхнал. ін-та. У 1982—91 дырэктар Цэнтра анкалагічных даследаванняў. Навук. працы па праблемах рэгуляцыі экспрэсіі гена ў пазваночных. Адначасова і незалежна ад Р.Робертса выявіў перарывістую (экзон-інтронную) структуру гена. Нобелеўская прэмія 1993 (з Робертсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАСНАЦЦАЦІРАДКО́ЎЕ,
страфа, якая складаецца з 16 вершаваных радкоў, завершаных па метрычным, інтанацыйна-сінтаксічным малюнку і па думцы. Складаецца звычайна з 4 чатырохрадкоўяўз перакрыжаванай, сумежнай або апяразанай рыфмоўкай. Могуць быць і інш. варыянты страфічнай арганізацыі, але ўсе радковыя групы заўсёды цесна звязаны паміж сабой рыфмамі, сінтаксісам, памерам, інтанацыяй, адзінствам паэт. думкі. У бел. паэзіі Ш. створана А.Куляшовым і выкарыстана ім у монастрафічных вершах-шаснаццацірадковіках (цыкл «Новыя вершы») і ў паэмах «Маналог», «Цунамі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШРА́ДЭР (Schrader) Ота (28.3.1855, г. Веймар, Германія — 21.3.1919),
нямецкі мовазнавец і гісторык. Вучыўся ў Іене і Лейпцыгу. З 1890 праф. Іенскага, з 1909 — Брэслаўскага (Вроцлаўскага) ун-таў. Развіваў ідэі культ.-гіст. школы ў мовазнаўстве: параўноўваў даныя параўнальна-гістарычнага мовазнаўстваз дасягненнямі археалогіі, этнаграфіі, батанікі, заалогіі. Комплексны культ.-гіст. падыход выкарыстоўваў і пры вывучэнні стараж.этн. гісторыі індаеўрап. народаў, пры рэканструкцыі сац. і культ. структуры першабытнага грамадства («Параўнальнае мовазнаўства і першабытная гісторыя», 1883; «Індаеўрапейцы», 1911). Стварыў «Слоўнік індаеўрапейскіх старажытнасцей» (1901).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́ЧЫНСКІ ЗАВО́Д «АЎТАПРО́ВАД».
Створаны ў г.Шчучын у 1958 на базе фанернага з-да. У сярэдзіне 1960-х г. пабудаваны цэх кабелю далёкай сувязі. У канцы 1960-х г.з-д перапрафіляваны на выпуск мантажных правадоў. З 1994 адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (2003): правады (аўтатрактарныя нізкага напружання, мантажныя, мантажныя экраніраваныя, бытавыя, установачныя, для тэлеф. сувязі і інш.), кабелі (мантажныя мнагажыльныя, зварачныя, сілавыя напружаннем да 1000 В, кантрольныя, радыёчастотныя), шнуры арміраваныя, трубкі поліхлорвінілавыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАНО́ГРАФ,
прылада для даследаванняў атамнай будовы рэчыва метадамі электронаграфіі. Раздзяляльная здольнасць Э. залежыць ад энергіі электронаў, сячэння электроннага пучка і адлегласці ад даследаванага ўзору да экрана.
У асн. вузле Э. (калоне) электроны, выпрамененыя вальфрамавым катодам, разганяюцца высокім напружаннем. З дапамогай дыяфрагмаў і электронных лінзаўз іх фарміруецца вузкі пучок, які накіроўваецца на даследаваны ўзор. Утвораную дыфракцыйную карціну (электронаграму) можна назіраць візуальна на люмінесцэнтным экране, зарэгістраваць на фотапласцінцы, з дапамогай цыліндра Фарадэя ці другаснага электроннага памнажальніка адкрытага тыпу.