ШАСНАЦЦАЦІРАДКО́ЎЕ,
страфа, якая складаецца з 16 вершаваных радкоў, завершаных па метрычным, інтанацыйна-сінтаксічным малюнку і па думцы. Складаецца звычайна з 4 чатырохрадкоўяў з перакрыжаванай, сумежнай або апяразанай рыфмоўкай. Могуць быць і інш. варыянты страфічнай арганізацыі, але ўсе радковыя групы заўсёды цесна звязаны паміж сабой рыфмамі, сінтаксісам, памерам, інтанацыяй, адзінствам паэт. думкі. У бел. паэзіі Ш. створана А.Куляшовым і выкарыстана ім у монастрафічных вершах-шаснаццацірадковіках (цыкл «Новыя вершы») і ў паэмах «Маналог», «Цунамі».
В.П.Рагойша.
т. 17, с. 385
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)